Таямніца закінутай хаты [Алена Масла] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (27) »
Алена Масла Таямніца закінутай хаты
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве. Таму няма як чытаць. Выкладаю тэкст і вокладку кнігі “Таямніца закінутай хаты”: каму спатрэбіцца – калі ласка, карыстайцеся на здароўе!Алена Масла.
Украдзеная казка
Жыў-быў казачнік. Вольны, як вецер, гуляў ён па свеце, казкі ў мех збіраў. Ідзе лесам — сярод дрэў казку знойдзе, полем — у травах адшукае. Птушак, звяроў паслухае — пад завязку казак у мяху. А з людзьмі пагамоніць — гісторый адразу цэлы воз. Казкі — яны ж па ўсім свеце рассыпаны, у кожнай дробязі схаваны. Іх толькі разгледзець трэба ўмець. І пачуць. Для добрага казачніка гэта работа звыклая. Не сказаць каб лёгкая. Ого, як старацца трэба, каб сапраўдную казку сустрэць! Найперш — ніколі не гараваць, што памалу расцеш, як, бывае, дружа, і ты гаруеш. Казкі найбольш дзяцей любяць. І дарослых, якія не баяцца дзецьмі заставацца, светам любавацца, быццам толькі-толькі нарадзіліся. Вось да іх і трапляюць самыя лепшыя казкі. Нават дадумваць нічога не трэба. Махнуў чароўнай чарацінкай — і знойдзеная казка сама па сабе ў кніжку запісваецца. А казачнік, пра якога мы раскажам, быў добры. Шчыры, лагодны, таварыскі, даверлівы. Як дзіця. І казкі самі да яго ў мех сыпаліся. Так, як і тым пагожым ранкам, калі казачнік лугам ішоў. Адкуль ні вазьміся на чыстым небе — хмара. І такі дождж з яе лінуў! Кароткі, на пару хвілін. А спорны — да ніткі прамачыў казачніка. Ізноў заззяла сонейка на небе, дыяментамі рассыпалася ў мокрай траве вясёлка. Спыніўся казачнік і мяркуе, дзе б абсушыцца. А з мокрага меха «ха-ха» ды «хі-хі-хі». Гэта казка з дажджом у яго мех сцякла. Ладненькая, кучаравенькая. — Прывітанне,— кажа,— я Воблачка! — Ды я цябе ўсё жыццё шукаў! — усклікнуў казачнік.— Так карцела расказаць, як на небе аблокам жывецца! Адкуль дождж бярэцца, як вясёлка нараджаецца, як аблокі па небе вандруюць, як радуюцца і смуткуюць... Так і казку назавём — Воблачка! Воблачка радасна заківала галавой, бо трапіць у добрыя рукі для казкі — шчасце не меншае, чым казачніку знайсці яе. А гэты з першага погляду адгадаў, пра што яна. Значыць, і пераказаць людзям зможа як належыць. Дастаў казачнік чароўную чарацінку, толькі сабраўся ёй махнуць, як чуе: — Прывітанне, дружа! Ідзе лугам да яго даўні сябра. Пабачыў ён Воблачка — і знямеў. Ён таксама казкі збіраў, таму добрую ад дрэннай адрозніць мог злёту. — Дзе,— пытае,— знайшоў? — Ды тут, на лузе,— не таіцца наш казачнік і пачынае апавядаць казку складна, ладна. Слоўца ў слоўца яна знітавалася за лічаныя хвіліны. Слухае прыяцель казку, і крыўдна яму робіцца. На досвітку ён на гэты луг прыйшоў, ногі стаптаў, кожнай красцы пакланіўся, пад кожны лісцік зазірнуў — і нічога не знайшоў. Варта было ад дажджу прыкрыцца парасонам, як казка з неба ўпала! І трапіла не да яго! Але не выдаў прыяцель сваёй зайздрасці, вырашыў перахітрыць больш удалага казачніка. Пачаў ён маніць: — Урадлівы на казкі лужок! Я тут раніцай тузін іх назбіраў. Не ўсе нават у мех змясціліся. Давялося адну пад кустом на памежжы пакінуць — не горшаю за тваё Воблачка. Мо нікуды яшчэ не дзелася. Калі не лянуешся — збегай, забяры — тут недалёка... — Ды я Воблачка яшчэ не спарадкаваў, запісаць не паспеў... — Ат, колькі той работы. Ты бяжы, а я тваё Воблачка папільную. Не вельмі хацелася казачніку знойдзеную казку адну пакідаць. Але шкада, калі тая, не забраная, прападзе. — Тады я скоранька,— кажа,— адна нага тут, другая — там. — Не хвалюйся, дагледжу тваё Воблачка,— паабяцаў прыяцель. А сам, ледзь казачнік адвярнуўся, цісь — і схаваў казку ў сваю торбу. Спяшаючыся, перавіў ёй кудзеркі па-іншаму. Пасля чароўнай чарацінкай махнуў — і запісаў у сваю кніжку. А каб і камар носу не падтачыў, змяніў яшчэ імя казкі — Хмаркай назваў. Вярнуўся тым часам казачнік. Ніякай казкі за лугам не знайшоў — вырашыў, што спазніўся. І Воблачка не бачыць. — Куды,— пытаецца сябра,— казка мая падзелася? — Яе ветрам ледзь не знесла,— адказвае той, вочы хаваючы.— Дык, каб не згубіцца, яна ў маю кніжку папрасілася. Схапіў казачнік кніжку, чытае — нібы яго казка. І разам з тым — чужая. Няма ў ёй ні водару красак пасля дажджу, ні зіхацення вясёлкі ў кроплях... — Што ж ты нарабіў — ты казку загубіў! — заплакаў у роспачы казачнік. А прыяцель і сам ужо бачыць гэта. Добра ж ведае: не бывае ад крадзеных казак шчасця. — Даруй, браце, не ў добрую хвіліну мы сустрэліся,— стаў перапрашаць сябра казачніка.— Што за спакуса апанавала — не ведаю... Але што ні гавары цяпер — казка ўжо ў кніжцы. А напісанага пяром не высечаш тапаром. Пайшла кніжка па свеце гуляць. Да розных людзей трапляла. Пра Хмарку апавядала. Але, перагарнуўшы старонкі, скора забываліся людзі, што ў той- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (27) »
Последние комментарии
5 часов 11 минут назад
11 часов 34 минут назад
11 часов 42 минут назад
12 часов 10 минут назад
12 часов 14 минут назад
12 часов 14 минут назад