З глыбінь тысячагоддзяў [Міхась Чарняўскі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

словам — уся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад так званай айкумены[2]. Людзі мезалітычнай эпохі пачалі ўжываць масіўную крамянёвую сякеру i цяслу, акрамя ўжо шмат якіх вядомых раней прылад, а таксама дробныя апрацаваныя крамянёвыя пласткі, якія былі або наканечнікамі стрэлаў, або ўкладышамі да нажоў i гарпуноў. Лук i стрэлы, вынайдзеныя ў канцы папярэдняй эпохі, у мезаліце распаўсюдзіліся паўсюдна.

Апошні перыяд каменнага веку — неаліт (па-грэчаску «неас»— новы), характарызуецца велізарнымі зменамі ў чалавечым грамадстве.

У неаліце чалавек упершыню навучыўся ляпіць гліняны посуд, пачаў вырабляць новыя прылады працы — шліфаваныя сякеры i цяслы. Адначасова з раней вядомымі практыкуюцца новыя спосабы апрацоўкі каменняў — шліфаванне, пілаванне i свідраванне. У гэту эпоху пачынаецца распрацоўка шахтавым спосабам крэмненосных радовішчаў, зараджаюцца i развіваюцца якасна новыя, вытворчыя формы гаспадарання — земляробства i жывёлагадоўля, якія дапаўняюцца вядомымі i раней паляваннем, рыбацтвам i збіральніцтвам. Такі далека не поўны пералік дасягненняў новага каменнага веку, які на нашай тэрыторыі пачаўся ў V тысячагоддзі i закончыўся ў канцы III — пачатку ІІ тысячагоддзя да н. э., калі наступіла эпоха бронзавых прылад — бронзавы век.

Світанку гісторыі — каменнаму веку на тэрыторыі Беларусі — прысвячаецца гэтая кніжка.


ПРЫРОДА — I МАЦІ I МАЧЫХА


Якія ж былі клімат, раслінны i жывёльны свет у каменным веку? Што акружала нашага вельмі далёкага продка? Ведаць гэта надзвычай цікава i важна, паколькі старажытны чалавек знаходзіўся ў непасрэднай залежнасці ад прыроды.

Сучасны чалавек — гаспадар свету, ён змяняе прыроду i стараецца прыстасаваць яе да сваіх патрэб. Дзікун жа каменнага веку, асабліва ў палеаліце i мезаліце, быў бяссільны перад ёй i задавальняўся тым, што яна давала ежу, вопратку, жыллё. Першабытны чалавек, як кажуць, не вытвараў сабе прадукты для жыцця, a спажываў гатовыя, беручы ix у наваколлі, у прыродзе. А прырода не заўсёды была добрай маці, часам яна станавілася i злоснай мачыхай...


Вучоныя ўжо маюць некаторыя звесткі аб тым, што старажытны чалавек упершыню пачаў пранікаць на тэрыторыю сучаснай Беларусі каля 100 тысячагоддзяў таму назад у так званую мусцьерскую эпоху сярэдняга палеаліту. Гэта падзея супала з вялікім абледзяненнем нашай планеты.

— Пры чым тут абледзяненне? — можаце здзівіцца вы.— Беларусь — не нейкія там высокія Альпы, дзе на горных вяршынях заўсёды зіхацяць пад сонцам снягі, a ў даліны павольна спаўзаюць ледавікі. Справа ў тым, што ў гісторыі Зямлі былі перыяды асаблівых пахаладанняў, калі горныя ледавікі не паспявалі раставаць, як гэта адбываецца цяпер, i пачыналі спаўзаць у прадгор'і, а затым распаўсюджваліся на аддаленыя за сотні i нават тысячы кіламетраў тэрыторыі.

Больш як 300 тысяч гадоў таму назад у паўночным паўшар'і i пачалося адно з такіх абледзяненняў, якое ў навуцы атрымала назву рыскага або дняпроўскага. А калыскай для яго стала Скандынавія.

Для росту ледавіка неабходны холад i багатыя ападкі. Менавіта ў Скандынавіі i склаліся ў той час такія ўмовы. На тарах стала выпадаць шмат снегу. Ён не паспяваў раставаць за кароткае i халаднаватае лета i яго назапашвалася ўсё больш i больш. Пад уздзеяннем талай вады, пары i ціску з снегу пачаў утваоацца лёд, таўшчыня якога дасягала некалькі кіламетраў.

I вось пад уздзеяннем вялікага ціску вышэй ляжачых пластоў на ніжэйшыя лёд пачаў расплывацца ў бакі.

Лёд ды расплывацца — дзіўна гучыць.

Мы прывыклі да выразу: «лёд цвёрды як камень», асабліва гэта адчуваецца, калі сам упадзеш на коўзанцы... Але ў вялікіх масах пад уздзеяннем нагрузак ён набывае ўлэсцівасці цякучасці. Канечне, не як вала, а як, напрыклад, смала. І рухаецца ён не з быстрынёй імклівага горнага патоку, a паволі — пры надта споыяльных умовах прасоуваецца на некалькі дзесяткаў метраў у суткі. Але мае сілу непамерна большую, чым самы бурлівы паток. На сваім шляху знішчае ўсё жывое: крышыць i руйнуе горы, засыпае сваімі адкладамі нізіны, рэкі i азёры, непазнавальна змяняе наваколле.

У максімальную стадыю свайго існавання ледавік заняў усю плошчу сучаснай Беларусі i нават прасунуўся па даліне Дняпра далей на поўдзень, ажно да месцазнаходжання сённяшняга Днепрапятроўска. I вось на гэтай мяжы, на адносна йёплых геаграфічных шыротах ледавік дасягнуў той раўнавагі, пры якой яго прырост паспяваў раставаць. Да таго ж велізарны ледавік, што пакрыў значную частку паўночнага паўшар'я, утоымліваў у сабе такое мноства вільгаці, што клімат зрабіўся вельмі сухім i сам ледавік пачаў «задыхацца», не маючы для свайго росту ападкаў. I, растраціўшы ўсю сваю сілу, ён пачаў паступова адступаць.

Каля 150 тысяч гадоў таму назад пачалося пацяпленне, i мяжа ледавіка пачала паступова адсоўвацца на поўнач. Але гэтае адступленне не было раўнамерным. Як толькі выпадалі халаднейшыя перыяды, лёд зноў ішоў у наступ. Але