Расстайны пах асоту [Анатоль Бутэвіч] (fb2) читать постранично, страница - 48


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

з дваіма дзецьмі пайшлі яны ў падсуседзі да майго дзядзькі Мікалая.

Ехаць ці не ехаць у Баяры — во ў чым было пытанне, бо многія падаліся ў больш культурны і багацейшы Сноў. Ішоў 1958 год. Чаўплося вялікае ссяленне з хутароў і чарговае высяканне, на гэты раз былой заходнебеларускай гаспадарлівасці, магчымага будучага фермерства, якое і сёння ніяк не можа закараніцца, зачапіцца за абнічыееную зямлю...

Ціха вяртаюся я ў таксама мае ўжо Баяры, дзе шчыравалі і да гэтага часу пяклуюцца на сваіх трыццаці сотках і мае прыгнутыя і выбеленыя гадамі, але не зламаныя лёсам бацькі — без чатырох гадоў 90-гадовы Іван з роду Бутэвічаў і без чатырох гадоў 80-гадовая Марыя з Мазаноў, і каля сотні іхніх аднавяскоўцаў, з якіх толькі двое-трое маюць працоўны калгасны ўзрост. Не тыя баяры, што панавалі, а тыя, што згодна з даўнім тлумачэннем, пынілі гэты двор, працавалі на яго карысць. Не носьбіты ганарыстых шляхетных родаў, званняў і гербаў, а беззямельныя хлебадайныя батракі ў тых радавітых гнёздах-дварах, пякучай мазольнасцю жыцця якіх яны і слававаліся.


Я адной табе належу... 


Цяпер ужо я зусім па іншаму разумею вядомыя словы: "Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць..." Раней я скептычна адносіўся да іх. Бо хіба ж мае бацькі, як і сотні, тысячы іхніх супляменнікаў, якія не толькі за межамі Беларусі ніколі не былі, а нават Мінск наведвалі гады ў рады, хіба ж яны не любілі і не любяць маю, іхнюю, нашую Беларусь? Любілі і любяць, як дай Бог кожнаму. Але зараз, пабыўшы далёка ад дому, пазіраючы на мой родны край праз прызму погляду замежнікаў, я зразумеў, якую новую афарбоўку набывае мой позірк, якой мілай, любай і непаўторнай становіцца Радзіма мая дарагая з усімі яе бедамі, нягодамі, праблемамі... 

Яна — адна, і ніколі і нідзе такой больш няма і не будзе. 

Верасень-кастрычнік 1999 г. Бухарэст