Гісторыя лэдзі Сэнакс [Артур Игнатиус Конан Дойль] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Артур Конан Дойл Гісторыя лэдзі Сэнакс


Стасункі між Дугласам Стоўнам і славутай лэдзі Сэнакс былі добра вядомыя і ў свецкіх колах, дзе яна была заўважнай персонай, і ў грамадзе навукоўцаў, дзе ён лічыўся ці не самым аўтарытэтным. Таму абсалютна натуральным быў розгалас, які выклікала навіна аб тым, што лэдзі раз і назаўсёды пастрыглася ў манашкі і свет больш ніколі яе не ўбачыць. А калі пасля гэтых чутак да таго ж стала вядома, што неяк зранку лёкай убачыў, як знакаміты хірург, чалавек са сталёвымі нервамі сядзеў на ложку, засунуўшы абедзве нагі ў адну штаніну, і радасна ўсміхаўся сусвету, а ягоныя выдатныя мазгі цяпер такія ж каштоўныя, як шапка з кашай, – гэтая падзея сталася дастаткова яркай, каб зацікавіць грамадства, якое ўжо не спадзявалася, што іх распешчаныя нервы яшчэ можа нешта крануць.

У свае найлепшыя часы Дуглас Стоўн быў адным з найвыбітнейшых людзей у Англіі. Больш за тое, цяжка было сказаць, што яго найлепшыя часы ўжо мінулі, бо калі гэта здарылася, яму было трыццаць дзевяць. Тыя, хто ведаў яго найлепш, разумелі, што зрабіцца такім вядомым ён мог бы яшчэ хутчэй, калі б выбраў не прафесію хірурга, а любую з тузіну іншых. Ён мог заваяваць славу як салдат, здабыць яе як даследчык, дабіцца яе як юрыст або збудаваць яе з камню і сталі, як інжынер. Ён быў народжаны для велічы, бо мог задумваць тое, на што іншы нават бы не наважыўся, і здзяйсняць тое, пра што іншы не мог бы падумаць. Ніхто не мог з ім параўнацца ў хірургіі. У яго былі сталёвыя нервы, выключная разважнасць і непераўзыдзеная інтуіцыя. Зноўку і зноў яго нож выразаў смерць, але пры гэтым ён датыкаўся да саміх крыніц жыцця, пакуль яго асістэнты былі такімі ж бледнымі, як сам пацыент. Яго энэргія, смеласць, здаровая самаўпэўненасць – ці не пра іх дагутэль жыве памяць на поўдзень ад Мэрылэбан-роўд і на поўнач ад Оксфард-стрыт?

Яго заганы былі такія ж надзвычайныя, як і вартасці, і нават яшчэ больш яркія. Які б ні быў вялікі яго заробак – а ён быў трэці па велічыні сярод усіх прадстаўнікоў вольных прафесій, – ён усё адно быў меншы за ягоную нястрыманасць. У глыбіні яго натуры жыла моцная схільнасць да пажадлівасці, задавальненню якой служылі ўсе даброты ягонага жыцця. Над імі валадарылі зрок, слых, дотык, смак. Букет старых марачных вінаў, рэдкі экзатычны водар, выпукласці і адценні самага вытанчанага посуду ў Еўропе – менавіта у іх ператваралася хуткая плынь золата. Але потым нарадзілася яго раптоўная, вар’яцкая жарсць да лэдзі Сэнакс, якую запалілі два шматзначныя позіркі і прашаптанае слова на іх першай сустрэчы. Яна была самай прывабнай жанчынай у Лондане і адзінай для яго. Ён быў самым прыгожым мужчынам у Лондане, але не адзіным для яе. Ёй падабаліся новыя прыгоды, і яна мела ласку да бальшыні мужчын, што заляцаліся да яе. Магчыма, гэта і было прычынай – або вынікам – таго, што лорд Сэнакс выглядаў на пяцьдзесят, хоць яму было трыццаць шэсць.

Ён, гэты лорд, быў ціхі, спакойны, незаўважны чалавек з тонкімі вуснамі і цяжкімі павекамі, захоплены садоўніцтвам і адданы дамашнім звычкам. Раней ён цікавіўся тэатрам, нават арэндаваў сцэну ў Лондане, дзе і сустрэўся з міс Мэрыян Доўсан, якой прапанаваў руку, тытул і траціну графства. Пасля шлюбу яму апрыкралі яго ранейшыя захапленні. Ніхто не мог упэўніць яго паўдзельнічаць нават у прыватных пастаноўках і праявіць свой талент, які часам усё ж заўважаўся ў яго дзеяннях. Ён быў шчаслівейшы з рыдлёўкай і палівачкай сярод сваіх архідэй і хрызантэм.

Усіх цікавіла пытанне, ці то ён сапраўды быў пазбаўлены здаровага розуму, ці то заняпаў духам. Няўжо ён ведаў натуру сваёй жонкі і патураў ёй ці проста кахаў яе, як сляпы дурань? Гэта абмяркоўвалі ва ўтульных гасцёўнях за кубачкам гарбаты і ў клубных эркерах з сігарамі. Мужчыны востра і рэзка выказваліся пра яго паводзіны. У гэтых курыльнях быў толькі адзін чалавек, які мог сказаць пра яго добрае слова, але ён быў самым маўклівым у гэтай кампаніі. Ён бачыў, як ва універсітэце той зацугляў каня, і, здавалася, гэта пакінула моцнае ўражанне.

Аднак калі фаварытам лэдзі зрабіўся Дуглас Стоўн, усе сумневы наконт ведання або няведання лорда Сэнакса развеяліся. Стоўн больш не хацеў хітрыць. Ганарысты і імпульсіўны, ён пакінуў убаку абачлівасць і асцярожнасць і кінуў выклік. Набліжаўся нечуваны скандал. Навуковае грамадства намякала яму, што яго імя адклікана са спісу віцэ-прэзідэнтаў. Двое сяброў упрошвалі яго падумаць аб сваёй прафесійнай рэпутацыі. Ён праклінаў іх усіх і траціў па сорак гінеяў на бранзалет, каб заваяваць лэдзі. Кожны вечар ён быў у яе дома, а ўдзень яна ездзіла ў ягоным экіпажы. Ні яна, ні ён не спрабавалі прыхаваць свае стасункі, але ўрэшце здарыўся выпадак, які паклаў ім канец.

Быў змрочны, вельмі халодны зімовы вечар з парывістым ветрам, што крычаў у комінах і грукацеў у шыбіны. З кожным яго парывам у шкло звінеў дробны дождж, на імгненне заглушаючы сумнае булькатанне і звон кропляў, што сцякалі з даху. Паабедаўшы, Дуглас Стоўн сядзеў у сваім