З людзьмі і сам-насам [Янка Брыль] (fb2) читать постранично, страница - 84


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

амаль зямлячка, сімпатычная Лена Ціхановіч, пісала пад Новы год, што яны, маўляў, на «Свабодзе», успамінаюць мяне i самі, i з прафесарам Жыдліцкім. Пры нагодзе перадай ёй, калі ласка, мае прывітанне».

I такая яшчэ акалічнасць. Пісьмо гэтае ляжала «на адной з раскрытых скрынак»,— значыцца, яшчэ дзевятнаццаць былі нераскрытая. A скрынкі з кнігамі ўкраінскімі, якія накіроўваліся ў Брно?..

Словам, калі ў мяне раней была трывога пра лес тых пісьмаў, дык цяпер спадцішка з'явілася i пэўная надзея. Дай Бог!..

...Не перакладзены аднатомнік Кузьмы Чорнага. Той том артыкулаў Жыдліцкага пра беларускую літаратуру, што ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пераносіўся з плана ў план, гэта мелася быць гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя, але, як напісала мне Галіна Бінава, «задума засталася ў планах, праектах i ў зборы матэрыялаў — не больш таго...».

Што ж, у многіх застаецца штосьці няздзейсненае, недаробленае... Тут у мяне не проста развага, не гаркавая згода з тым, чаго не паправіш,— тут ёсць i суцяшэнне, яно ў адчуванні шчырай, вялікай удзячнасці за тое, што зрабіў для нас, беларусаў, гэты цудоўны, непаўторны чэх.

1

— А яны ўсё страляюць, усё страляюць!..

(обратно)