Маладзік над стэпам [Рыгор Барадулін] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

УШАЧЫ


Я ў свой дарагі горпасёлак Ушачы
Дамоў завітаў на канікулы.
Хацелася родных, знаёмых пабачыць.
I рэчка, i лес мяне клікалі.
Па вуліцы, змалку знаёмай, іду я.
Мне радасна глянуць навокала —
I злева будуюць i справа будуюць
Дамы — камяніцы высокія,
Здаецца, працягваюць для прывітання
Кляны мне далоні зялёныя.
Расказвае дыктар (не горш Левітана)
Пра ўсе дасягненні раёкныя.
Завод новы ў хоры гудкоў басавітых
Нясмела падцягвае тэнарам.
Не налюбуюся свежым блакітам
I гэтымі хмаркамі пеннымі.
Навінай спяшаюць сябры пахваліпца:
— Іграе ўжо вальсы натхнёныя
Аркестр духавы.
Гак, i ў нас, брат, сталіца,
Хоць, праўда, пакуль што
Раённая.
1955

ЛЯДЫ


Там-сям ад сонца папаратнік ссох,
I туляцца да пнёў апенкі сонныя.
Пяшчотны, мяккі мох
Навокал лёг,
Нібы сняжынкі — зорачкі зялёныя.
Як нейкі скарб хаваюць пні-камлі,
Шырзй тапыраць пальцы вузлаватыя,-
Не хочацца кідаць тае зямлі,
Дзе узраслі,
Две верхам хмары краталі...
1957

БАЛАДА ПРА МАЦІ


І.
Юнак смуглатвары гайдаецца.
На тонкай вяроўцы гайдаецца.
Расчэсвае вецер чупрыну яму.
Ніхто у зямліцу сырую чаму
Схаваць яго не здагадаецца?
Гайдаецца хлопец, гайдаецца...
Дратамі калючымі скручаны
Гаротнаму белыя ручанькі.
Разняць ix — матулі няма.
Вадою крынічнай гаючаю
Прамыць яго раны пякучыя
Не прыйдзе матуля сама.
Гайдаецца хлопец, гайдаецца.
Ды маці чужая ўглядаецца.
А вочы такія сінія —
Як сынавы...
II.
А драч надаедла скрабе i скрабе,
Жанчына магілу капае сабе.
Блішчаць за спіною фашыстаў штык
...Як сонца будзіць пачалі жаўрукі,
Туман лугавіны выбеліў,—
Знайшлі курганок ля ракі,
Пустой засталася шыбельня,—
За гэта прысуд ёй такі.
Лапата цяжкая,
Лапата тупая.
Старая магілу
Капае, капае.
А пот высыпае,
А пот высыхае.
Матуля магілу
Капае, капае.
Па шолаху знае
Тут кожную хвою.
Шапоча лапата
З шурпатай жарствою...
Маці ўсміхаюцца
Сынавы вочы.
Дзе ты, далека?
Дзе ты, сыночак?..
Позірк матулі
Ласкай іскрыцца,
Ды падганяюць
П'яныя фрыцы.
Чужынцы стаяць за спіною,
Чужынцы звіняць крыжамі —-
Магіламі за сабою
Гэту зямлю укрылі.
Чужынцы стаяць груганамі,
І промні на касках застылі.
Чапляюць за сосны
Набухлыя хмары,
Праносяцца злосна
Вятры па абшарах.
Чутны i плач i енкі
У скогаце ветру шалёным.
У перуновых скаргах —
Чутны зямлі праклёны.
Заціх бы пярун умомант,
Застыў бы ў апошнім раскаце,
I сосны палеглі б саломай,—
Каб слова сказала мацi.
1951

ВЯСНА У БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ


Застылі ў нерухомасці фарты
З прабітым цемем нізкага скляпення.
I амбразураў чорныя раты
Перакасіла страшным утрапеннем.
А тут нядаўна сеяў смерць свінец,
Стагналі бамбавозы ў чорных хмарах.
Глытаў снарады мутны Мухавец,
Все ўсе бакі ляцела цэгла жарам.
Здавалася, расшчэпіцца зямля.
Ды гэта пекла вытрымалі людзі.
Цяпер чаромхі квеценню пыляць
I першы гром у лузе краскі будзіць.
A ў гнёздах-гамаках на ўсе лады
Гарластыя гракі крычаць без сцерпу.
Вярба стаіць сагнутай, як тады,
Калі баец ваду пілоткай чэрпаў.
Для тых, хто гронку бэзу не кране,
Каму не зазірне матуля ў вочы,
Сюды вясна спяшаецца раней
I пакідаць гэты куток не хоча.
Хор салаўёў не моўкне на зары.