Я вас люблю... [Нiна Мацяш] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Наканаванне дзейснячы сваё.
Няхай шчэ сорак радасцей па сорак
Асвецяць шчыраваннейка тваё.
Інач усё, што можна перайначыць,
Мірыся з тым, над чым не ўладна ты.
Здароўя табе, Ніначка, удачы,
Любові ад паблізных, светлаты!
6 ліпеня '93 


* * *
Калі бабе сорак пяць гадоў,
Дык яна - як ягадка наноў.
Што ж казаць пра мужыка таго,
Каму толькі сорак усяго?!
У такім узросце ж сама сіла
Дараваных ад прыроды крылаў;
У такім узросце ж сама розум -
Памяркоўны, ўзважлівы, цвярозы;
Хоць, капешне, й д'ябал не дрымае,
Пад рабрыну ўсё так і штурхае!..
Ну яго ў балота! Хай Валодзю
Аніякі чмут у грэх не ўводзіць!
Паднімаю чарачку сваю
За яго любімую сям'ю!
За Спадарыню! За Спадара —
За Валодзю Косача! Ура!
4 студзеня '92


НАВАСЕЛЬНЫ ТОСТ
Святлане і Уладзіміру Каранковічам

У гэтым куточку,
у гэтым дамку-церамочку
Хай свецяцца радасцю ўсіхныя
вочы і вочкі!
Душэўны снакой
хай ніколі нішто не ўстрывожыць,
Калі ж патрывожыць -
хай добрае толькі варожыць!
Хай спраўдзяцца мары
анёлка і "ганкі" Марычкі:
Хай знойдуцца тут ёй
і брацік яшчэ, і сястрычка!
Хай помніцца, што
дом - не мур, не падмурак,
не сцены:
Дом - гэта любоў,
гэта водар святлоты нятленнай.
Няхай жа ваш дух
будзе гэткім святлом і жыўлёны,
Хай ваша жыццё
будзе Госпадам тут блаславёна!
5 лістапада '95


* * *
Брату Міколу

Родны наш, дарагі наш брат,
Наш адзіны!
Бач, прыйшлі ўжо й твае 50
У гасціну!
Моцна так абнялі ўраз усе,
Каб сагрэцца...
Хай ім чарачку поўную паднясе
Радасць сэрца!
Ім, гадам сумленным тваім
І мазольным, —
Дай жа шчыры свой дзякуй ім
За крок вольны
Ад вялікага і малога зла,
За магчымасць
Жыць законамі годнасці,
Дабраты і святла,
Быць сапраўдным мужчынам!
Родны наш,
Любы, гожы наш брат,
Чарнабровы,
Стрэнь шчасліва і наступныя свае 50,
Будзь здаровы!
1 кастрычніка '96


• • •
Анатолю Вярцінскаму

Вам сёння скажуць шмат харошых слоў,
Для гэтага ёсць не адна прычына.
Прыйду і я - цераз маіх паслоў:
Світальны вецер, зорку, аблачыну.
Калі натоміць Вас бяздарны дзень,
Бясконцым здасца доўгі шэры вечар -
Да золкай шыбы лёгка прыпадзе
І Вас аклікне мой світальны вецер.
І Вы тады расчыніце акно,
І мова ветру будзе зразумета:
Утканы ў долі Вашай палатно
Усе калёры залатога лета.
Павольна пройдзе ў Вас над галавой
У час той
аблачына, ціха скажа:
Мінецца морак, як мінуцца ёй,
І зноў пагодна будзе ў небе Вашым.
Там вечна зорцы лучнасці цвісці,
Той лучнасці з зямлёй, з сябрынай, з песняй,
Што памагае па жыцці ісці,
Што не дае душы прагоркнуць плесняй.
Вам сёння скажуць шмат харошых слоў.
А свята - нібы пяцьдзесят аерын...
Я аддаю Вам трох маіх паслоў -
На шчасце.
і на сілу,
і на веру!
15 лістапада '81


• • •
Алесю Разанаву

ў дзень 50-годдзя

Прымі, зямляча мілы, віншаванне!
Ажно губляюся, што пажадаць:
Ты так бліскуча творчым шчыраваннем
Умееш земнаванню сэнс надаць!
А што патрэбна чалавеку болей
Тут, у марноцці скрушлівым юдолі?!
Не прагнеш ты пустога барыша.
Будзь блаславёнай век,
Прамень-душа!
3 снежня '97


І Я ЎЗНІМАЮ КЕЛІХ СВОЙ!..
Валеру Скарыну

"Мае гады - маё багацце", -
Сцвярджае песня.
Валера, дружа мой, мой браце!