Блакіт і золата дня [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Annotation

У гэту складанку твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці "Сівая легенда" і "Цыганскі кароль", а таксама апавяданні "У шалашы", "Як звяргаюцца ідалы", "Блакіт і золата дня", "Карней – мышыная смерць", "Лятучы Галандзец", "Ідылія ў духу Вата".


Уладзімір Караткевіч

У шалашы

Карней - мышыная смерць

Як звяргаюцца ідалы

Блакіт і золата дня

Лятучы Галандзец

І

ІІ

ІІІ

IV

Ідылія ў духу Вато

Сівая легенда

І

ІІ

ІІІ

IV

Цыганскі кароль

І

ІІ

ІІІ

IV

V

VI

VII

VIII

Эпілог

notes

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19


Уладзімір Караткевіч


Блакіт і золата дня


У шалашы



Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю.Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва.

Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб нешта і сеў на салому.

- А каб цябе, каб, - плюнуў ён.

Бліскавіцы секлі неба так часта, што можна было разгледзець усё ў шалашы: саламяны ложак, зэдлік, кошык з бульбаю, кацялок на падлодзе, вязку цыбулі і старую ватоўку, што вісела каля ўваходу.

Вартаўніка не было: можа, абходзіў сад, а мо сядзеў у другім

месцы.

Міхал высунуў галаву і, калі чарнільны змрок зноў успыхнуў святлом, пабачыў злева нешта падобнае на невялічкую пуньку: сцены з жэрдзя, саламяная, грыбам, страха.

“Яблыкі восенню насыпаць, ці што?” - падумаў ён.

І адразу адчуў далёкі, упэўнены, усё нарастаючы шолах дажджу. Пры святле кароткай маланкі вырасла на фоне недалёкага лесу серабыстая сцяна, насунулася, наляцела, прыціснула ўсё вакол.

Міхал раззлаваўся на самога сябе.

“Вось і трапіў на станцыю. А казалі ж, каб заначаваў. Яно і праўда - пасля дваццаці вёрст трэба было. Але ж да станцыі заставалася толькі пяць кіламетраў. Ну вось і начуй - не ў сваякоў, а ў невядомым шалашы”.

Дождж, відаць, распачаўся на ўсю ноч.

А салома між тым размаўляла з дажджом. Над самай галавою чулася лёгкае булькаценне і сухое патрэскванне звяшкі - мышынага гарошку.

Свежы вільготны вецер уварваўся ў шалаш, і дыхаць стала так лёгка, быццам ты толькі што нарадзіўся на свет.

Салома размаўляла з дажджом.

Не, гэта ўжо не салома, гэта сапраўдная ціхая размова далятала аднекуль: відаць, з суседняй пунькі. Мяркуючы па галасах, размаўлялі дзве жанчыны: адна ў гадах, другая мо маладзейшая.

Міхал не зварухнуўся. Хай балбочуць пра свае сакрэты. Ён усё адно не пабачыць іх, і яны назаўсёды застанудца для яго незнаёмкамі, ціхімі галасамі, якія прыйшлі з цемры і ў цемры знікнуць.

- Што ж мне рабіць, цётачка? Я ж так кахаю яго...

- А ён і глядзець на цябе не хоча. Учора зноў біўся. Адзін трох хлопцаў пабіў.

- Самі вінаваты. Прыставалі да яго сябра, а той слабы хлопец.

- Што казаць, - голас пажылой раптам памякчэў, - удалы юнак, бацькавіч, але...

- Але, ваша праўда, не хоча ён на мяне глядзець. Як мне цяжка! Гляджу на яго вочы, нахабныя, сінія, дзёрзкія. Чуб - салома такая бывае, трошкі ржавая. І рот вечна смяецца. Такі ён мне прыемны.

Міхал скінуў пінжак, лёг на спіну і закурыў. А маладая вяла

далей.

- Ніколі я не думала пра гэта. Але не хачу саступаць. Хачу для яго быць... Абняў ён мяне аднойчы, выпадкова, проста так...

- Глядзі, дзеўка, - сказала пажылая, - так вось наша сястра і

гіне.

- А я і рада б загінуць, ды ён, як вецер...

Міхал ціха паўтарыў яе апошнія словы... І тут было няладнае каханне. Ды што да гэтага яму?

“Вось цякуць кроплі, - думаў ён. - І я такая самая кропля. Яны, зліваючыся, утвараюць крыніцу, раку, мора. Ім усё адно, з кім зліцца. Але мне патрэбна толькі тая кропля, адзіная, з якой мы разам нарадзіліся ў зямной глыбіні.

Галасы сціхлі - можа, таму, што вецер налятаў парывамі, хапаў, нёс, кідаў у розныя бакі завесы дажджу. Рабілася халаднавата.

А тады, паўтара месяца назад,