БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ [Сергей Песецкий] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— Табе не падабаецца?

Тосік з захапленьнем пляснуў у ладкі і тоненька запішчаў:

— Ах, шыкоўна! Ах, цудоўна! Які прыгожы бляндынчык! І ў акулярах! Як дырэктар каапэратыву! Якая фірма! Мне аж горача! З такім варта пазнаёміцца бліжэй! Угм-м!

Урэшце мы ідзём на сьняданак. Акуляраў я не надзеў. Валасы схаваў пад шапкай. Гэтая дэкарацыя прызначана для любых таварышаў.

У забягалаўцы я апавядаю сябру пра вынікі ўчорашняй нарады з намесьнікам майго шэфа. Ен падтаквае, мычыць нешта, сьпехам есьць і яшчэ хутчэй апаражняе кілішкі. Я ведаю, што ён мяне амаль ня слухае, але апавядаю. Бо каму ж я апавяду, калі не найлепшаму сябру і калегу?

А справа важная, гэта цалкам зьменіць сыстэму маёй далейшай працы. Я пастанавіў легалізавацца ў Саветах і працаваць далей у якасьці рэзыдэнта на тэрыторыі савецкага Штабу Заходняга фронту. Тосік павінен падтрымліваць сувязь паміж мной і Управай. Іншаму сувязному я б не даверыўся.

Магчымасьць для легалізацыі надарылася цудоўная. Праз пасярэдніцтва аднаго інфарматара я атрымаў дазвол здаць экстэрнам экзамен у Менскім камісарыяце поштаў і тэлеграфаў. Усе фармальнасьці ўладжаныя. То бок, калі я здам экзамен, то атрымаю сапраўдны дыплём «наглядчыка» тэлеграфу, з забесьпячэньнем паводле 12-й катэгорыі. Якая ж гэта будзе раскоша! «Паёк» паводле першай катэгорыі. Пасада. Ну і штомесяц вагон «лімонаў». Можна будзе бесьперашкодна спажываць радасьці савецкага раю і адпаведна ім за гэта аддзячыць. Раты паадвісаюць, калі справа ўрэшце пойдзе. Я ўжо там пастараюся.

Я купіў некалькі патрэбных кніжак і ўвесь час штудзірую іх. Раз-пораз даю падручнік Тосіку і прашу мяне правяраць. Трэба сьпяшацца, бо экзамены прызначаныя на 29 красавіка. Маю ў гатэлі ключ ад апарату Морзэ і ўвесь час перадаю і прымаю ўяўныя тэлеграмы. Зьмест іх заўсёды актуальны і пераважна скіраваны да Тосіка. Напрыклад:

Кіраўніцтву бальніцы ў Творках.

Прашу неадкладна выслаць машыну і чатырох дужых санітараў у гатэль «Брысталь», № 9, бо Антон Кралевіч зьехаў з глузду.

Уласьнік гатэлю Кравецкі
Зьместу гэтай тэлеграмы Тосік, які да гэтага часу маўчаў, ужо ня мог стрываць. Сеў на ложку і таксама пачаў тэлеграфаваць, стукаючы пальцамі па начным століку.

У Бэрлінскі заапарк

Паведамляю адміністрацыі Заапарку, што маю на продаж рэдкага прадстаўніка жывёльнага сьвету: есьць, п’е і апранаецца, як чалавек, нават трошкі гаворыць, хоць і недарэчна. Жывёлу гэтую завуць Раман Забава, што ў перакладзе на нямецкую мову азначае дзікая сьвіньня.

Тады я кажу яму:

— Ты мяне зусім не зачапіў, бо ў сьвіньні і чалавека супольнае тое, што абое робяць сьвінствы, з той розьніцай, што сьвіньня ніколі ня здолее зрабіць гэтак вялікага сьвінства, як чалавек.

Антон задумваецца над гэтым.

А я, каб яшчэ больш яго азадачыць, кажу:

— Ведаеш, Тосік, калі сьвіньня думае, то яна так уваганяе сябе ў аблуду: калі чалавек думае, то думае як сьвіньня.

Тады Антон падае на ложак, кажучы:

— Ты зусім звар’яцеў!

А я зноў перадаю ўяўныя тэлеграмы, камічнага, трагічнага ці ўвогуле абсурднага зьместу. Але Антона гэта ўжо не чапляе.


Берасьце, 25 красавіка 1923 г.


Маё рашэньне асесьці ў Саветах ва Ўправе прынялі ня надта прыхільна. Мяркуюць, што гэта занадта небясьпечна, бо я ўжо даўно выкрыты і мяне шукае савецкая контравыведка. Але я іх запэўніў, што здолею грунтоўна зьмяніць выгляд, а ў выпадку небясьпекі ўцяку ў Польшчу. Урэшце яны пагадзіліся. Кралевіча прызначылі сувязным. Калі я атрымліваў заданьне, шэф мне сказаў, што ведае з пэўнай крыніцы, што ў Саветах рыхтуецца рэарганізацыя Чырвонай Арміі. Што распрацаваны дэталёвы праект рэарганізацыі і што абавязкова трэба гэтыя зьвесткі спраўдзіць. Я адказаў, што абсалютна нічога пра гэта ня чуў і што ўважаю гэта за немагчымае. Але маю загад зьвярнуць на гэта асаблівую ўвагу.

Я скончыў усе прыгатаваньні і заўтра рушу ў дарогу. Мая рана на лапатцы перастала гнаіцца і гоіцца добра. Тосік штодня мяняе мне павязку, прыклейваючы яе да цела плястырамі.

Лізкі ня бачыў ад 11 студзеня — ад часу прыгоды з Азімавым. Вельмі сумую па ёй. Менавіта гэта і ёсьць прычынай майго жаданьня легалізавацца ў Саветах. Натуральна, яе сям’я будзе на мяне касавурыцца, але я мяркую, што час затрэ першыя прыкрыя ўражаньні. Зрэшты, яны мяне зусім не абыходзяць. А «Нізка заўсёды вельмі добра да мяне ставілася. Цяпер не магу дачакацца хвіліны, калі ўбачу яе наяве, бо ў снох бачу яе часта. Пэўна, яна таксама думае цра мяне.

Учора Тосік — калі я зрабіў перапынак у вывучэньні тэлефаніі — сказаў мне:

— Ведаеш, Ромка, хачу цябе пазнаёміць з адным хлопцам. Кажу табе — золата!

— Мабыць, такі сама апівуда, як і ты!

— Ну, таксама выпівае. Не скажу, што ня п’е. Але хлопец як… — не знайшоў слова для параўнаньня, таму толыа махнуў рукой і скончыў: — зрэшты, сам убачыш.

— Агент? — спытаў я.

— Так.

— Як