Маладзік над стэпам [Рыгор Барадулін] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Дождж...
А мне перапёлка крычыць,
Луг дыміцца на досвітку роены,
Песня роднага краю гучыць:
— Ой, бярозы ды сосны!..
1956

ЛІСТ З ДОМУ


Бурты кладуцца, як барханы.
Лапатам не даём астыць.
Ды што за шум?..
Прыйшлі лісты,
Лісты ад родных, ад каханых.
I мне ж тут нешта быць павінна...
Матулін почырк пазнаю.
I піша пра бяду сваю,
Пра радасць i пра ўсе навіны:
«Сусед наш справіў наваселле.
Ну a ў бары па верасу
Грыбоў — хоць закладай касу,
I ўжо арэхі палыселі...
Вуголле з печы ўранні скача.
Кот мыцца на акне пачне,—
I верыцца, што ты ка мне
Паспееш на пірог гарачы».
Я сёмы раз, забыўшы стому,
Чытаю гэты ліст,
нібы
Я на Ушаччыне пабыў,
Пагутарыў з усімі дома...
I зноўку зерне з-пад лапаты
Уверх ляціць ва ўсе бакі
I падае. (А так шпакі
На луг садзяцца там, за хатай...)
1957

ВЕЧАР НАД ТАБОЛАМ


Павекі ўжо заплюшчылі лілеі,
Спяць, ліст-далонь падклаўшы пад шчаку
Табол парушыць ix спакой не смее —
Стамлёна расцягнуўся на пяску.
I вецер так залётаўся, што, ўрэшце,
Тут падрамаць у чараты прылёг...
— Ой, гусі воду скалацілі ў рэчцы...—
Дзявочы голас чуецца здалёк.
На беразе засмяглым бестурботна
Аб нечым ціха шэпчуць кавылі.
Глыбей залезлі ў залатыя соты,
Як чорныя, калматыя чмялі,
Сланечнікавы семкі;
I чакаеш,
Што зараз рантам загудуць яны
Суладна з песняй трактароў, якая
Ca стэпу гоніць векавыя сны.
1956

* * *


I венікамі з лозаў ніцых
Брыгадны ток падмецеиы.
I з красак стэпавых, пшаніцы
Вянкі рупліва сплецены,
Каля палаткі тэрмінсва
Сабраліся цаліннікі.
Сам брыгадзір пачаў прамову
Падвесці трэба вынікі.
Прэзідыум тут не абраны,
Паперамі не шастаюць.
Кудлаціць вецер апантаны
Хлапцам чубы віхрастыя.
I асвятляе мітынг гэты
Камбайн сваімі фарамі.
Ды вось i ўсе вянкі надзеты
І воплескі раздараны.
He ўсе з вянкамі — ды нічога
(Сплялі ix малавата мы).
Уперадзе ўраджаяў многа
I цаліны няўзнятае.
1957

У МАЁЙ АЗЁРНАЙ СТАРАНЕ

* * *


Як захліпнуўся ад радасці жаўранак,
Славячы сонца вясновага дня,
Як па куп'і на балотных выжарынах
Мякка хрумсціць пад нагою сушняк;
Як па-над ярам пад ветравым подыхам
Вольха сухая рьгаіць i рыпіць,
Як адвячоркам над соннымі водамі
Кнігаўка ўсё недапросіцца піць,—
Тры гады я не чуў.
Як засінелася возера чыстае,
Бо маладая красуня вясна,
Каб падсініць хмар касынкі пушыстыя,
Сінькі ў ваду сыпанула спаўна;
Як палахлівым дзіцём устрывожаным
Хмель каля вольхі абвіўся вакол,
Як у бары, бы маленькія вожыкі,
Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол,—
Тры гады я не бачыў.
Як над бруістаю шустраю рэчкаю
Пахнуць лілеі, аер i чарот,
I першацвет далікатны парэчкавы,
I чарназём той, што вывернуў крот,—
Тры гады не ўдыхаў.
Зноўку ступаю знаёмымі сцежкамі,
Тымі, што крочыў на золку заўжды.
Кветкі мне ўслед пазіраюць з усмешкамі,
З тымі ж, з якімі глядзелі тады...
I крапіва маладая стрыкаецца,
Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін.
Ем я капусту трыгубую зайцаву,
Гладжу змарожаны ліст журавін.
Ясны блакіт вам,
прасторы зялёныя,
Хай жа над вамі з зары да зары
Радасна жаўранкі звоняць натхнёныя,
Сонца гарыць!
1957

ДОМА


Якая радасць у мяне,
Калі дадому завітаю!
Тут ні адзін не абміне,