Турэмны дзёньнік [Славамір Адамовіч] (fb2) читать постранично, страница - 40


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

"разьмясьцілі" Адамовіча, разьмясьціце і ягоную маці. Сакольчык пасьля гэтага пакрыўдзіўся і наслаў на рэдакцыю вобыск.


ВОБЫСК

Генеральны пракурор Капітан даў санкцыю на ператрус рэдакцыі. Чатыры гадзіны "оперы" заганялі ў адзін пакой супрацоўнікаў і аўтараў газэты, якія ўсё падыходзілі і падыходзілі (працоуны дзень). Дэбісты нікога не выпускалі, не дазвалялі адказваць на тэлефонныя званкі. Хтосьці забег на хвілінку - i застаўся на чатыры гадзіны, хтосьці не патрапіў у паліклініку на працэдуры, хтосьці не забраў са школы дзіця. Праца рэдакцыі была выбіта з графіку. Але дзеля чаго гэта ўсё робіцца i чаму такімі метадамі - так нixто i не зразумеў. "Оперы" таксама растлумачыць не маглі.

Наогул ператрус у рэдакцыі 24-палоснага тыднёвіка - справа няпростая. Асабліва калі перабіраць тоўстыя архіўныя папкі. А ў тых папках чаго толькі няма!..

Ясна, што забралі ўсе рукапісы Адамовіча, але пасьля пачалі "браць на газэту". Апісалі i канфіскавалі беларускую газэту "Зважай", якая выходзіць у Канадзе, некалкі лістоў у рэдакцыю, згаданы вышэй фотаздымак i нават мой накід рэдакцыйнай калонкі ў нумар, які яшчэ ня выйшаў. Падумалася, вось ходзіш, мучаешся, нарэшце ў галаву прыйшла першая думка, сеў, занатаваў; тут налятае КДБ i думку тваю канфіскуе. Ну хто сказаў, што ў 37-м было інакш? Сёньня - тваю думку, заутра - цябе самога. I пры гэтым ніхто i ніколі толкам табе ня скажа - за што.

Сяргей Дубавец,

"Свабода", №30 за 26 красавіка 1996 году


З НОВЫХ ВЕРШАЎ

БЕЛЫ МАРШ

Марш-марш, нас тысячы,
рукі ў замок,
воляю трызьняны,
мераем крок.
Юныя, моцныя
цягліцы плеч.
Мы паўнамоцныя,
іншыя - прэч!
Воды расталыя,
вецер з Дняпра,
зь верай паўсталыя
крыкнем: "Ура!"
Мокра на дворышчах,
сьветла ў душы,
ворагаў зборышчы
сьмела крышы!
Гэй жа, зьвязовы,
хутчэй запявай
песьню маршовую
за Родны край!
8 лютага 2000 году


* * *

Самае-самае ноччу,
раніцай, днём i вечарам
я сузіраю ў думках,
а потым ствараю прыгожае,
альбо, калі не ствараецца,
вяртаю сябе да памяці,
да пошукаў самага-самага -
нябачнага, невымоўнага,
але якое заўсёды,
усюды i скрозь, дзе белая
Краіна мая ўзьвіваецца
ў неба сьцягамі Волі.
20 чэрвеня 2000 году,

Нью-Ёрк


* * *

Не для гномікау партыі -
для сябе здабываю свабоду.
Каб жыла, як заўсёды, упартая,
каб зьнішчала плебейства пароду.
Свабода мая ня кніжная,
ня тая, камі ўсё, што хочацца,
можна, рабіцъ і пыжыцца,
i лярвай у ложку варочацца.
Свабода мая вызвольная
ваўчыцай цяжка параненай
выходзіцъ з лагва падпольнага
і ўецца незаарканенай.
Свабода мая Беларусская
крывёю чыстай крывавіцца
i стужкай вузенька-вузкаю
сьцякае па белай правіцы...
2001 год

1

Гнаць пургу - гаварыць няпраўду, маніць.

(обратно)

2

ДэПээНСІ - дзяжурны памочнік начальніка сьледча ізалятара.

(обратно)