З людзьмі і сам-насам [Янка Брыль] (fb2) читать постранично, страница - 82


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

званіў Вам, хацеў павіншаваць з юбілеем, але, на жаль, так i не дазваніўся. Меркаваў, што жывяце на дачы. Так на стале каля тэлефона i застаўся яго блакнот з Вашым нумарам тэлефона. Цяпер, хоць i ca спазненнем, выконваю гарачае жаданне майго Вацлавічка i віншую Вас, Іван Антонавіч. Будзьце здаровы i ўспамінайце яго. Гэта адзінае, што нам засталося. У нашай памяці ён будзе жыць i памрэ толькі разам з намі.

...Насылаю Вам i Вашай жонцы паклон ад Яна i Далібора, сыноў Вацлава».

Як было ў свой час з адыходам Міхала ЗабэйдыСуміцкага, спадарыня Галіна прыслала мне надрукаванае жалобнае паведамленне ўсім блізкім, сябрам i знаёмым, што «назаўсёды адышоў наш любімы тата, дзядуля, брат, дзядзька i свёкар». Пасля пераліку сыноў, сястры з сям'ёю, унукаў, нявесткі — значыцца i дацэнт, доктар Галіна Бінава.

Зноў Лена Ціхановіч:

«...Ваш ліст атрымала 9 верасня. Я напісала вам раней пра развітанне — у памяць кампутара, але пакінула на потым, каб вярнуцца. Вось з той памяці:

Вацлаў Жыдліцкі памёр 18 жніўня. Адразу пасля патопу ў тыя дні ў Прагу прыйшла вялікая спёка. Тое месца, куды перабраўся сп. Жыдліцкі, было часткова затоплена, вада заліла i бліжэйшую станцыю метро — Андал.

Развітанне было ў Страшніцкім крэматорыі ў пятніцу, 2З жніўня ў 15 гадзін. Месца ўрачыстае — вербы, туі вечназялёныя, а побач агонь у свяцільніках гарыць... Там жа недзе ў братняй магіле пахаваны i Тамаш Грыб.

Я вельмі хацела сказаць некалькі слоў ад беларусаў, але, на жаль, відаць, паводле рашэння сям'і, грамадзянскай паніхіды ўвогуле не было. На сцэне стаялі кветкі i вянкі (ад украінскай i беларускай амбасадаў, сястры, дзяцей i ўнукаў), грала музыка. Праз мінут пятнаццаць заслонкі прыкрыліся, усе ўсталі з лавак i падышлі паціснуць рукі блізкім.

Гэта было маё першае пахаванне тут, у Чэхах. Я ўспамінала наша стаянне над нябожчыкам, цалаванне халодных рук, а потым галашэнне, як забіваюць цвікі, апускаюць у магілу... Тут усё спрасцілі i ўзвысілі, схавалі твар смерці i нябожчыка — нават умоўнай труны яго не бачыш. Ніхто на людзях не плача i не галосіць, здаецца, як на канцэрце пабыў...

Ад беларусаў былі мы з Ганнай Сурмач i сам амбасадар Бельскі — прынёс вялізны вянок белых i чырвоных гваздзікоў. Ад украінцаў — нейкі дарадца з амбасады.

Прызнаюся Вам, хоць нябожчыка я не бачыла, некалькі ўжо дзён неадступна ўспамінаецца мне сп. Вацлаў. Гэта быў адзіны чэх у Празе, з якім я з асалодай таварыла па-беларуску. Увесь час цікавіўся, як я абжылася, ці разумею чэхаў, ці разумеюць чэхі мяне, кал i ўжо я найду сабе чэшската сябра...

Пасля пахавання я падышла да аднаго з сыноў, Яна. Сказала, што калі б яны не ведалі, што рабіць з беларускім архівам, то могуць звярнуцца да нашай суполкі «Скарына».

Атрымаўшы Ваш ліст, я зноў яму патэлефанавала i перадала прывітанне. Ён сказаў, што хоць гэта было даўно, у дзяцінстве, але памятае Вас i хацеў кантактавацца з Вамі, але не ведаў як. Паведамляю цяпер Вам яго каардынаты.

Ён мне таксама паведаміў, што урна будзе, відаць, пахавана на Альшанах, побач з магілай яго маці. Яны сапраўды не ведаюць, што рабіць з кніжкамі i архівам, бо не дадуць рады разабрацца. Частку перададуць Карлаву універсітэту. У гэтую нядзелю ўнучка (дачка Яна) прапанавала мне прыйсці i паглядзець, што засталося. Потым Вам напішу».

I напісала:

«Учора, у нядзелю, мы з Ганнай Сурмач i Сержуком Сокалавым паехалі забраць беларускія кнігі са спадчыны Вацлава Жыдліцкага. Мы дамовіліся менавіта пра кнігі, бо архіў узялі сыны, яны, відаць, будуць у гэтым яшчэ разбірацца. Кніжкамі займалася ўнучка Тэрэза, ёй памагала Галіна Бінава, якая сказала, што спадар Жыдліцкі прыняў рашэнне галоўную частку ўкраінскіх кніг перадаць ім, у Брноўскі універсітэт.

Беларускія кнігі былі складзены дзесьці ў дваццаць скрынак. Гэта ўсё найлепшае, што выходзіла да канца мінулага стагоддзя, плюс чэшскія пераклады. Частку кніг возьме на захаванне Сокалаў, частку — я. Плануем скласці спіс, a калі наша суполка «Скарына» будзе мець свой куточак у Празе, то зрабіць там беларускую бібліятэку.

У гэтай апошняй кватэры сп. Жыдліцкага (Bozdechova, 3) я не была раней, хоць гэта вельмі блізка ад майго дому, па дарозе. Гэта маленькая двухпакаёўка, на другім паверсе, пад ёю, здаецца, кавяранька. У той кватэрцы ён пражыў апошнія тры гады. Выглядае, што жыллё не было ягоным, бЬ сям'ю прыспешваў уласнік, каб хутчэй вызвалілі...»


* * *

Яну Вацлававічу (бацька называў яго малога Гонзай) я напісаў па-руску, палічыўшы, што гэтую мову ён вывучаў у школе. Апроч пісьмаў Вацлава да мяне, назваў яшчэ i той, планаваны выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў канцы 80-х, том Жыдліцкага — артыкулы пра беларускую літаратуру, які ён быццам рыхтаваў, але не спяшаўея з гэтым, кажучы мне, што спачатку складзе ды перакладзе добры аднатомнік Кузьмы Чорната, бо калі не ён, дык у Чэхіі ніхто гэтага не зробіць... Папраеіў Яна паглядзець у бацькавым архіве, ці не засталося там нарыхтовак да мяркуемай кнігі артыкулаў.

Добра думаецца пра тое, што мае пісьмы да