Вячэрнія ветразі [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 28


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мора пакут!
Да апошняй бярозы благаслаўляю
Светлы дзень, калі я нарадзіўся тут.
І Рыгор ад бруду рабы, як жаба,
Лёг знясілены над ракою ў хмызах.
Спёка. Сны. Наплывае дзіўная слабасць.
Часам дрыжыкі ў сне прабягуць па нагах.
Сонца грэла яго травяністы ложак.
На зямлі, што ён не аддаў на здзек,
Пасля цяжкай пакуты спаў пераможац,
Спаў стары змагар,
мудрэц,
чалавек.
Дуб стары зацяняў яму твар суровы,
І, паспешна выбегшы на адхон,
Дрэвы цёплай Радзімы стаялі ў галовах,
Неспакойны і моцны вартуючы сон.
ХІ
Хвояў шум. Лясы спяваюць, спяваюць.
Над зямлёй зялёны гудзе акіян.
Над зямлянкай яліна рыпіць крывая,
І ляціць супраць ветру хрыпаты груган.
Партызанскія коні ў яры гігочуць,
Ля кастра прыглушаныя галасы.
Болей гукаў не чутна. І ліпеня ночы
Ціха сяйва месяца льюць на лясы.
Забыццё цягучае раптам мінае,
Не пакінуўшы нават следу свайго.
І Рыгор няўпэўнена прыпамінае,
Як на беразе хтосьці торгаў яго,
Як Максіма вочы яго разглядалі,
Як адчуў ён холад вільготнай зямлі,
Як яго на фурманку людзі клалі
І кудысьці па сцежках лясных вязлі,
Як па тоўстых карэннях скакалі колы
І была галава цяжкой, як свінец,
І вавёрка, агністая і вясёлая,
Умывалася, седзячы на сасне.
Насалода на сэрцы была такая,
Быццам зноў ты, маленькі, ляціш на санях,
І кажух бязмежны цябе ўкрывае,
І далёка ляжыць бесклапотны шлях.
І не трэба думаць пра ямы чорныя,
І не трэба думаць, як вылезці з іх.
Толькі што са мной? Я, напэўна, хворы.
Гэта помсцяць ночы ў капальнях сырых,
Сон на зябкай траве, што расою іскрыцца.
Перагрузка сэрца. Халодны бруд...
Ну, а дзе дачка? Дзе доктар са шпрыцам?
Ён жа зараз, здаецца, стаяў вось тут.
А старэнькі доктар, сівы і кашчавы,
Юрасю і Марыне сказаў адным,
Што з Рыгорам амаль безнадзейныя справы,
Што няспынна трэба сачыць за ім.
"Запаленне лёгкіх... Стан вельмі трывожыць.
Надта слабае сэрца. Зусім не лячыў.
Дарагая, яно і адмовіць можа,
Можа, нават зараз, сёння ўначы".
Зноў Рыгор праз нейкі дурман адчувае,
Што кудысь знікае хваля пакут,
Што над ложкам яго хтосьці ціха рыдае,
Штосьці цёплае падае на шчаку.
"Сустракаць нас будуць каменныя бабы,
Нам смяяцца будуць бярозы ў гаю.
Ўстань! Жыві! Адкінь сваю ціхую слабасць.
Я вазьму на сябе ўсю хваробу тваю".
Ён павекі з цяжкасцю адкрывае
І усмешкай слабою моршчыць нос:
 - Што ты плачаш? Не трэба, мая дарагая.
Я шчаслівы. Не трэба, не трэба слёз.
 - Ціха, татка, маўчы.
 - Не магу, каб ціха.
Я павінен, павінен табе сказаць,
Што няма на свеце горшага ліха,
Як самотным жыць і самотным сканаць.
Я спакойны, і мне няцяжка памерці,
Бо ў жыцці такое вытрымаў я,
Што жахлівей нават ганебнай смерці.
Дай руку мне. Вось так. Дарагая мая.
Зноўку сны. Курганы. Ные свежая рана.
Ах, якія шчасныя, светлыя сны!
Пад гарой руіны варожага стана,
Лютым боем сталочаны бур'яны.
Вораг блізка. Вецер смярдзючы ад гары.
Вораг блізка і хоча яго забіць.
Накіпаюць у небе чорныя хмары.
Зварухнуцца нельга! Як хочацца жыць!
І аднекуль людзі, светлыя, чыстыя...
Сэрца радасцю поўніцца. Ён не адзін.
Быццам стаў народ вакол гуманіста
І яго засланіў мільёнамі спін.
Чалавечнасць у пушчы пайшла старажытная,
Бо не хоча рабства на новай зямлі.
Чалавечнасць падпальвае спелае жыта,
Каб яго забойцы ўзяць не змаглі.
Чалавечнасць за ворагам пільна сочыць
З-за рачных сітнягоў, з-за ляснога кража
І глядзіць захопнікам проста ў вочы
Кожным днём туманным, кожнаю ноччу
Цёмнай дзіркай нацэленага ружжа:
- Я не той, што раней. Зразумейце, людзі.
- Як схапілі б стрэльбу рукі мае!
- Але хто гэта сеў мне проста на грудзі?
- Гэта смерць. Ну што ж, сустрэнем яе.
Над зямлёй дуды равуць баявыя.
Дудары рукой раздзімаюць мяхі.
Не зламаць народу магутную шыю,
Не паляжа народ у быллі сухім,
На курганах вогнішчы волі палаюць,
Падаюць сігналы далёкім барам.
Скачуць коннікі. Люд на паўстанне склікаюць.
Край, паўстань!
Край, прачніся!
Пара!
Пара!
Б'е салют над ім. Рэха будзіць нетры.
І