Зачараваная хатка [Графiня дэ Сэгюр] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (26) »
Графіня Дэ Сэгюр Зачараваная хатка
Зачараваная хатка
Раздзел 1. Хатка
Жыў сабе адзін чалавек, на прозвішча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён удавец і жыў адзін са сваёю дачкой, якую клікалі Разалі. Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялікі дом, а вакол дома цудоўны сад, дзе Разалі магла гуляць, колькі хацела. Бацька выхоўваў дачку з ласкаю і любоўю, але вучыў заўжды і ва ўсім яго слухацца. Ён забараняў Разалі задаваць недарэчныя пытанні ці прасіць, каб ён расказаў пра тое, што, на яго думку, не павінна яе цікавіць. Праз вялікі клопат і добры догляд яму ўдалося амаль цалкам пазбавіць дачку такой, на жаль, частай заганы, як залішняя цікаўнасць. Разалі ніколі не выходзіла з сада, абнесенага высокім мурам, і нікога, апроч свайго бацькі, ніколі не бачыла. Слуг у іх у доме не было, але ўсё тут рабілася нібыта само сабой. Таму ў Разалі заўжды было ўсё, што ёй было трэба: і адзенне, і кніжкі, і прылады ды ніткі на вышыванне, і цацкі. Бацька выхоўваў яе сам, і Разалі (хоць ёй было ўжо амаль пятнаццаць гадоў) зусім не сумавала і не думала нават, што магла б жыць іначай, сярод іншых людзей. У глыбіні сада стаяла хатка — зусім без вокнаў і толькі з аднымі маленькімі дзвярыма, якія заўсёды былі зачыненыя. Кожны дзень Разалін бацька туды заходзіў, але ключык заўсёды насіў з сабой. Разалі думала, што гэта, напэўна, клець, у якой складзеныя садовыя прылады, і ў яе ніколі не ўзнікала жадання спытаць пра хатку ў бацькі. Але аднойчы яна шукала лейку, каб паліць свае кветкі, і папрасіла бацьку: — Бацька, дайце мне, калі ласка, ключык ад хаткі ў садзе. — Навошта табе гэты ключык, Разалі? — занепакоіўся бацька. — Мне патрэбная лейка. Я думала, яна ў гэтай хатцы. — Не, Разалі, лейкі ў той хатцы няма. Калі бацька казаў гэтыя словы, голас у яго быў такі насцярожаны, што Разалі зірнула на яго і здзіўлена ўбачыла, што ён увесь збялеў і на лбе ў яго выступілі кропелькі поту. — Што з вамі, бацька? — спалохалася Разалі. — Нічога, мілая мая дачушка, нічога. — Вас так узрушыла мая просьба даць мне гэты ключык? Што ж такога страшнага ў гэтай хатцы? — Разалі, — сказаў бацька, — ты сама не ведаеш, пра што пытаешся. Ідзі лепш пашукай сваю лейку ў шклярніцы. — Але, бацька, што ўсё ж такое ў той хатцы? — Нічога, што можа зацікавіць цябе, Разалі. — Але чаму тады вы ходзіце туды кожны дзень і ніколі не дазваляеце мне пайсці разам з вамі? — Разалі, ты ж ведаеш, што я не люблю пытанняў і што цікаўнасць — вялікая загана. Разалі адразу змоўкла, але прызадумалася. Думка пра хатку, на якую яна раней не звяртала вялікай увагі, ніяк не выходзіла ў яе з галавы. «Што ж там можа такое быць? — думала яна. — І як мой бацька збялеў, калі я папрасіла ключык... Значыць, на яго думку, каб я ўвайшла туды, мяне магла б чакаць небяспека!.. Але чаму ж ён сам туды ходзіць амаль кожны дзень?.. Напэўна, ён носіць ежу якому-небудзь лютаму зверу, якога трымае там пад замком... Але каб гэта быў люты звер, я пачула б, як ён рыкае ды варушыцца, а з гэтай хаткі не чуваць ніводнага гуку... Значыць, гэта не звер! Дый ён даўно ўжо з'еў бы майго бацьку... калі толькі не прывязаны... Але ж каб ён быў прывязаны, дык і мне не было б ніякае небяспекі. Што ж тады там можа быць?.. Вязень!.. Але бацька ў мяне добры, ён ніколі не пазбавіў бы волі і долі бязвіннага чалавека!.. Я павінна абавязкова знайсці разгадку гэтае таямніцы... Але як?.. Вось бы хоць на паўгадзінкі ўзяць у бацькі той ключык! Можа, калі-небудзь ён яго забудзе...» Гэтыя Разаліны разважанні былі перапыненыя бацькам, які клікаў яе крыху незвычайным голасам. — Я тут, бацька, — азвалася Разалі, — ужо іду! І яна пабегла да бацькі. Калі яна падышла да яго, то заўважыла, што твар у бацькі бледны і вельмі занепакоены. Было адразу відаць, што ён нечым дужа ўсхваляваны. Гэта яшчэ больш азадачыла дзяўчынку, і яна вырашыла прыкінуцца вясёлай і бесклапотнай, каб супакоіць бацьку, а потым завалодаць яго ключыкам, калі ён, можа, перастане пра яго ўвесь час думаць, убачыўшы, што Разалі і сама пра яго забыла. Яны селі абедаць, але бацька еў мала, ён увесь час маўчаў і быў сумны, хоць Разалі вельмі старалася ўдаваць вясёлай. Але ўрэшце сваёй весялосцю і бесклапотнасцю ёй удалося такі супакоіць бацьку, і ён забыў пра сваё хваляванне. Праз тры тыдні Разалі павінна было споўніцца пятнаццаць гадоў, і бацька паабяцаў ёй зрабіць на свята прыемны сюрпрыз. І вось, калі прайшло яшчэ некалькі дзён і да дня нараджэння заставалася тыдні два, бацька аднойчы ранкам прыйшоў да Разалі і сказаў: — Дарагое маё дзіця, я вымушаны на гадзіну ад'ехаць. Мне трэба падрыхтаваць падарунак на твой дзень нараджэння. Чакай жа мяне дома і будзь паслухмяная, не давай волі сваёй цікаўнасці. Праз два тыдні ты даведаешся пра ўсё, што табе хочацца ведаць: я ўмею чытаць твае думкі і знаю, што іх займае. Цяпер жа я з табою развітваюся і яшчэ раз прашу: сцеражыся сваёй цікаўнасці. Прудан ласкава- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (26) »
Последние комментарии
11 часов 12 минут назад
17 часов 35 минут назад
17 часов 43 минут назад
18 часов 11 минут назад
18 часов 15 минут назад
18 часов 15 минут назад