Вячэрнія ветразі [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 27


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мяне хоць трое пад руляй,
Хай наперадзе нехта таксама ідзе.
За жыццё Лучка, за адзіную кулю
Заплачу вам сумленна хоць сотняй людзей.
І пакуль не загіне вораг мой кляты,
Я ў капальні з вамі не пабягу.
Афіцэр
(рашуча)
Добра, пойдзем на двор. Бярыце, салдаты.
(Салдаты цягнуць Лучка з пакоя,
той упіраецца нагамі.)
Лучко
Не хачу! Не магу! Не хачу! Не ма-гу-у...
Х
Зноўку змрок. Ён чорны, як сажа кашлатая.
Ён чакае людзей па кутах, як звер.
Пад зямлёю ідзе два дзесяткі салдатаў
І паперад усіх з ліхтаром афіцэр.
А за ім, знерваваным, злосным і змораным,
Натапыраныя, як два груганы,
Два салдаты пад руляй вядуць Рыгора,
Што нясе яшчэ ліхтар запасны.
Практыкуюцца немцы ў бязглуздых жартах,
Прадракаюць, што здрадніку ў пекле гарэць.
Але ён не зважае, ён крочыць упарта,
Ён іх хоча памучыць раней, чым памрэ.
Ён зрабіў усё, што было патрэбна,
Чалавек, што зганьбіў Ганну, памёр
І ляжыць, накрыты торбаю зрэбнаю,
На асфальце двара, тлустым тварам да зор.
Ёсць тут ход бакавы і калодзеж адразу,
Непрыкметны ў цемры, тры метры ўшыр,
А пасля лабірынт пераходаў і лазаў.
Там схавацца... там цемра, спакой і мір.
Там спакойна і добра памерці нават,
І ляжаць свабодным, як продак той.
Паміж добрым жыццём і канцом крывавым
Толькі яма ў тры метры якіх шырынёй.
Ход з глыбокаю студняй яны прамінулі
Стаў нямецкі салдат ля яго якраз.
Падстаўляць галаву непатрэбна пад кулю.
Зробім круг, у другі паспрабуем раз.
Ён выходзіць зноў на старую дарогу.
Зноў на спіну падаюць кроплі вады.
Сярод немцаў патроху расце трывога:
На дарозе нехта пабачыў сляды.
Зноўку справа, як слуп, афіцэр збялелы.
У Рыгора нервова каленкі дрыжаць.
До чакаць. І тут пераможа смеласць.
І Чаховіч кінуўся ўбок, як кажан.
Афіцэра збіў проста ў цёмны калодзеж
І адзіным, з апошняй сілы, скачком
Скокнуў некуды ў цемру, насустрач свабодзе
Нечакана моцным, пруткім рыўком.
Пераскочыў калодзеж, упаў на калені.
Рукі ўраз падламіліся, ўпаў на твар.
Стрэлы. Стрэлы. Мільгаюць слабыя цені
(Дагарае на дне афіцэрскі ліхтар).
Ён ляжаў на мокрай глебе халоднай.
Давялося ворагам безвач страляць.
А з-пад ног яго па сцяне калодзежа
З шапаценнем ціхім спадала зямля.
Ён зусім не баяўся немагчымай пагоні.
Час ліхтар запаліць. Запалкі грымяць.
Што за рэзкі пах ідзе ад далоні?
Ён панюхаў...
Газа...
Памылкі няма.
Вось ад кулі дзірка ў рэзервуары,
Невялічкая, быццам цвіком пракол.
Кнот смярдзіць абрыдлівым пахам гары
І згасае хутка. Цемра вакол.
Трыццаць простых сярнічак. Вось дык прыгода!
Гэта значыць, найбольш як дваццаць хвілін,
А пасля вечны змрок, глыбокі, халодны.
Выбірайся, блытай, памры адзін.
Дзе я зараз? Шугнуў агеньчык гарачы.
Ён - як частка жыцця. Не дрыжы, рука.
Я павінен шаты лясныя пабачыць,
Я павінен выйсце адсюль адшукаць.
Ён ішоў і сценкі мацаў рукамі,
Ён вісеў над студнямі, як на крыжы.
Спадзяваўся толькі на добрую памяць,
Плазаваў, як макрыца, жадаючы жыць.
Ён запалку траціў на скрыжаванні,
Выбіраў дарогу пры жоўтым святле,
Ўспамінаў пра зямлю, цеплыню, світанне,
Мацаў волкія сцены і поўз далей.
Ход адзін быў проста на ўзвод пяхоты.
Ён падумаў, што проста калена тут,
І пасля, цыганскім абліўшыся потам,
Поўз назад, дзве запалкі ўтаптаўшы ў бруд.
І апошняй запалкі полымя сіняе
Загасіла цемра ўзмахам крыла.
Ён ля кожнага ходу сядзеў паўгадзіны,
У мазгу аднаўляючы даўні план.
Хоць бы тонкі, маленькі агарак свечкі.
Ён гадзіну поўз усім д'яблам назло.
І зрабіў ён цуд: у цемры адвечнай
Ён прайшоў вярсту і пабачыў святло.
Гэты ход выводзіў за горад, у поле.
Ўвесь аблеплены брудам ад пятак да шчок,
Ледзьве выпаўз Чаховіч з цёмнай расколіны
І зваліўся на цёплы рачны пясок.
Ранак. Светлыя далі. Сонца над водамі.
Вербы ў дымнай расе. Жаўрукі пяюць.
І свабода! Свабода! Такая свабода,
Што рыданні ў горле дыхнуць не даюць.
Беларусь! Зялёная, залатая!
Край мой светлы, што выпіў