Маўглi [Редьярд Джозеф Киплинг] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

завядзе сям'ю, можа пакiнуць сваю Чараду. Але як толькi яго ваўчаняты падрастуць i стануць на ногi, ён павiнен прывесцi iх на Раду Чарады, якая збiраецца звычайна раз у месяц, у час поўнi, i паказаць усiм астатнiм ваўкам. Пасля гэтага ваўчаняты могуць бегаць, дзе iм захочацца, i пакуль яны не забiлi свайго першага аленя, няма апраўдання таму з дарослых ваўкоў, якi заб'е ваўчаня. Кара за гэта - смерць, калi толькi зловяць забойцу. Падумай з хвiлiну, i ты сам зразумееш, што так i павiнна быць.

Бацька Воўк пачакаў, пакуль яго ваўчаняты падраслi i пачалi бегаць, i ў адну з тых начэй, калi збiралася Чарада, павёў усiх ваўчанят, Маўглi i Мацi Ваўчыху на Скалу Рады. Гэта была вяршыня ўзгорка, усыпаная вялiкiмi валунамi, за якiмi магла схавацца цэлая сотня ваўкоў. Акела, вялiкi шэры воўк-адзiнец, абраны важаком усёй Чарады за сiлу i спрыт, ляжаў на скале, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Пад скалой сядзела сорак з лiшнiм ваўкоў усiх узростаў i сама рознай масцi - ад сiвых, як барсукi, ветэранаў, што распраўлялiся адзiн на адзiн з буйвалам, да маладых чорных трацякоў, якiя ў думках лiчылi, што iм гэта таксама пад сiлу. Воўк-адзiнец ужо каля года быў iхнiм важаком. У юнацтве ён два разы трапляў у воўчую пастку, аднойчы людзi яго збiлi i кiнулi, бо парашылi, што ён здох, так што норавы i звычкi людзей былi яму знаёмыя. На Скале Рады амаль нiхто не размаўляў. Ваўчаняты кулялiся пасярэдзiне пляцоўкi, навокал сядзелi iхнiя бацькi i маткi. Час ад часу адзiн з дарослых ваўкоў нетаропка падымаўся, падыходзiў да якога-небудзь ваўчаняцi, пiльна глядзеў на яго i, бясшумна ступаючы, вяртаўся на сваё месца. Iншы раз мацi выпiхвала сваё ваўчаня на святло месяца, баючыся, што яго не заўважаць. Акела заклiкаў са свае скалы:

- Закон вам вядомы, закон вам вядомы! Глядзiце ж, о ваўкi!

I клапатлiвыя мацi падхоплiвалi:

- Глядзiце ж, глядзiце як след, о ваўкi!

Нарэшце - i Мацi Ваўчыха ўся натапырылася, калi падышла iх чарга, - Бацька Воўк выпiхнуў на сярэдзiну круга Жабянятка Маўглi. Маўглi сеў на зямлю, засмяяўся i пачаў забаўляцца каменьчыкамi, што паблiсквалi ў святле месяца.

Акела нi разу не ўзняў галавы, якую ён паклаў на пярэднiя лапы, толькi час ад часу ўсё гэтак жа паўтараў:

- Глядзiце, о ваўкi!

Глухi рык данёсся з-за скалы - голас Шэр-Хана:

- Дзiцяня маё! Аддайце яго мне! Навошта Вольнаму Народу чалавечае дзiцяня?

Але Акела нават i вухам не варухнуў. Ён сказаў толькi:

- Глядзiце, о ваўкi! Навошта Вольнаму Народу слухаць чужакоў? Глядзiце як след!

Ваўкi глуха загырчалi хорам, i адзiн з маладых чатырохгадовых ваўкоў у адказ Акелу паўтарыў пытанне Шэр-Хана:

- Навошта Вольнаму Народу чалавечае дзiцяня?

А Закон Джунгляў гаворыць, што калi пачынаецца спрэчка аб тым, цi можна прыняць дзiцяня ў Чараду, на яго карысць павiнны выказацца сама менш два ваўкi з Чарады, але не бацька i не мацi.

- Хто за гэтае дзiцяня? - спытаў Акела. - Хто з Вольнага Народа хоча гаварыць?

Адказу не было, i Мацi Ваўчыха падрыхтавалася да бою, якi, як яна ведала, будзе для яе апошнi, калi справа дойдзе да бойкi.

Тут падняўся на заднiя лапы i забурчаў адзiны звер iншай пароды, якога дапускаюць на Раду Чарады, - Балу, лянiвы буры мядзведзь, якi вучыць ваўчанят Закону Джунгляў, стары Балу, якi можа блукаць, дзе ён хоча, бо ён есць толькi арэхi, мёд i карэнне.

- Чалавечае дзiцяня? Ну што ж, - сказаў ён, - я за дзiцяня. Яно нiкому не зробiць шкоды. Я не майстар гаварыць, але кажу праўду. Няхай сабе яно бегае з Чарадой. Давайце прымем дзiцяня разам з iншымi. Я сам буду вучыць яго.

- Нам трэба яшчэ хто-небудзь, - сказаў Акела. - Балу сказаў сваё слова, а ён жа настаўнiк нашых ваўчанят. Хто яшчэ будзе гаварыць, апрача Балу?

Чорны цень лёг пасярод круга. Гэта была Багiра, чорная пантэра, чорная ўся спрэс, як чарнiла, але з меткамi, якiя, як ва ўсiх пантэр, вiдаць на святле, быццам лёгкi ўзор на муары. Усе ў джунглях ведалi Багiру, i нiхто не захацеў бы станавiцца ёй упоперак дарогi, бо яна была хiтрая, як Табакi, адважная, як дзiкi буйвал, i бясстрашная, як паранены слон. Затое голас у яе быў салодкi, як дзiкi мёд, што капае з дрэва, а шкурка мякчэйшая за пух.

- О Акела, i ты, Вольны Народ, - пракурняўкала яна, - на вашым сходзе ў мяне няма нiякiх правоў; але Закон Джунгляў гаворыць, што, калi пачынаецца спрэчка за новае дзiцяня, жыццё гэтага дзiцяняцi можна выкупiць. I ў Законе не гаворыцца, каму можна, а каму нельга плацiць гэты выкуп. Цi праўда гэта?

- Так! Так! - закрычалi маладыя ваўкi. Яны заўсёды былi галодныя. Слухайце Багiру! За дзiцяня можна ўзяць выкуп. Такi Закон.

- Я ведаю, што не маю права гаварыць тут, i прашу ў вас дазволу.

- Дык гавары ж! - закрычала дваццаць галасоў адразу.

- Сорамна забiваць безвалосае дзiцяня. Апрача таго, яно будзе цудоўнай забаўкай для вас, як падрасце. Балу закiнуў за яго слоўца. А я да слова Балу дадам буйвала, тлустага, толькi што забiтага ўсяго за паўмiлi адсюль, калi вы прымеце чалавечае дзiцяня ў Чараду, як належыць паводле Закону. Хiба гэта так цяжка?

Тут узняўся шум, i дзесяткi галасоў закрычалi разам:

- Што за бяда? Яно памрэ ў час зiмовых дажджоў. Яго спапялiць сонца. Што можа зрабiць нам голае жабяня? Няхай