Вячэрнія ветразі [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 29


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ад слёз цяжка дыхаць. Плыве імгла.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
І нясе на хвіліну мора паветра,
Уваходзячы ў цела, стальная ігла.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Зноў Марына, Юрась. Зноў ветру парывы.
За сцяною гонкія хвоі пяюць.
- Дай руку мне, дачушка. Жыві шчаслівай.
Абяцай, што не кінеш справу маю.
Дай і ты, Юрась. Пацалуй яе ў губы...
Дай руку мне. Мне светла, мне добра цяпер.
Ты кахай, ты любі яе, сынку мой любы,
Бо жанчыны варты кахання, павер.
А пасля пасміхнуўся:
 - Бачыш, канаю.
І з-пад цяжкіх павек заблішчэла сляза:
- Ты, дачушка, не вельмі мяне праклінаеш?
- Бацька, што ты! Як можна такое казаць!
Вы абое былі такія самотныя,
Вы загладзілі ўсё гадамі тугі.
У даўняй спрэчцы з маці, любай, гаротнай,
Я стаю на тваім баку, дарагі.
Без цябе я даўно была б нежывая,
Я іначай думаць зусім не магу.
- Дзякуй, любая.
Зноўку сны наплываюць,
Зноўку страшныя здані з цемры бягуць.
Устаюць чужынцаў тупыя абліччы.
"Людзі, ўстаньце! Кнігі!.. Агонь гарыць!
Гуманізм, ён павінен быць ваяўнічым.
Мы павінны кнігі ад куль бараніць!..
Цяжка грэблі разбіць, засыпаць каналы
І зрабіць бясплоднымі ўсе палі,
А для кнігі хопіць пары запалак.
Паўставайце са зброяю, дзеці зямлі!
Над усім чалавецтвам хмары трывожныя.
Хіба можа воінам грозным не быць
Чалавек, у якога так лёгка можна
Ўсё жыццё, усю працу зараз загубіць?
Кнігі! Кнігі! Пыльныя, родныя, мілыя.
Белы глянец паперы, што лашчыць далонь.
Ці на тое раджалі вас і расцілі,
Каб на плошчах пажэр вас прагны агонь?!
Вось ён ліжа тамы... Гараць, як салома!
Чорны попел... Згасае... Гэта канец".
Зноў з'явілася раптам на міг прытомнасць:
- Я хачу на святло. Нясіце мяне.
Вось лясы. Вось сонца ўстае за лясамі.
Вось люстэркі чыстых лясных азёр.
І туман адпаўзае ў дрыгву клубамі,
І жывіцаю пахне спрадвечны бор.
Заліваюцца птушкі. Яшчэ нясмела,
Бы не вераць у тое, што сонца зноў.
Але сонца ўстае, ружовыя стрэлы
Гоняць цемру з вільготных грыбных яроў.
Ян Прыгожы у світцы ўстае залацістай,
Ноч кладзе на калені пад гоман і свіст...
На паляне, залітай світаннем празрыстым,
Памірае апошні стары гуманіст.
Сэрца стала вялікім, горла заткнула,
Быццам хоча ўвабраць усё, чым жыло,
Быццам палка, даверліва пацягнулася
Да святла, што заўсёды знішчае зло.
Ў вучняў моцныя рукі, сумленныя вочы.
- Падыміце... Вышэй... Там сонца гарыць.
Гэта ты, зямля, з усмешкай дзявочай?
Я люблю цябе... Пацалуй... Бяры.
Вось ідзе яна ў светлай, празрыстай белі,
Вось за пальцы сухія пяшчотна ўзяла...
І на сонца глыбокія вочы глядзелі,
І зусім не міргалі, як у арла.
З неймавернай, ружовай, ззяючай далі
Далятаў разам з сонцам далёкі звон.
Птушкі страсным харалам праз слёзы спявалі,
І расой абліліся шыпшына і клён. 

Примечания

1

Геронім Босх - славуты нідэрландскі мастак канца ХV - пач. ХVІ ст. У такой яго карціне, як "Страшны суд", народная сатыра спалучаецца са змрочнай, кашмарнай фантазіяй. Дзіўнае супадзенне: на яго карцінах намаляваны машыны, якія падобны на танкі і сучасныя гарматы.

(обратно)

2

Пітэр Брэйгель Старэйшы, празваны "Мужыцкім" (памёр у 1569 г.), - славуты нідэрландскі мастак ХVІ ст., аўтар карцін "Падзенне Ікара", "Сляпыя", "Сялянскі танец", "Краіна гультаёў" і інш.

(обратно)