Трэцяя нядзеля сакавіка [Дмитрий Максимович Акулич] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (7) »
Дмитрий Акулич Трэцяя нядзеля сакавіка
Вясна ў вёсцы. Трэцяя нядзеля сакавіка. Сёння добрае надвор'е, каб выйсці з дому на вуліцу. У маленькай вёсцы яшчэ пахла ранішняй прахалодай, лёгкае вільготнае паветра паступова змешвалася з надыходзячым дзённым цяплом. Няўступлівая мяккая раніца нетаропка сыходзіла, а бадзёрае сонца ўсё вышэй падымалася, шчодра кідаючы свае прамяні – насоўваўся поўдзень. У небе па блакітным палатне павольна цягнуліся белыя хвалістыя кляксы. Вёска Пратасы ўжо даўно абудзілася, ажыла гукамі, набыла жыццё. Час ад часу, можна было пачуць, як галасіста саліравалі пеўні з розных двароў. Іх спаборніцтва ў гучнасці і сіле, перакідвалася з боку ў бок. Брахалі за платамі сабакі. Гулі праязджаючыя машыны: лесавозы, трактары, легкавыя аўтамабілі. Людскі голас жанчын і мужчын разносіў вецер. На дрэвах, на іх тонкіх вяршынях, меладычна свісталі шпакі. Чорныя малыя плямы, як сімвал вясны, старанна спявалі на ўсё наваколле. Шчабяталі і вераб'і, што купкамі разляталіся, затым збіралі ў дварах, дзе было чым падсілкавацца. А вось буслы пакуль яшчэ не прыляцелі: не кружылі чорна-белыя птушкі над вёскай, не дзяўблі чырвонымі доўгімі дзюбамі на вадзяных месцах. З белага цаглянага аднапавярховага доміка выйшаў Максім Фёдаравіч, невысокі мужчына пяцідзесяці васьмі гадоў. На яго целе была цёмна-сіняя тонкая куртка, цёмныя нагавіцы хакі і чорныя ўцепленыя галёшы. Цёплая чорна-шэрая шапка хавала вушы, схавала кароткія сівыя валасы. Максім Фёдаравіч адышоў ад ганка і ступіў на цэментавую дарожку, што была выкладзеная тоўстай пліткай. Ён сам вырабіў гэтыя роўныя шэрыя квадраты з кветкавым узорам. Год таму, мужчына разам з сынам акуратна паклаў іх, сабраў з пліткі дарожку, што легла на старую сцежку і цяпер вяла ад ганка да двара, да дамашняй гаспадаркі. Не паспеў Максім зрабіць і кроку ў бок, як яго здалёк спыніў знаёмы, гучны, пранізлівы мужчынскі голас. Недалёка ад Максімінага дома знаходзілася крама, а каля яе, каля доўгага будынка, галасіў дзед Лёня, які вельмі любіў пагаварыць і прыцягнуць да сябе ўвагу. Ён кідаў словы на тых, хто ішоў па прадукты, хто выходзіў з крамы з пакупкамі. Хтосьці з жыхароў вёскі моўчкі праходзіў міма гэтага пажылога гаварлівага чалавека ў сіняй куртцы, а хтосьці спыняўся і коратка казаў яму нешта ў адказ. Хто толькі павітаецца, а пасля ўсміхаўся і сыходзіў з яго вачэй. Хтосьці з добрымі словамі заводзіў з ім доўгі дыялог. «Хацеў сёння пражыць на цвярозую! Ой! Ды ў яе ж было сто грам! Ох! Прыйшлося купіць, аддаць ёй сто рублёў з пенсіі!» – казаў дзед Лёня пра цягу да выпіўкі, намякаў пра жонку. Пасля гучных слоў дзеда Лёні, Максім Фёдаравіч кінуў лёгкі погляд у бок крамы, а затым адышоў далей ад ганка, пайшоў па роўнай дарожцы, павярнуў у той бок, дзе чакала яго дамашняя жывёла. Мінуўшы няўзараны агарод, гаспадар адчыніў жалезныя веснічкі і ўвайшоў за іх. Тады ж дзве сабакі ласкава загаўкалі, замахалі хвастамі. На звонкую зашчапку чырвона-сініх дзверцаў прыбеглі бел-чорныя і рудыя куры. Да ног Максіма падбег і белы певень, які замахаў шырокімі крыламі, паказваючы сваю важнасць і сваю веліч. Па звычцы дамашнія птушкі атачылі чалавека і замерлі ў чаканні смачнага корму, які часта прыносіла ім гаспадыня Люба, жонка Максіма, заходзячы ў двор. І хоць кармушка была з зернем, птушкі па звоне веснічак кідалі свае справы і прасілі хлеба ці макароны. Але да іх няўдачы, на гэты раз у двары з'явіўся гаспадар з пустымі рукамі. Максім Фёдаравіч паглядзеў на курэй і пайшоў далей, некаторыя птушкі пабеглі за ім. Тут жа, ад руху мужчыны, замітусіліся трусы ў клетках. Толькі спала адзінокая шэра-рыжая свіння ў вялікім хляве. Яе зусім не хвалявалі далёкія дваровыя гукі. Яшчэ на світанку, Максім пакарміў усіх сваіх жывёл, а зараз яны чакалі ад яго рознага: хто дабаўкі корму, хто патрэбнай увагі. Перш за ўсё гаспадар падышоў да сабак і супакоіў іх, пагладзіў густую цёмную поўсць. Затым мужчына зайшоў пад навес, дзе былі старанна і акуратна складзеныя сечаныя дровы. Каля іх, на высокай дубовай калодцы, ляжала невялікая сякерка з жоўтай дзяржальняй. Максім узяў у правую руку інструмент і накіраваўся з ім у гараж. Ён вырашыў завастрыць лязо, якое затупілася з цягам працы. Ён запланаваў узяць сякерку з сабой у лес. Праз некалькі хвілін мужчына выйшаў з гаража, адклаў лёгкую не новую сякерку ў бок, на невялікую кучу сырых дроў, што былі складзеныя яшчэ восенню ля вялікай пуні. У гэтым годзе зіма выдалася не вельмі халоднай і снежнай. А тое, што было не спалена, заставалася ляжаць альбо пад дахам навеса, альбо пад адкрытым небам. Максім павольна падышоў да сабак і пачаў адчэпліваць іх прывязь дробнага ланцуга. Першым, набліжэнне свабоды адчуў малодшы чорны сабака Яша. Ён працяжна і гучна забрахаў, заверашчаў пяшчотным піскам. Яго лагоднае гаўканне падхапіў старэйшы чорна-рыжы Бім. Тады, ад захопленага брэху двух, з зайздрасцю зашумелі суседскія сабакі, якія таксама прасілі волі. Жывёлам хацелася задаволена і жвава пабегаць, ірвануць да свабоды,- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (7) »
Последние комментарии
11 часов 10 минут назад
18 часов 20 минут назад
19 часов 26 минут назад
20 часов 32 минут назад
20 часов 54 минут назад
21 часов 22 секунд назад