Оценку не ставлю, но начало туповатое. ГГ пробило на чаёк и думать ГГ пока не в может. Потом запой. Идет тупой набор звуков и действий. То что у нормального человека на анализ обстановки тратится секунды или на минуты, тут полный ноль. ГГ только понял, что он обрезанный еврей. Дальше идет пустой трёп. ГГ всего боится и это основная тема. ГГ признал в себе опального и застреленного писателя, позже оправданного. В основном идёт
Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)
Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)
Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)
Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...
тут на векі вечныя, і ніхто ў нашым тралейбусе — ні кіроўца, ні кандуктарка, ні дзве бабулі, ні намеснік начальніка паравознага дэпо таварыш Папковіч, ні дзядок у капелюшы і ні дама ў каракулі, ні тым болей падпалкоўнік — уявіць не маглі, што помніка Сталіну некалі не стане…
Не стала. Знеслі за адну ноч восенню 1961-га — напярэдадні 44-ай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Сталін звяршыў разам з Леніным, бо Ленін без Сталіна звяршыць яе не мог.
Цэнтральную плошчу агарадзілі высокім плотам, за якім нічога відаць не было, толькі чуліся гул ды скрыгат, і мы з татаркай Нэлай, а з намі Віл, Біг і Піля залезлі на дах найбліжэйшага да плошчы дома і адтуль глядзелі, як, накінуўшы трос на шыю, звальвалі бронзавага правадыра ўсіх часоў і народаў.
Правадыр упіраўся, не хацеў падаць. Каб зваліць яго, аднаго бронетраспарцёра, з-пад гусеніц якога іскрамі ляцела брукаванка плошчы, не хапіла. Па бляшаным даху бегаў за нашымі спінамі нізкарослы, п’яненькі мужычок і крычаў: “Юзік, трымайся!..” Але Юзік не ўтрымаўся. “Ніхто не ўтрымаецца, калі на яго ўсе астатнія разам накінуцца”, — сказала татарка Нэла. На плошчу падагналі яшчэ адзін бронетранспарцёр — і цугам яны правадыра павалілі.
“Зваліў Мікітка Юзіка…” — сказаў мужычок, сеў пад комін і заплакаў…
— Я да вас не прычапіўся, — перагнуўся цераз сядзенне да падпалкоўніка дзядок. — Я кажу вам, што ён можа быць Папковічам, але не тым таварышам Папковічам, які выступаў па радыё.
— А якім тады?.. — не зразумела кандуктарка. — Якім, калі не тым?
— Цэнтральная плошча! — абвясціў кіроўца. — Наступны прыпынак — вуліца Янкі Купалы.
Кандуктарка, адарваўшы квіток дзяўчыне ў сінім каптурыку, глядзела на дзядка, чакаючы… Але паколькі намеснік начальніка паравознага дэпо, не збіраючыся болей нікому даводзіць, што ён ёсць ён, крыўдліва маўчаў, дзядок буркнуў, сеўшы:
— Скуль я ведаю, якім…
Дзяўчына села побач са мной. У тралейбусе было поўна вольных месцаў, а яна села побач.
Прыгожая. Але не такая, як Ася. Такіх, як Ася, болей няма. Куды да Асі гэтай — у каптурыку.
Мусібыць, праз Асю амерыканец і падышоў да нас. Мы танцавалі рок-н-рол, ён стаў танцаваць з намі. Файна танцаваў. Лепш за Гарыка Клябанава. А лепш за Гарыка рок-н-рол ніхто не танцуе.
— У цябе шчаслівы? — спытала дзяўчына, падлічыўшы лічбы на квітку. І засмяялася. — У мяне — не.
Кандуктарка амаль старая, а ўсміхаецца. У гэтай квіток не шчаслівы, а яна смяецца. “Жанчына ўся таемная, як рака падземная”, — пад гітару спявае Гарык, які лепш за ўсіх танцуе рок-н-рол.
У сіняга каптурыка і не магло быць шчаслівага нумара. Наступны шчаслівы — 179881. Але для таго, каб ён выпаў, кандуктарцы трэба прадаць дзевяць квіткоў. А каму прадаваць?..
— Не ведаю, ці шчаслівы, — зманіў я каптурыку. — Можам памяняцца.
Каптурык зноў засмяяўся.
— Ведаеш. Пра сваё шчасце ўсе ведаюць. І шчасцем не мяняюцца.
“Давай памяняемся, — сказаў учора Косця Воран амерыканцу. — Я танцую з Асяй, ты — з Марынай”.
І амерыканец памяняўся.
Калі б ён не памяняўся, дык, магчыма, была б інакшай уся сусветная гісторыя. Невядома толькі: са шчаслівым квітком, ці не?
Ніхто нічога не ведае пра сваё шчасце, каптурык.
У маёй кішэні было дзесяць рублёў і дзесяць капеек. Паснедаць: яечня — 1 рубель 10 капеек, каша — 70, кісель — 30, батон — бясплатна. Гэта 2 рублі 10. Абед: салат — 50, паўбаршча — 80, катлета — 1 рубель 20, гарнір — 40, гарбата і хлеб за так. 2 рублі 90 капеек. Разам — 5 рублёў. Дзевяць квіткоў — 3 рублі 60 капеек. Усяго — 8 рублёў 60. У мяне застаецца паўтара рубля. Вечарам вайна, так што не да вячэры. А заўтра стыпендыя.
Я падаў чырвонец кандуктарцы:
— Мне дзевяць квіткоў.
Віялета Казіміраўна ўважліва ўглядзелася спачатку ў мяне, пасля ў маю суседку…
— Восем, — сказала кандуктарка, адлічыўшы квіткі і рэшту. — Адзін яна сама купіла.
— Вуліца Янкі Купалы! — абвясціў кіроўца. — Каму ў цырк, таму на выхад!
— Не, гэта цырк! — раптам зноў падхапіўся незадаволены дзядок. — Чалавек прысвойвае чужыя заслугі, а ўсе маўчаць! Ён дыктар радыё! А то я не ведаю дыктараў! Так ён і вашы заслугі прысвоіць, і мае! І што мне: аддаць?
Бабулі, абедзве ў ліловых хусцінках і чорных цыгейках, падняліся і пераселі ад дзядка далей — бліжэй да падпалкоўніка.
— Ён не казаў, што дыктар! — кінула займацца нашым з каптурыкам шчасцем Віялета Казіміраўна. — Ён сказаў, што выступаў, а вы ўсё перакручваеце!.. Ён жа перакручвае, таварыш палкоўнік!
Усе шукалі патрымкі ў чалавека, які ўвасабляў сілу. Слабыя ў моцнага.
У мяне старэйшы сябар Палкоўнік. Не сапраўдны палкоўнік, проста мянушка ў яго такая, але ён мацнейшы за сапраўднага. Ва ўсякім разе, за гэтага падпалкоўніка, які глядзіць на кандуктарку і не ведае, што сказаць.
— Падпалкоўнік я, — знайшоў, нарэшце, што сказаць, падпалкоўнік. — І адчуўшы, мусібыць, адказнасць за жанчын і дзяцей, абаронца краіны, якая скарачала свае ўзброеныя сілы, даволі строга спытаў дзядка. — А ў вас якія заслугі,
Последние комментарии
57 минут 41 секунд назад
1 час 15 минут назад
1 час 20 минут назад
1 час 25 минут назад
1 час 31 минут назад
1 час 58 минут назад