Стары Хатабыч [Лазарь Иосифович Лагин] (epub) читать постранично

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

 

Стары Хатабыч. Лазарь Лагин. Иллюстрация 1

 


Ад аўтара

 


У кнізе «Тысяча і адна ноч» ёсць «Казка пра рыбака». Выцягнуў рыбак з мора свае сеткі, а ў іх — медная пасудзіна, а ў пасудзіне — магутны чараўнік, джын. Ён прасядзеў у ёй амаль што дзве тысячы гадоў. Гэты джын пакляўся ашчаслівіць таго, хто выпусціць яго на волю: абагаціць, адкрыць усе скарбы зямлі, зрабіць самым магутным з султанаў і, акрамя ўсяго, выканаць яшчэ тры яго жаданні.

Або, напрыклад, «Чароўная лямпа Аладзіна». Здавалася б, нічым не прыкметная старая лямпа, можна сказаць — проста ўтыль. Але варта было толькі пацерці яе — і раптам невядома адкуль узнікаў джын і выконваў любыя, самыя неверагодныя жаданні яе гаспадара. Вам патрэбны самыя рэдкія стравы і напоі? Калі ласка. Куфры, даверху напоўненыя золатам і каштоўнымі камянямі? Гатова. Цудоўны палац? У гэтую ж хвіліну. Ператварыць вашага ворага ў звера або гада? З вялікім задавальненнем.

Дай магчымасць такому чараўніку па ўласнаму густу адарыць свайго ўладара — і зноў пасыпаліся б тыя ж самыя каштоўныя куфры, усё тыя ж самыя султанскія палацы ў асабістае карыстанне.

Па разуменню джынаў са старадаўніх чароўных казак і тых, чые жаданні яны ў гэтых казках выконвалі, гэта і было самае поўнае чалавечае шчасце, аб якім толькі і можна было марыць.

Сотні і сотні гадоў мінулі з таго часу, як упершыню былі расказаны гэтыя казкі, але ўяўленне аб шчасці доўга яшчэ звязвалася, а ў капіталістычных краінах у шмат якіх людзей і па сённяшні дзень яшчэ звязваецца з куфрамі, бітком набітымі золатам і брыльянтамі, з уладай над іншымі людзьмі.

Ах, як мараць тыя людзі хоць аб самым заваляшчым джыне са старадаўняй казкі, які з’явіўся б да іх са сваімі палацамі, скарбамі! Вядома, думаюць яны, кожны джын, які правёў дзве тысячы гадоў у зняволенні, міжвольна крыху адстаў бы ад жыцця. І магчыма, што палац, які ён падорыць будзе не зусім добраўпарадкаваны з пункту погляду сучасных дасягненняў тэхнікі. Архітэктура ж з часоў каліфа Гарун аль Рашыда зрабіла такі вялікі крок наперад! З’явіліся ванныя пакоі, ліфты, вялікія, светлыя вокны, паравое ацяпленне, электрычнае святло... Ды не бяда, ці варта прыдзірацца! Няхай дорыць такія палацы, якія яму ўздумаецца. Былі б толькі куфры з золатам і брыльянтамі, а астатняе прыйдзе само: і павага, і ўлада, і харч, і шчаслівае, бяздзейнае жыццё багатага «цывілізаванага» лодара, які ставіцца з пагардай да ўсіх тых, хто жыве з сваёй працы. Ад такога джына можна і любую знявагу сцярпець. І не бяда, калі ён не ведае шмат якіх правілаў сучаснага супольнага жыцця і свецкіх манер і калі ён часам і паставіць цябе ў скандальнае становішча. Чараўніку, які кідае налева і направа куфры з каштоўнасцямі, гэтыя людзі ўсё прабачаць...

Ну, а што, калі б такі джын ды раптам трапіў у нашу краіну, дзе зусім іншыя ўяўленні аб шчасці і справядлівасці, дзе ўлада багацеяў даўно і назаўсёды знішчана і дзе толькі сумленная праца прыносіць чалавеку шчасце, пашану і славу?

Я стараўся ўявіць, што атрымалася б, калі джына выратаваў бы са зняволення ў пасудзіне самы звычайны савецкі хлопчык, такі, якіх мільёны ў нашай шчаслівай сацыялістычнай краіне.

І раптам я, уявіце сабе, даведваюся, што Волька Кастылькоў, той самы, які жыў раней у нас у Трохпрудным завулку, ну, той самы Волька Кастылькоў, які летась у лагеры лепш за ўсіх ныраў... Зрэшты, давайце я вам лепш усё раскажу па парадку.


 


Стары Хатабыч
Вокладка
Ад аўтара
І. Незвычайная раніца
II. Таямнічая пасудзіна
III. Стары Хатабыч
IV. Экзамен па геаграфіі
V. Другая паслуга Хатабыча
VI. Незвычайнае здарэнне ў кіно
VII. Неспакойны вечар
VIII. Раздзел, які служыць непасрэдным працягам папярэдняга
IX. Неспакойная ноч
X. Незвычайныя падзеі ў трыццаць сёмай кватэры
XI. Не менш неспакойная раніца
XII. Чаму С. С. Піваракі змяніў прозвішча
XIII. Інтэрв’ю з лёгкім вадалазам
XIV. Намячаецца палёт
XV. У палёце
XVI. Аб тым, што здарылася з Жэнем Багарадам далёка на Усходзе
XVII. Тра-ля-ля, о ібн Алёша!
XVIII. Будзьце знаёмы!
XIX. Злітуйся над намі, о магутны валадар!
XX. Волька Кастылькоў — пляменнік алаха
XXI. Хто самы багаты
XXII. Адзін вярблюд ідзе...
XXIII. Таямнічая гісторыя ў аддзяленні Дзяржбанка
XXIV. Стары Хатабыч і Сідарэлі
XXV. Бальніца пад ложкам
XXVI. Раздзел, у якім мы на нейкі час вяртаемся да хлопчыка, што брахаў, як сабака
XXVII. Стары Хатабыч і містэр Гары Вандэндалес
XXVIII. Расказ Гасана Абдурахмана ібн Хатаба аб тым, што з ім здарылася пасля выхаду з крамы
XXIX. Тыя ж і Гары Вандэндалес
XXX. Шлях да стадыёна — доўгі...
XXXI. Другая прыгода ў метро
XXXII. Трэцяя прыгода ў метро
XXXIII. Лішнія білецікі
XXXIV. Зноў эскімо
XXXV. Колькі патрэбна мячоў?
XXXVI. Хатабыч пачынае гуляць
XXXVII. Становішча робіцца яшчэ больш напружаным
XXXVIII. Прымірэнне
XXXIX. Цуд ў міліцыі
XL. Дзе шукаць Амара?
XLI. “Давайце застанёмся”
XLII. Расказ правадніка міжнароднага вагона хуткага цягніка Масква — Адэса аб тым, што здарылася на перагоне