Янка Брыль

RSS канал автора
Поделиться:
Иллюстрация № 1 читать онлайн КулЛиб

Янка (Іван Антонавіч) Брыль (4 жніўня 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006) — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1981). Дзед Антона Францішка Брыля.
Нарадзіўся ў Адэсе ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загор'е (Польшча, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей.
У 1939 прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г. п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада».
З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1966—1971 — сакратар праўлення СП БССР. Двойчы абіраўся дэпутатам ВС БССР (1963—1967, 1980—1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990), член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994).
Я. Брыль памёр 25 ліпеня 2006 года. Пахаваны ў Калодзішчах.

Источник: Википедия

Язык:   Показывать:   Сортировать по:

Показываем книги: (Автор) (Переводы) (все книги на одной странице) (названия списком)

Количество книг по ролям: Автор - 39. ( 20 на иностранном языке) Переводы - 3. ( 3 на иностранном языке)
По форматам:  fb2 книги - 42 (41.39 Мб)
Всего книг: 42. Объём всех книг: 41 Мб (43,401,991 байт)
Средний рейтинг 4.83Всего оценок - 18, средняя оценка книг автора - 4.83
Оценки: нечитаемо - 0, плохо - 1, неплохо - 0, хорошо - 0, отлично! - 17

Переводы

Современная проза  

Бібліятэка школьніка

Классическая проза  

Рассказ  

- Грахі маленства (пер. Янка Брыль) [на белорусском (be)] 576 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Баляслаў Прус


Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.