Соль [Алесь Петрашкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 24


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вады, зачах і згінуў ад сухотаў раптоўных… А ў вайну, як толькі немцы нахлынулі, адзін кулацкі прыхвасцень у паліцыю адразу і запісаўся. А дзён праз колькі да нас з павязкаю і вінтоўкаю заяўляецца і з парога: зайшоў сказаць, Ганна, што гэта па маім сігнальчыку твайго мужанька бралі. А я вазьмі ды і скажы: вось які ты, выходзіць, праўдалюбец і абаронца Савецкай улады ад ворагаў народа быў. А якая табе розніца, адказвае. Я твайго бальшавічка ўсё роўна цяпер бы павесіў. Ёсць розніца, кажу. А ён: калі ёсць, то я і цябе магу на шворку падцягнуць…

Ігнат. Не там, ты, Калун Дзямідавіч, контру шукаеш. Не там! Бо калі мы не апора, то тады хто?..

Калун (устае з-за стала, падкрэслена). Дзякуем за пару, за баню, за хлеб-соль.

Ігнат. Чым багаты…

Калун. На доўга не развітваюся…

Іван. І ўсё ж затрымайцеся на хвіліну.

Калун. У цябе яшчэ што-небудзь?

Іван. Абвінавачванне ў мяне…

Калун. Якое яшчэ абвінавачванне?

Іван. Пакуль прыватнае… Па ўсіх паклёпніцкіх даносах на мяне праведзена следства. Устаноўлена, што ўсе яны друкаваліся вось на гэтай машынцы.

Шашаль. Дазвольце, але…

Іван. Але іменна гэту машынку ў мяне многа разоў брала сястра Вольга.

Шашаль. Вы хочаце сказаць…

Іван. Ці мае дачыненне да правакацыі непасрэдна Вольга і Хазяінаў, сказаць цяжка. Але тое, што вы, Шашаль, іх распрацоўвалі і друкавалі на гэтай машынцы, факт даказаны.

Шашаль (Крычыць). Чым? Чым даказаны?! Вы самі паклёпнік і правакатар!

Іван. Стыль ваш. І адбіткі пальцаў на даносах вашы.

Шашаль. Гэта яшчэ не доказ. Вольга Ігнатаўна і Ілья Міхайлавіч маглі браць паперу ў мяне на стале. Вось вам і адбіткі пальцаў.

Калун. Ну і мярзотнік жа ты, Шашаль.

Іван. Вы абодва мярзотнікі. І я прашу вас пакінуць наш дом!

Калун і Шашаль паспешліва выходзяць. Іван, Ігнат, Ганна доўга моўчкі стаяць сярод хаты.

Ігнат. Вось і мы з табой, сынок, зрушылі гару з месца. Другія яе яшчэ далей адсунуць, а там нехта на яе месцы сад пасадзіць. Цяпер мне і паміраць не страшна…

Іван. Пачакай, тата… (Бярэцца за сэрца.) Не твая, відаць, чарга…

Рэзка звоніць тэлофон. Іван нібы не чуе яго. Тады Ганна падносіць яму апарат, не здымаючы трубкі.

Ганна. Слухай сам… Я яго цяпер як змея баюся.

Іван здымае трубку, слухае. Нешта надзвычай уражвае яго.

Іван (праз паўзу, апалым голасам). Еду. (Трымае трубку ў апушчанай руцэ.) Чула маё сэрца…

Ганна (у жаху). Іваначка, што з ёю?!

Іван (пасля паўзы). Бяда, мама. Прарвала дамбу на вадасховішчы… (Рукой сціскае сэрца.)

Іван робіць некалькі крокаў да канапы, але ногі яго падкошваюцца, тэлефонная трубка выслізгвае з рукі і бразгае аб падлогу. З яе чуюцца кароткія трывожныя гудкі. Сцэна зацямняецца. Тэлефонныя гудкі паступова пераходзяць у гукі танометра. Пасля гэтыя гукі прыціхаюць, а потым зусім заміраюць, як і чалавечае сэрца.

Сцэна асвятляецца.

Каля рампы стаяць усе героі п’есы з усё тымі ж поўнымі чаркамі-паўшкляначкамі, прыкрытымі кавалачкамі чорнага хлеба з грудочкамі солі на іх. На сцяне сярод фотаздымкаў воінаў і партызан партрэт Івана з чорнай лентай на ражку рамкі.


Заслона

Примечания

1

Канон — рытуальная страва, якая гатуецца з мёду, вады і кавалачкаў хлеба ці бліноў.

(обратно)