Як звяргаюцца ідалы [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
Уладзімір Караткевіч Як звяргаюцца ідалы
Алёнцы год і дзевяць месяцаў. Але яна ўжо зусім вялікая дзяўчынка. Лічыць жа ж трэба не па ўзросту, а па тым, што ты паспеў зрабіць. А яна ўжо чалавек, таму што даўно навучылася прама хадзіць. І яшчэ навучылася так-сяк выказвацца, і сваякі, ва ўсякім разе, яе разумеюць. І яшчэ адно, самае галоўнае: варта каму-небудзь зрабіць выгляд, што ён замахваецца на ката, сабаку альбо чалавека, — і адразу гучыць адчайдушна-ўмольны віск: — І цеба. Гэта азначае «не трэба». Значыць, галоўнае, з чаго складаецца чалавек, ужо ёсць. У Алёнкі вялізныя, як сподкі, сінія вочы, ніжняя губка чапялою (адразу бачна, што характар будзе злёгку фанабэрысты і самастойны), тугое, як мячык, цельца і ножкі, якія цэлы дзень тупаюць па доме, садзе і гародзе. Гэта тып дзіцёнка-шкодніка. І гэта вельмі добра, таму што менавіта з такіх атрымліваюцца потым вартыя чагосьці людзі. У Алёны ёсць мама, прыгожая распаўнелая жанчына, бацька, які застаўся ў іх горадзе, каб лётаць на «малётах», дзед і бабуля, якія душы ў ёй не чуюць. Акрамя таго, у яе ёсць яшчэ дзядзька, які зашмат думае над светавымі праблемамі. Гэты дзядзька больш за ўсё любіць важдацца і няньчыцца з ёю і, адчуваючы на каленях яе цеплыню, шмат успамінае. І тады твар яго робіцца змарнелым і пяшчотна сумным. А бабуля, пабачыўшы гэта, спяшаецца прайсці паўз яго, быццам не бачыць, і аб нечым размаўляе з дачкою, маткай Алёнкі. Часам маці Алёнкі не вытрымлівае і адбірае ў дзядзькі дачку. — Чаго ты тут век з ёй сядзіш? — Бо сваіх няма. Дзед, дзядзькаў бацька, сядзіць пад бэзам у крэсле, і па яго абліччы прабягае цень. На яго тонкіх вуснах з'яўляецца гумарыстычная складка: — А ты б зрабіў, як адзін сялянскі Рамэа: «Я за ёю ўпадаў, а яна на мяне і пляваць не хацела. Дык я ў царкву прыйшоў і ёй у кішэнь мёрзлых конскіх каўцюшкоў наклаў». Вы ж, цяперашнія, усе такія. У Алёнкі ўжо ёсць усе задаткі будучай жанчыны. Вось яна сядзіць на руках у мамы, а дзядзька цягне да яе рукі і варушыць пальцамі. Яна нерашуча адрывае ад мамы цельца і, выгнуўшы спіну, цягнецца да яго. І раптам — шырокая ўсмешка на твары, і дзіця зноў кідаецца на шыю маці, хаваецца. З-за пляча выглядае толькі гарэзлівае, круцельскае сіняе вока. Яно з радасцю назірае за выцягнутым абліччам дзядзькі. І так без канца. О Божа літасцівы, пакутаваць вам, мужчыны, ныня і прысна і давеку!.. Тупае яна па кветніку, а дзядзька сядзіць і думае. Шмат што прыпамінаецца яму. І галоўнае, вайна. Дзядзька не без падставы лічыць, што людзі зямнога шара пакутуюць толькі з-за страху. З-за страху бяжыць у атаку каланіяльны салдат, з-за страху адрываюць з рота ў галоднага дзіцяці хлеб і нясуць яго на алтар бога, які ў гэтым зусім не жадзён. Дзеля страху кленчаць, дзеля страху тысячы такіх вось дзяцей па ўсёй зямлі ператвараюцца ў ваўкоў і гадзюк. Над светам стаіць «Нешта». І палова людства баіцца яго, хоць варта было б толькі ўсім людзям як адзін сказаць «не хачу», і гэтае ідалішча развеялася б дымам. У дзядзькі ад гэтых думак баліць галава, нараджаецца нявер'е ў сябе і ў род чалавечы. У Алёнкі таксама ёсць свае страхі. Яны, праўда, — маленькія, але хіба для такога кураняці шмат трэба? Гэты страх — Пыласос! Даўно, да прыезду ў гэты дом на адпачынак, ім на кватэру прынеслі падобнае на чарапаху страшыдла. І з таго часу яно напаўняла сваім трэскам пакоі. Яно бурчала і паўзло, як жывое. І дзікі, нечалавечы жах апаноўваў Алёнку. Яна нават не крычала, яна глядзела ў адну кропку і дрыжала ўсёй скурай. Нарэшце дарослыя заўважылі гэта і сталі выносіць малое на вуліцу пад час работы страхоцця, але адразу, з усёй жорсткасцю дарослых, выкарысталі гэты страх. Прывід Пыласоса вісеў над Алёнкай і тут. Захочацца пайсці ў кусты і надзерці там поўныя жмені зялёных парэчак — і адразу ж гучыць грозны голас: — Нельга. Пыласос!!! Вочы яе адразу акругляюцца і застываюць. Рукі з ружовымі танюсенькімі пальцамі закладваюцца за спіну і там шаруюцца адна аб адну. Яна паварочваецца і непаслухмянымі губамі паўтарае: — Там... пасёсь. І глядзіць на маці вялізнымі вачыма. Гэтыя вочы так нагадваюць дзядзьку другія вочы, што ён увесь уздрыгвае ад глыбокага і цёплага прыліву пяшчоты. Потым адбываецца размова з сястрой: — Не смей яе палохаць. — А ты сам тады глядзі за ёю ўвесь дзень. На ёй скура гарыць. — Ну і дзякуй Богу. Можа, я гэтых парэчак не еў у дзяцінстве? Або ты? Усе гэтыя твае стрэптакокі — у стэрыльных бальніцах. А там, дзе бабы на полі бульбу капаюць, — аб іх і не чулі. — Не ты ёй маці, а я. Мне і меркаваць. Дзядзька маўкліва згаджаецца з бясспрэчнай ісцінай. І зноў цэлымі днямі гучыць над дзіцёнкам імя страхоцця. — Не хадзі туды, не рабі гэтага, не рві таго! — Пыласос! Пыласос!! Пыласос!!! Проста невыносна. Дарослы — і той бы з'ехаў з глузду ад такога, а тут жа маляўка. Дзядзька сядзіць і думае. У кожнага ёсць свой Пыласос. І гэты
- 1
- 2
Последние комментарии
54 минут 16 секунд назад
55 минут 17 секунд назад
2 дней 19 часов назад
2 дней 19 часов назад
2 дней 19 часов назад
2 дней 19 часов назад