Маладзік над стэпам [Рыгор Барадулін] (fb2) читать постранично, страница - 12


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ёсць пра соль.
...Князёўну з Венгрыі калісьці
У жонкі браў сабе кароль.
Нявеста ў горную лавіну
Укінула пярсцёнак свой,
Сказала, што яго павінны
Знайсці у Польшчы, пад зямлёй...
А вось i Інга. Задумёна
Стаіць. A з солі крышталі
Зіхцяць алмазамі. Пярсцёнак
Князёўне ўрэшце тут знайшлі...
Пацее столь. А я міжволі
Згадаў суровыя гады:
Ласункам самым—шчопаць солі
Для кожнага была тады.
I клалі ў суп кускі ад кадкі,
Дзе соль ляжала да вайны.
Салодкімі былі астаткі,
Ды хутка таялі яны...
I кажуць нездарма — ніколі
Не будзеш сябра знаць, пакуль
З ім гэткай вось сярдзітай солі
Не з'еў ты разам добры куль.
I нездарма ў забоях гэтых
Згубіўшы лік вякам, сасна
На плечы возьме паўпланеты,
Бо ў солі ўся наскрозь яна...
Тут з солі нават абеліскі
Легендам, марам узвялі:
Яна нам дорага i блізка,
Бо соль — працоўны пот зямлі,
1958

1

Юргяліс — карагодны літоўскі танец, блізкі да нашага Юрачкі.

(обратно)

2

Саўля (літ.) — сонца, тут імя дзяўчыны.

(обратно)

3

Вялічка — саляная капальня ў Польшчы. У забоях шмат капліц, ёсць касцёл легендарнай Інгі.

(обратно)