АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА [Кірыла Анохін] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


на што ты спадзяешся
калі робіш
немаведама што?

***


усё сышло на нішто
— і што было нічым
стала ўсім

***


дзякуй
я сам
прабач
я сам
калі ласка
я сам
ды сам я!
ды сам ты!

***


паглядзі на зіму
і ніколі
так
не рабі

***


у гэтай яме
ўсё сваё жыццё
граў
сумны аркестр
таму што яму не хапіла нот
выбрацца

***


пасля ўсяго
што між намі

***


каб пазбегнуць
выпадку падзення
паважаныя пасажыры
трымайцеся
вы
спецыяльна для гэтага
прадугледжаныя

***


звесткі
пра самых шчаслівых
людзей
да нас
не дайшлі
мы
мусім дайсці
да іх
самі

***


M.
мой мяккі баранчык
часта засынае
скруціўшыся ў мяне на каленях
яму сняцца
ружжы
яму сніцца
як ён з’ядае
лішнюю літару «ж»
каб можна было спаць
спакойна

***


усіх пералічаных
прашу
не лічыць мяне

***


на зломе эраў
наша стане не нашай
гады — нягодамі
знакі — нязначнымі
мы — нямымі

***


няма
ні бога
ні зданяў
ні прыхадняў з космасу
нікому
мы
не патрэбныя