Забойства ў Лабернэм-Катэджы [Агата Кристи] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (5) »
Кристи Агата Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке)
Агата Крысцi Забойства ў Лабернэм-Катэджы Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка Мiс Полiт узяла ў руку дзвярны малаточак i далiкатна пастукала ў дзверы катэджа. Крыху пачакаўшы, яна пастукала яшчэ раз. Пакунак у яе пад левай рукой ссунуўся, i яна паправiла яго. У гэтым пакунку была новая зялёная, прыгатаваная да прымеркi сукенка мiсiс Спэнлаў. На левай руцэ ў мiс Полiт вiсела сумка з чорнага шоўку, у якой ляжалi швейная рулетка, падушачка са шпiлькамi i вялiкiя нажнiцы. Мiс Полiт - высокая худая жанчына з вострым носам, зморшчаным тварам, тонкiмi губамi i рэдкiмi прыгладжанымi валасамi. Яна нерашуча пастаяла некалькi хвiлiн, потым стукнула ў дзверы трэцi раз. Кiнула позiрк удоўж вулiцы i ўбачыла нейкую постаць, што наблiжалася да яе. Мiс Хартнел, прыемная жанчына гадоў сарака пяцi, павiталася сваiм звычайным нiзкiм басам: - Дзень добры, мiс Полiт! Швачка адказала ёй: - Дзень добры, мiс Хартнел. У яе быў вельмi тонкi голас i правiльнае вымаўленне. Сваё жыццё яна пачынала пакаёўкай у лэдзi. - Прабачце, - сказала яна далей, - вы часам не ведаеце, калi можна застаць мiсiс Спэнлаў дома? - Не, не ведаю, - адказала мiс Хартнел. - Бачыце, неяк няёмка выходзiць. На сёння была прызначана прымерка новай сукенкi мiсiс Спэнлаў. Яна прасiла прыйсцi а палове чацвёртай. Мiс Хартнел паглядзела на свой гадзiннiк на руцэ. - Цяпер ужо больш за палову. - Я стукалася тройчы, але нiхто не адказвае, i я ўжо вырашыла, што мiсiс Спэнлаў некуды пайшла i забылася пра прымерку. Звычайна яна не забываецца, калi прызначае, да таго ж яна хацела паслязаўтра надзець гэтую сукенку. Мiс Хартнел адчынiла брамку, прайшла з мiс Полiт па сцежачцы да катэджа i спынiлася каля зачыненых дзвярэй Лабернэм-Катэджа. - Чаму ж не выходзiць Глэдзiс? - пацiкавiлася яна. - Ах, ды сёння чацвер выхадны дзень у Глэдзiс. Мусiць, мiсiс Спэнлаў заснула. Мне здаецца, вы цiха стукалi. - I, узяўшы малаток, яна пачала малацiць у дзверы, потым загрукала з усяе сiлы кулакамi, выкрыкваючы: "Хто там? Адгукнiцеся!" Нiхто не азываўся. Мiс Полiт прамармытала: - Вiдаць, мiсiс Спэнлаў проста забылася i пайшла. Я выберу пазней хвiлiнку i падыду яшчэ. Яна ступiла на сцежку i сабралася ўжо iсцi. - Глупства, - упэўнена перабiла яе мiс Хартнел. - Яна не магла нiкуды пайсцi. Я б яе сустрэла. Трэба заглянуць у акно, цi ёсць там хто-небудзь жывы? Яна засмяялася зычлiвым смехам, паказваючы, што гэта жарт, i заглянула ў блiжняе акно, так, нядбайна кiнула позiрк, бо ведала, што ў пярэднiм пакоi мiстэр i мiсiс Спэнлаў бываюць рэдка, яны больш любяць гасцiны пакой. Зiрнула - i анямела: за акном на падлозе ляжала на дыване перад камiнам, раскiнуўшы рукi, мёртвая мiсiс Спэнлаў. Канечне, успамiнаючы потым гэтую гiсторыю, мiс Хартнел расказвала: - Я не разгубiлася, калi ўбачыла забiтую мiсiс Спэнлаў. Полiт ад хвалявання разгубiлася i не ведала, што рабiць. "Вазьмiце сябе ў рукi, сказала я ёй. - Вы заставайцеся тут, а я пабягу да канстэбля Полка". Яна адмаўлялася, не хацела заставацца адна, але я не зважала на гэта. З людзьмi такога тыпу трэба заўсёды быць цвёрдай. У такiя моманты яны залiшне мiтусяцца. Дык вось, у тую хвiлiну, як я сабралася ўжо iсцi, з-за дома выйшаў мiстэр Спэнлаў. Тут мiс Хартнел зрабiла паўзу. Нехта з слухачоў, выкарыстаўшы зручны момант, спытаўся: - Скажыце, а як ён выглядаў? Мiс Хартнел уздыхнула i пачала гаварыць далей: - Па праўдзе кажучы, я адразу зразумела, што тут нешта не так. Ён iшоў спакойны, ураўнаважаны. Прынамсi, яго гэта не здзiвiла. I што хочаце кажыце, але гэта не ўласцiва чалавеку - даведацца пра смерць жонкi i каб нiякiх эмоцый. Усе згадзiлiся. Палiцыя таксама згадзiлася з гэтым. I такой падазронай яны палiчылi абыякавасць мiстэра Спэнлаў, што, не трацячы часу, адразу пачалi высвятляць, у якiм становiшчы апынуўся гэты джэнтльмен у вынiку смерцi жонкi. Выявiлася, што мiсiс Спэнлаў была багатая партнёрка i што яе грошы згодна з завяшчаннем пасля яе смерцi пераходзяць мужу. А тое, што завяшчанне было складзена адразу пасля вяселля, навяло на яго яшчэ большае падазрэнне. Мiс Марпл, гэтая прыемная з выгляду, ужо немаладая жанчына, вострая на язык, жыла па-суседску з прыходскiм свяшчэннiкам. Праз паўгадзiны пасля таго, як Канстэбль Полк пабываў на месцы здарэння, ён дапытаў мiс Марпл: - Калi вы не супраць, мэм, я задам вам некалькi пытанняў. - Гэта звязана з забойствам мiсiс Спэнлаў? - у сваю чаргу спыталася мiс Марпл. Полк здзiвiўся: - Мадам, адкуль вы ведаеце пра гэта?.. - Рыба, - адказала мiс Марпл. Такi адказ быў зразумелы Полку. Ён правiльна вырашыў, што гэтую навiну прынёс мiс Марпл хлопчык - прадавец рыбы - разам з вячэрай. Мiс Марпл спакойна гаварыла: - Гэту жанчыну, што ляжала ў гасцiнай на падлозе, задушылi нечым магчыма, вузкiм рэменем. Але што б гэта нi было, яно прапала. Твар Полка гарэў ад гневу i абурэння. - Як гэты хлапчына Фрэд даведаўся пра ўсё?.. Мiс Марпл коратка i спрытна перапынiла яго: - У вашым кiцелi шпiлька прышпiлена. Здзiўлены канстэбль- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (5) »
Последние комментарии
20 часов 50 минут назад
1 день 7 часов назад
1 день 19 часов назад
2 дней 2 часов назад
2 дней 3 часов назад
2 дней 5 часов назад