Цэнтр Еўропы [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

бо толькі абазнаны, вопытны чытач­гурман ведае, што нічога другаснага ў сапраўдным мастацкім творы не бывае; уражвае ўменне аўтара адным­двума штрыхамі абазначыць, «ажывіць» і падаць характар. Да прыкладу, агульная для Брызіна і Сініцына палюбоўніца Нінэль «была, як заўсёды, у незашпіленым шоўкавым халаціку на голае цела, і го­ лай яна хадзіла, як даволі хутка пасля знаёмства з ёю зразумеў Брызін, не з таго нават, што сапраўды выгля­ дала спакуслівай сексбомбачкай, а таму што голасць і была яе сутнасць». Ці маёр міліцыі Ярохін, які канста­ туе: «…і брат мой мент, і бацька, і ўсе мы менты», — як бы насоўваючы на ўвесь свой род нейкую жалезабетон­ ную пліту. Альбо былы хакеіст Слава з палавінай (бо ён удвая меншы ростам за сваю выпадковую спадарожніцу) Капіталіны (імя якое для сяброўкі хакеіста!): «Вам столь­ кі не накідаць, колькі я накідаў...» — і побач паэт Лёня з ягонай квяцістай рыторыкай: «Мы аддаемся найлёгка­ му і найпростаму, здабываем сабе дабрабыт, грошы, сла­ ву, святкуем свае перамогі, а побач з намі плачуць жан­ чыны... Я хачу выпіць за тое, каб яны не плакалі ў зола­ це, а спявалі ў кветках і ў каханні...»

Што да жанчын, а найперш да Машы (дачкі невядома якога з герояў), дык яна адзіны ў аповесці цэльны, чысты, надзвычай мілы сваёй жаноцкасцю, вобраз, якіх калі і бра­ куе ў сапраўднасці, дык менавіта пасля прачытання такіх твораў, як «Прага», яны й з’яўляюцца. Ці ва ўсялякім разе павінны з’яўляцца са сваёй прагаю шчырасці і праўды, з непакоем і турботаю пра такіх, як яе шалапутны, без цара ў галаве, бацька, якому яна нават пасля смерці падае голас. Мы, чытачы, ведаем, што яе няма, і ён, Брызін, ведае — і раптам голас з таго свету, дзе яна гэтаксама, як і на свеце гэтым, клапоціцца пра яго. Адзін званок: «Ты нікуды не едзь сёння, чуеш?..» Другі: «Цябе няма і няма…» Трэці: «Тата, што адбываецца?..»

Згадваюцца радкі з вершаў Уладзіміра Някляева, з кнігі «Наскрозь»:

Дні рассыпаць, як той мак па стале,
Байкамі бавіцца…
Толькі аднойчы яно паўстае:
Што адбываецца?
Гэтае пытанне: «Што адбываецца?..» — да ўсіх. Як да тых, хто ўнутры аповесці, так і да тых, хто па­за ёй. Да нас. Яно дамінантнае, без яго аповесць была б ці зусім іншая, ці яе ўвогуле не было б.

Цяпер колькі слоў пра тое, чаго (калі па найвышэй­ шым рахунку) у гэтам амаль бездакорным творы магло б не быць. Магло б не быць сюсюкання Сініцына, бо для таго, каб паказаць, што ў чалавека выбітыя зубы, зусім не абавязкова змушаць яго казаць «садусу» замест «заду­ шу». Можна было б не закручваць сюжэт (выключна дзеля дынамізму) ажно да рызыкі «сарваць разьбу», ахвяруючы праўдападобнасцю, як у сцэне ў шашлычнай, дзе Брызін забівае, ці калечыць двух рабаўнікоў, а потым тыдзень гуляе ў якасці крэўнага брата гаспадара рэстарана. Паэ­ ту Лёню з наркаманкай Капіталінай (з якімі галоўны ге­ рой толькі што пазнаёміўся ў піўной) зусім неабавязкова было б ехаць у шпіталь на край горада, як неабавязкова было таму ж Лёню яшчэ раз ехаць у той жа шпіталь ужо з кватэры Капіталіны, ведаючы амаль напэўна, што назад ён вернецца з чорнай весткай. Усё гэта задужа кіношнае, больш уласцівае сцэнару, чым аповесці, хоць, магчыма, сам аўтар і не лічыць такую кінематаграфічнасць недахо­ пам, ідзе на гэта свядома, зноў­такі робячы стаўку на сю­ жэт, які імкліва, з кожнай старонкай набірае і набірае хут­ касць. Дый, урэшце, талент мастака­празаіка Уладзіміра Някляева намнога перавышае талент (непапулярны) кі­ нематаграфіста.

Хто ўсё ж віноўнік, ці віноўнікі, трагедыі? Чаму ра­ зумнаму Брызіну не прыйшло ў галаву простае: што Лёня з Капіталінай, з маёрам Ярохіным і ўсёй астатняй піўнушнай гоп­кампаніяй хай сабе і ўскосна, але маюць дачыненне да смерці Машы не менш за Сініцына? Тут за­ канамерная, абсалютная логіка: калі б ён з імі не піў, гэта зн., калі б іх не было, ён на якія паўгадзіны раней пры­ ехаў бы ў гараж і трагедыі ўдалося б пазбегнуць. І наво­ шта ўсе яны яму пасля смерці Машы?.. Ды Брызін трох­ метровым дрынам павінен быў бы гнаць ад сябе і Лёню, і Капіталіну, як чорных крумкачоў, як жывы напамін, бо гэта ж з імі ён марнаваў час, калі памірала ягоная дач­ ка; замест гэтага ён іх адных, больш нікога, яшчэ і на па­ хаванне кліча…

Калі канчаеш чытаць аповесць «Прага», узнікае анало­ гія з «Палатай №6», і хочацца хутчэй выйсці на вуліцу, ці хоць бы шырэй расчыніць фортку, упусціць свежага паве­ тра, зірнуць на сіняе неба, на людзей, на машыны, адчуць, што ты быў у палоне ўсяго толькі мастацкага гіпнозу, сну, нашаптанага таленавітым псіхатэрапеўтам, што ў цябе не загінула дачка, цябе не праклінала родная маці, табе не трэба забіваць адзінага сябра, а потым самога сябе — усё гэта не з табой, а сапраўднае жыццё, у якім, у адрознен­ не ад герояў, ты ўсё можаш змяніць, умяшацца ў яго, па­ свойму скіраваць — вось яно, побач.

Я таму так падрабязна (занадта падрабязна, як для кароткай прадмовы) спыніўся на аповесці «Прага», бо яна, як мне падалося, ёсць цэнтральны твор