Оценку не ставлю, но начало туповатое. ГГ пробило на чаёк и думать ГГ пока не в может. Потом запой. Идет тупой набор звуков и действий. То что у нормального человека на анализ обстановки тратится секунды или на минуты, тут полный ноль. ГГ только понял, что он обрезанный еврей. Дальше идет пустой трёп. ГГ всего боится и это основная тема. ГГ признал в себе опального и застреленного писателя, позже оправданного. В основном идёт
Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)
Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)
Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)
Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...
кожную гадзіну з паўгадзінай… Коратка і працягла…
Гэта ўсё будзе пазней, тады, калі праспект Сталіна, колішняя вуліца Захар’еўская, былая Савецкая, стане праспектам Леніна — і Эдзік Гарачы апынецца ў створаным яшчэ пры Леніне лагеры ў Мардовіі. Пакуль жа ён — актор Тэатра юнага гледача, і знакаміты ў Мінску тым, што мае фотаздымак з аўтографамі Эдзі Рознэра і Луі Армстранга, якія стаяць на фотаздымку ў абдымку. “Эдзіку ад Эдзі і Луі” — напісана на звароце фотаздымка, і гэтага дастаткова, каб мець славу і не мець праблем пры знаёмстве з дзяўчатамі, якім Эдзік кажа, што ён саліст аркестра Эдзі Рознэра. Таго самага аркестра, у якім Ніна Дорда, на якую падобная кандуктарка Віялета Казіміраўна, спявае песню пра ландышы. І хоць аркестр Эдзі Рознэра быў Дзяржаўным джаз-аркестрам Беларускай ССР у той час, калі Эдзік Гарачы мог спяваць у ім толькі дзіцячыя песні, а цяпер аркестр у Маскве, гэта не замінае Эдзіку Гарачаму быць ягоным салістам. “Увечары, — кажа ён дзяўчатам, — сядаю на цягнік у Мінску — і раніцай спяваю ў Маскве”.
“Утро красит нежным светом стены древнего Кремля, просыпается с рассветом вся советская земля! Кипучая! Могучая! Никем не победимая!..” — заспявала радыё, пажадаўшы поспехаў калектыву паравознага дэпо, намеснікам начальніка якога працуе таварыш Папковіч, і раптам мужык на сядзенні ўперадзе ўстаў, павярнуўся да кандуктаркі, да мяне, да дамы ў каракулі, да дзвюх бабулек у хусцінках і дзядка ў капелюшы, да падпалкоўніка ў пагонах, да ўсіх, хто ў тралейбусе, і абвясціў, стукнуўшы сябе ў грудзі: “Гэта я таварыш Папковіч! Там па радыё выступаю, а тут з вамі еду!..”
Яшчэ не ўзляцеў у космас першы савецкі касманаўт Гагарын, а тым больш ніхто не ведаў нічога пра другога касманаўта Цітова, касманаўта-3 Мікалаева і касманаўта-4 Паповіча, таму на намесніка начальніка паравознага дэпо таварыша Папковіча, які выступаў па радыё, вылупіліся ўсе, як на героя. І гонар нейкі — я па вачах кандуктаркі ўбачыў — узнік: вось ён, такі чалавек, які выступае па радыё, едзе з намі, з простымі людзьмі ў адным тралейбусе… І праз гэта трохі разгубіліся і дзве бабулі, і кандуктарка, і падпалкоўнік — усе, апроч дзядка, які раптам сказаў:
— Голас непадобны.
Намеснік начальніка дэпо глянуў на дзядка, на кандуктарку…
— Як непадобны?..
— А так, — насмешліва прыўзняў капялюш уедлівы дзядок. — Не твой.
— Дык зменены, — сказала кандуктарка, якой, канечне, хацелася, каб такі знакаміты чалавек, як таварыш Папковіч, ехаў у яе тралейбусе. — Што па радыё, а што так…
Голас у кандуктаркі аказаўся нечакана нізкі для жанчыны. Не як у Ніны Дорды. Гэтакі голас, што нават падпалкоўнік азірнуўся.
— Непадобны! — упарціўся дзядок. — Вунь у кіроўцы нашага як па радыё, гэтак і так.
— Кіроўца не па радыё, — не здавалася кандуктарка. — Ён у мікрафон.
— Вуліца Камсамольская! — абвясціў кіроўца. — Наступны прыпынак — Цэнтральная плошча.
На Цэнтральнай плошчы ў Палацы прафсаюзаў, дзе ўчора былі танцы, я і пазнаёміўся з амерыканцам.
“Широким проспектом шагаю и радостно мне оттого, что в этой красе величавой есть доля, есть доля труда моего!.. — пачало новую песню радыё, а дзядок ускочыў:
— А няхай пашпарт пакажа! — І спытаўся чамусьці ў падпалкоўніка. — Пашпарт у яго ёсць?
Падпалкоўнік, паправіўшы фуражку, адвярнуўся да акна.
— Ага… — крыўдліва сказаў, сядаючы, намеснік начальніка паравознага дэпо. — Буду я пашпарт цягаць, каб згубіць.
Дзядок пераможна, нібы гэта канчаткова нешта вырашала, тыцнуў у намесніка начальніка пальцам.
— Няма ў яго пашпарта!.. А калі б і быў, то што? Вось у мяне сусед — грузін Джугашвілі, дык ён хто: Сталін?
У тралейбусе, здалося, нават радыё прыціхла.
Чатыры гады таму ў Маскве сказалі, што Сталін быў не такі ўжо вялікі, як здавалася, і яго няма за што асабліва любіць. Але гэта недзе ў Маскве, а не тут, у Мінску. У Мінску не любіць Сталіна не спяшаліся, бо раптам у Маскве перадумаюць…
— Хто ваш сусед? — спытала, не дачуўшы, дама ў каракулі, але дзядок яшчэ раз тое самае казаць палічыў залішне — і пытанне, зляцеўшы з малінавых губ, павісла ў сонечным паветры.
“Сталін — наша сонца, Сталін — наша слава, Сталін — наша вечная вясна…” — успомніліся словы, якія Эдзік Гарачы мог спяваць у аркестры Эдзі Рознэра, як я спяваў іх у піянерскім хоры, а жанчына ў каракулі перапытала дзядка. — Ваш сусед Сталін? — І малінавыя вусны падціснула. — Ён жа культ!
Дзядок і на гэта раз нічога ёй не адказаў. Па ўсім відаць было, што не падабаюцца яму дамы ў каракулі.
— Які ку-у-льт?.. — незадаволена працягнуў, гледзячы ў акно, падпалкоўнік. — Прычапіліся… — І стукнуў кулаком па калене. — Я з ім у Берлін увайшоў!
У левыя вокны тралейбуса ўплывала Цэнтральная плошча, пасярод якой стаяў у бронзавым шынялі, прыклаўшы бронзавую руку да бронзавых грудзей, Сталін. Дзесяціметровы, велічны на высокім, абкладзеным мармуровымі плітамі пастаменце, ён, здавалася, падпіраў неба над Мінскам, быў пастаўлены
Последние комментарии
36 минут 38 секунд назад
53 минут 46 секунд назад
4 часов 21 минут назад
4 часов 54 минут назад
5 часов 51 минут назад
20 часов 53 минут назад