Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў [Раіса Баравікова] (fb2) читать постранично, страница - 3
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (54) »
Касач — кветка чароўных музыкаў
Мы ляцелі тады да сузор'я Арла, а дакладней, да ягонай самай галоўнай зоркі — Альтаір. Наша падарожжа было разлічана на шмат гадоў, і невядома, чым бы яно скончылася, калі б мы не атрымалі загад з Зямлі тэрмінова вяртацца назад, таму што там, у сузор'і Арла, пачалі адбывацца незразумелыя нам, зямлянам, з'явы. Штосьці там змянялася. Было падобна, што асобныя планеты, якія знаходзіліся ў тым сузор'і, сыходзяць са сваіх арбіт. Адным словам, адбываліся нейкія глабальныя катастрофы. Мы не маглі не падпарадкавацца загаду, і вось тут пачалося самае цікавае. Мы самі пачалі цярпець катастрофу. Нешта разладжвалася ў нашым міжпланетным караблі, які належаў ці не да самага першага пакалення зоркалётаў. Усяму экіпажу было зразумела: неабходна тэрміновая пасадка. Мне цяпер цяжка сказаць, дзе гэта адбылося, але мы пасадзілі карабель на яшчэ нікім, здаецца, не адкрытай планеце. Помню, яе паверхня ўразіла нас сваім сіне-лілаватым ззяннем. Мы набліжаліся да яе, і гэтае ззянне ўзмацнялася. «Карабель ляціць у фіялетавую ноч», — зазначыў наш доктар, у якога было прозвішча Савіч. Звычайна яго так і называлі: доктар Савіч. Але ўсё тлумачылася вельмі проста. Мы гэта зразумелі, калі карабель пасадзілі на паверхню. Выключна ўся прастора гэтай невялікай планеты была ўсеяна дзівоснымі сіне-ліловымі кветкамі. Адны кветкі, больш нічога! Было чаму падзівіцца — ні травы, ні дрэў, ні птушак... І ўсё ж планета чымсьці нагадвала нашу Зямлю. Там было паветра, былі рэкі і азёры. Праўда, выглядала яна надзіва самотнай — без насельнікаў. Але мы памыляліся. О, як жа мы памыляліся! Ніхто не адважваўся выходзіць з карабля, толькі наш галоўны біёлаг папрасіў у камандзіра дазволу спусціцца на паверхню. Яго надта ж прываблівалі кветкі. І ён ужо гатовы быў зрабіць гэта, атрымаўшы дазвол. І тут... Тут мы пабачылі, што гэтая планета зусім не самотная, што на ёй жывуць людзі. Ага-а, вельмі падобныя да нас істоты. Якія ж гэта былі прыгажуны! Адны хлопцы — маладыя, дужыя. Яны жылі ў сутарэннях. Магчыма, там у іх былі сапраўдныя гарады, якіх мы не змаглі пабачыць. Мы назіралі адно: яны выходзілі з нетраў планеты на паверхню — дзесяткі, сотні, магчыма, нават тысячы. І наш карабель іх нібыта зусім не цікавіў. Ва ўсякім выпадку, яны не спынялі на ім сваіх позіркаў, а ішлі проста да кветак. Што нам давялося пабачыць далей, у гэта цяжка было паверыць. Але мы былі жывымі сведкамі ўсяго таго неверагоднага, што адбывалася. Хлопцы аблюбоўвалі, выбіралі сабе кветкі, але іх не рвалі, а прысядалі кожны перад сваёю кветкаю на кукішкі. Потым даставалі з кішэняў невялікія дудачкі і пачыналі іграць на іх. Ах, якое гэта было ігранне! Паўсюль разлівалася музыка, якую яшчэ нідзе і ніколі не даводзілася нам чуць, ад якое кветкі злёгку пакалыхваліся, а хлопцы... Хлопцы на момант пераставалі іграць, і тады з іх вуснаў зрываліся дзіўныя словы: «Касач!.. Касач!.. Касач!..» Далей для нас усё адбывалася як у сне. Ва ўсякім выпадку, нічога падобнага ў зямным чалавечым жыцці не бывае. Мы раптам пабачылі, што з кветак пачынае віцца лёгкі дымок. Не паверыце, з кожнай кветкі! І ў гэтым дымку ўжо праз нейкае імгненне можна было заўважыць жывую істоту, якая проста на вачах расла, расла і... ператваралася ў чароўную дзяўчыну, якая апускалася на паверхню. Дзяўчаты былі незямной красы. Такіх прыгожых ні на Зямлі, ні на іншых планетах нікому з членаў нашага экіпажа яшчэ не даводзілася сустракаць. Ад іх немагчыма было адарваць вачэй. Хлопцы паднімаліся з кукішак, хавалі свае дудачкі ў кішэні празрыстых камбінезонаў у якія былі апрануты. Потым кожны з іх працягваў сваёй дзяўчыне руку, і яны ўсё роўна як правальваліся пад паверхню гэтай, пагадзіцеся, ну проста казачнай планеты. І адразу ж на тым месцы з'яўляліся новыя кветкі. Нам жа заставалася толькі здзіўляцца. Прайшло колькі часу, механікі-астранаўты адрамантавалі наш карабель, а галоўны біёлаг усё-ткі спусціўся на паверхню. Думаю, што ён асабліва і не аглядаў тыя кветкі, ён проста ўзяў некалькі з іх разам з іншапланетным грунтам і перанёс на карабель у спецыяльную камеру. Пасля, калі мы ўжо ляцелі на Зямлю, нехта з нашага экіпажа казаў, што бачыў, як аднойчы ноччу галоўны біёлаг прысядаў на кукішкі перад той камерай і даставаў з кішэні зробленую ім свісцёлку. Па караблі расплывалася ціхае ігранне, ды можна было чуць, як час ад часу біёлаг пачынаў шаптаць: «Касач!.. Касач!.. Касач!..» Але кветкі, трэба думаць, заставаліся нерухомымі, ніякага дымку з іх не з'яўлялася. А, магчыма, гэтага ўсяго і не было. Я ж сам магу сказаць адно, што мне давялося там, на той планеце пабачыць вялікае дзіва. І гэта самая сапраўдная праўда. Праз нейкі час, калі мы ўжо прыляцелі на Зямлю, галоўны біёлаг пасадзіў тыя кветкі недалёка ад нашага касмадрома ў нізінцы за Раўбічамі. І мне неаднойчы здаралася за ім назіраць, хоць гэта, магчыма, і не надта добра — сачыць за чалавекам. Але тут жа асаблівы выпадак. Біёлаг прысядаў каля кветак на кукішкі, даставаў з кішэні- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (54) »
Последние комментарии
25 минут 20 секунд назад
15 часов 26 минут назад
18 часов 14 секунд назад
18 часов 28 минут назад
18 часов 35 минут назад
12 часов 51 минут назад