Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне [Эдвард Д Хох] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

нічога больш не знайшлі, усе пайшлі ўніз у брукаваны дворык за домам, дзе ўбачылі труп старэйшай жанчыны — рана на шыі была настолькі глыбокая, што калі паспрабавалі труп падняць, адразу адвалілася галава. І цела, і галава страшэнна знявечаныя, асабліва цела, якое было ўжо амаль не падобна на чалавечае.

Як нам вядома, для разгадкі гэтай жудаснай гісторыі не знойдзена пакуль што ніводнага ключа».

На другі дзень газета паведаміла новыя падрабязнасці:

«Трагедыя на вуліцы Морг. У сувязі з гэтай неверагоднай і жудаснай аферай (слова афёра не набыло ў Францыі такога фрывольнага сэнсу) дапытаны многія асобы, але так нічога і не высветлілася.

Ніжэй даюцца найбольш істотныя сведчанні:

Палін Дзюбур, прачка, сведчыць, што ведала нябожчыц апошнія тры гады, прала іх бялізну. Старая пані з дачкой жылі, відаць, дружна, любілі адна адну. Плацілі вельмі добра. Наконт таго, за што яны жылі, на якія сродкі, нічога сказаць не можа. Лічаць, што мадам Л'Эспанэ зарабляла на жыццё варажбой. Гаварылі, што грошы ў яе былі. Сведка нікога чужога ў доме не сустракала — і калі прыходзіла па бялізну, і калі вяртала яе. Ведае дакладна, прыслугу яны не трымалі. Як ёй вядома, мэбля была толькі на пятым паверсе.

П'ер Маро, уладальнік крамы па продажы тытуню, сведчыць, што на працягу чатырох гадоў прадаваў мадам Л'Эспанэ тытунь і табаку невялікімі порцыямі. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё жыў у гэтым квартале. Нябожчыца з дачкой займалі дом, дзе былі знойдзены іх трупы, на працягу больш чым шасці гадоў. Раней там жыў ювелір, які здаваў пакоі на верхніх паверхах унаймы розным асобам. Дом належаў мадам Л'Эспанэ. Ёй не спадабалася, як кватарант адносіцца да яе маёмасці, і таму сама пераехала ў дом і адмаўляла ўсім, хто хацеў зняць той ці іншы пакой. Старая пані здзяцінела. На працягу ўсіх гэтых год сведка бачыў дачку разоў пяць-шэсць. Абедзве жанчыны жылі надзвычайна адасоблена і, паводле чутак, былі пры грашах. Чуў, суседзі гаварылі, што мадам Л'Эспанэ займалася варажбой — але ён гэтаму не верыў. Ніколі не бачыў, каб хто-небудзь заходзіў у дом, акрамя самой гаспадыні і дачкі, разы два быў прыбіральшчык, восем-дзесяць візітаў зрабіў доктар.

Прыкладна тое самае засведчылі і іншыя асобы, якія жывуць па суседству. Яны не маглі назваць нікога, хто б часта наведваўся ў дом. Невядома, ці былі ў нябожчыц сувязі са знешнім светам. Аканіцы на фасадзе адчыняліся рэдка, а тыя, што са двара, былі зачынены заўсёды, за выключэннем аднаго вялікага пакоя на пятым паверсе. Будынак моцны — не вельмі стары.

Ізідор Мюзэ, жандар, сведчыць, што яго выклікалі каля трох гадзін ночы. Калі падышоў да дома, убачыў ля ўваходных дзвярэй чалавек дваццаць-трыццаць, якія спрабавалі зайсці ўсярэдзіну. Праз некаторы час ён узламаў дзверы, штыком, а не ломам. Зрабіць гэта было не цяжка, бо дзверы двухстворкавыя і не замкнёныя на засаўку ні зверху, ні знізу. Крыкі чуліся ўвесь час, пакуль адчынялі дзверы — а потым раптам сціхлі. Відаць, крычалі (цяжка сказаць, адзін чалавек або некалькі) у перадсмяротнай агоніі — моцна і працягла, а не адрывіста. Наверх сведка падымаўся ў ліку першых. Апынуўшыся на першай лесвічнай пляцоўцы, ён пачуў, як двое гучна і са злосцю сварацца — адзін хрыплым, а другі — больш пранізлівым, вельмі дзіўным голасам. Змог разабраць некалькі слоў, што сказаў першы. Ён быў француз. Можна сказаць дакладна, што не жанчына. Змог разабраць словы «Sacre» і «diable»[9].

Пранізлівым голасам гаварыў чужаземец. Не мог разабраць, быў гэта мужчынскі ці жаночы голас. Што гаварылі — не зразумеў, але лічыць, што мова была гішпанская. Выгляд пакоя і трупаў, згодна з апісаннем сведкі, не адрозніваецца ад апісання, дадзенага ва ўчарашняй газеце.

Анры Дзюваль, сусед, па прафесіі срэбранік, сведчыць, што ў ліку першых зайшоў у дом. Увогуле пацвярджае тое, што паведаміў Мюзэ. Як толькі яны зайшлі ў пад'езд, адразу ж зачынілі за сабой дзверы, каб стрымаць натоўп, які назбіраўся вельмі хутка, нягледзячы на позні час. На думку сведкі, пранізлівы голас належаў італійцу. Упэўнены, што гэта быў не француз. Не можа сказаць дакладна, што мужчына. Магла быць і жанчына. Сведка італійскай мовы не ведае. Слоў не разабраў, але па інтанацыі лічыць, што гаварыў італіец. Мадам Л'Эспанэ і яе дачку ведаў. Часта гутарыў з імі. Упэўнены, што пранізлівы голас не належаў ніводнай.

Адэнгеймер, рэстаратар. Сведка сам пажадаў даць паказанні. Так як ён французскай мовай не валодае, допыт вёўся праз перакладчыка. Ураджэнец Амстэрдама. Праходзіў каля дома, калі адтуль пачуліся крыкі. Крычалі на працягу некалькіх хвілін, відаць, дзесяці. Крыкі былі доўгія і моцныя — жудасныя і невыносныя. Быў сярод тых, хто зайшоў у дом. Згодны з ранейшымі сведчаннямі па ўсіх пунктах, акрамя аднаго. Упэўнены, што пранізлівы голас належаў мужчыне, да таго ж французу. Слоў не разабраў. Гаварылі вельмі гучна і хутка — з перапынкамі, відаць, са страхам і злосцю. Голас быў рэзкі, хутчэй рэзкі, чым пранізлівы. Не, пранізлівым яго не назваў бы. Хрыплы