ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ [Язэп Малецкі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адурманеных паноў прыйдзе дзень суду.

Успомніў я маю тут навуку, мае сцэнічныя выступы й першую юнацкую патаемную працу, калі Рачыцкі, А., С., А. і я зьбіраліся ў салёне Жыда Ворчыка й абмяркоўвалі нашыя справы. Гумару тут заўсёды было больш, як справаў. Мы чыталі тут вершы Купалы, Коласа, Вінцука Адважнага й дамарослых паэтаў. Актыўны бралі ўдзел у справе беларускіх дадатковых навукаў у касьцёле. У 1927 годзе на 25 Сакавіка мы выдалі адозву да народу ў ліку 120 экзэмпляраў, адбітую на гімназіяльным рататары. Мы ўслаўлялі Акт 25 Сакавіка, заклікалі нашых братоў да веры ў зьдзейсьненьне гэтага Акту й змаганьне за яго, паказваючы, што нашыя браты на ўсходзе будуюць свой дом. Мы ня былі пэўныя гэтага, але нам здавалася, што тагачасная Савецкая Беларусь была нашым новым нацыянальным домам.

У Вільні я сустрэў натоўпы змабілізаванай моладзі. Чакалі на абмундзіроўку. Места ноччу было не асьвечанае. Усе гаварылі аб вайне й гадалі будучыню. Шмат хто пытаўся:

— Як доўга патрывае вайна?

— Тры месяцы, — адказваю.

— О, дык можна схавацца й перачакаць.

— Радзіць вам нічога не магу. Самі бачыце — ваенны час і ваенныя законы. Мейце адкрытыя вочы й вушы, як было заўсёды ў нашым народзе.

Пасьля я адведаў, на вуліцы Завальная 1, рэдактара Янку Пазьняка. Гутарылі аб бягучых справах.

— Душаць да канца! — казаў ён. — «Беларуская крыніца» ад даўжэйшага часу ня можа паказвацца ў сьвет. Прыдзіраюцца да кожнага слова. Я іду 27-мы раз на суд! Але, як відаць, ня доўгае іх панаваньне. А як там маецца інжынер Адольф Клімовіч?

— Быў ён у мяне два тыдні, пакуль не дастаў працу пад Варшавай. Цяпер заняты сваёй аграноміяй і сямейнымі справамі.

— А што чуваць у Варшаве?

— Амаль усе Палякі хочуць вайны, бо кажуць, што цяпер настаў гістарычны мамант, калі яны, разам з Аліянтамі, могуць Немцам нагарбаваць скуру ды адабраць Гданск.

— А ці ў гэтай валынцы бальшавікі ня ўдараць з усходу?

— Усё магчыма, — адказаў я.

І радзіў разьвязьці ды пахаваць па прыватных дамох беларускія кніжкі, а што можна — як найхутчэй распаўсюдзіць у народзе.

Пакінуўшы 20 злотых на беларускія справы, я той-жа ночы, сьпешным цягніком выехаў у Варшаву. У дарозе зусім выпадкова даведаўся ад падарожнікаў, што ў Картускую Бярозу пасадзілі рэдактара віленскай польскай газэты «Слове» С. Мацкевіча, былога беларускага сэнатара Вячаслава Багдановіча, рэдактара часопісу «Калосьсе» Янку Шутовіча й друкара А. Шутовіча. Цягнікі былі перапоўненыя вайскоўцамі. Іх міны больш як сумныя, усе чыталі газэты, сачылі рух войска да нямецкае граніцы.

30 жнівеня я быў у сваёй кватэры, у Валоміне пад Варшавай. На стале ляжала ўрадавая тэлеграма, каб пачынаў, без адвалок, лекарскую працу ў раёне. Назаўтра я пытаюся маю гаспадыню Марыю:

— А дзе-ж мае запасы?

— О, я зараз-жа пайду й куплю, грошы маю!..

— Зь месца ідзіце й купіце, што вам даручана!

Марыя пайшла. Пасьля 20 часінаў вяртаецца з крыкам:

— Пане доктар, што гэта сталася! На маіх вачох усе крамы пазачынялі й ніхто нічога не прадае.

Я зь літасьцяй паглядзеў на непрадбачлівую Марыю ды загадаў бегчы за чыгунку, дзе малыя крамы можа яшчэ не пазачынялі. Там яна запраўды дастала 5 кг. круп, фунт солі й пару селядцоў. Крамаў гандляры не адкрылі, не зважаючы на грозныя загады маршала Рыдза-Сьміглага ды Костка-Бернацкага.

ВАЙНА ПАЧАЛАСЯ

Раніцай 1-га верасьня 1939 году пяць магутных нямецкіх арміяў заатакавала Польшчу з трох бакоў. 6000 нямецкіх танкаў кацілася на Варшаву. 2000 самалётаў бамбардавала амаль бязупынна сталіцу й важнейшыя аб'екты ўсёй Польшчы. Чорныя клубы дыму з запаленых складоў у Варшаве сягалі на кілямэтры ўзвыш. Палякі бараніліся мужна, але тэхнічная перавага Немцаў давала хуткае вырашэньне.

З Валоміна выглядала, што найвялікшыя паветраныя атакі на Варшаву ішлі з Усходняй Прусіі. Кожныя дзьве-тры гадзіны каля 100 бамбавозаў сунулася з грукатам матораў з паўночнага ўсходу й ськідала сьмертаносныя бомбы. Адны зь іх былі разбураючыя, вагі ад 50 да 1000 кг., іншыя малыя, запальваючыя. Кожны налёт пачынаўся грымотамі ўзрываў, стралянінай, часам баямі ў паветры, а канчаўся заравамі пажараў, вялізнымі клубамі дыму ды панікай жыхарства.

Трэцяга дня вайны мяне прыдзялілі да антыдэсанцкіх аддзелаў. Я меў даваць лекарскую дапамогу вайсковым ня толькі на станцыі, але, калі зайдзе патрэба, і ў полі. І вось 5 верасьня два самалёты закружыліся ў паветры, абстрэльвалі адзін аднаго, ажно самалёт нямецкі бухнуў полымем і, абвіты клубамі дыму, зьляцеў за Кабылкай. Мы кінуліся ехаць туды на самакатах, ды аказалася, што было гэта ад нас за 8 км.

Самалёт, часткі якога былі параскіданыя на дзясяткі мэтраў, яшчэ дымеў, гарэў. Цела аднаго лятуна ляжала выкінутае, другі-ж спусьціўся на парашуце й зьнік сярод будынкаў. Каля самалёту ляжала, не ўзарваўшыся, бомба кг. 500. Зьбеглася каля паўтысячы чалавек, усе гарэлі нянавісьцяй да Немцаў, ды на памятку й памыснасьць вайны паразьбіралі па