Жыў роднай песняй [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

стварылі рускае дабрачыннае таварыства. Гэтае таварыства было даволі актыўным. Яно мела ў Лунінцы сваю бібліятэку, выпісвала рускія газеты і часопісы з іншых краін, актыўна патрымлівала сувязі з рускімі арганізацямі ў многіх гарадах Польшчы. Але польскія ўлады перашкаджалі прарускай дзейнасці. І ўсё ж актывісты рускага дабрачыннага таварыства намаганнямі фундатараў ствараюць у Лунінцы рускае прыватнае рэальнае вучылішча, якое польскія ўлады называлі “гняздом бальшавізму”. У гэтае “гняздо бальшавізму” трапіў і Антон Валынчык. Ён выкладаў там спевы і адначасова быў рэгентам у мясцовай царкве. Менавіта ў Лунінцы Антон Валынчык пачаў больш сур’ёзна разважаць пра жыццё, Бацькаўшчыну, і пра родную мову і культуру. Ён палічыў сваім абавязкам дапамагаць менавіта беларусам, а не рускім, і перш за ўсё беларускай моладзі, актыўна далучацца на свету нацыянальнай музыкі. І што рабіць гэта трэба на кожным уроку спеваў, на кожнай рэпетыцыі харавых гурткоў для дарослых. Рабіць цярпліва, настойліва і апантана. І ён старанна рабіў, працаваў, шукаў. З Лунінца пачаліся самыя актыўныя гады яго музычна-асветніцкай дзейнасці. Пра яго прафесійную педагагічную і музычную дзейнасць ведалі ўжо многія настаўнікі Заходняй Беларусі. А ў 1924 годзе дырэкцыя Клецкай беларускай гімназіі запрасіла Антона Валынчыка да сябе на працу. І ён пагадзіўся.


У Клецкай беларускай гімназіі


Клецкая беларуская гімназія была арганізавана і пачала сваю працу ў 1923 годзе ў Нясвіжы. Напачатку былі адчынены 4 класы. Гімназія знаходзілася на Альбянскай вуліцы ў доме Дылеўскіх. Першымі настаўнікамі гімназіі былі Рыгор Якубёнак, Франц Шнаркевіч, Вячаслаў Арэнь, Ганна Малойла.


Але ў Нясвіжы гімназія праіснавала толькі адзін год. У 1924 годзе яна перабралася ў Клецк. Спачатку гімназія знаходзілася ў доме Паповічаў у канцы Нясвіжскай вуліцы. Было адчынена пяць класаў. Дырэктарам гімназіі быў Рыгор Якубёнак. І тыя настаўнікі, якія працавалі ў Нясвіжы, таксама пераехалі ў Клецк, акрамя Шнаркевіча, які падаўся ў Вільню.

У 1926 годзе Рыгору Якубёнку ўдалося наняць памяшканне на Татарскай вуліцы, куды і пераехала гімназія. У ёй пераважна вучылася сялянская моладзь з ваколіцаў Клецка, а таксама вучні з Нясвіжскага, Баранавіцкага, Лунінецкага і Слонімскага паветаў. Невялікую колькасць вучняў складалі дзеці святароў і дзякаў.

Аплата за вучобу ў гімназіі была невялікая. Ды і то аплочвалася вучнямі не вельмі рэгулярна, бо вучылася там сялянская бедната. Таму дырэкцыя гімназіі мела вялікія матэрыяльныя клопаты, а настаўнікі-беларусы працавалі ахвярна, зарабляючы часам толькі па 50 злотых у месяц, а гэтых фінансаў хапала толькі на харчаванне і аплату за жыллё. Ахвярна працаваў і дырэктар гімназіі Рыгор Якубёнак.  Ён выкладаў у старэйшых класах матэматыку, роднае слова і гімнастыку. Акрамя гэтага знаходзіў час на працу ў сталярцы, дзе сам асабіста рамантаваў вокны, дзверы, парты.

Адносіны паміж вучнямі і настаўнікамі былі ў гімназіі вельмі шчырымі. Гэта была адна сям’я. Вучні вельмі добра разумелі ахвярную працу настаўнікаў. Клецкая беларуская гімназія тады была сапраўднай кузняй беларускага нацыянальнага выхавання.

У гімназіі існавалі літаратурны і драматычны гурткі, хор і аркестр. Тут вельмі часта ладзіліся розныя мерапрыемствы. Асабліва ўрачыста адзначаліся святкаванні 25 Сакавіка — Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі. Вось я згадвае пра свята нехта В.К. у газеце “Беларус” за 1964 год: “25-га сакавіка 1929 года. Прыгожае сонечнае надвор’е. У Клецкай беларускай гімназіі вольны дзень ад навукі, але ў пакоі чацвёртага класа кіпіць гарачая праца. Вучні старэйшых класаў прыйшлі ўпрыгожыць залу да ўрачыстай акадэміі. На фронце залы крывіцкая Пагоня заняла сваё пачэснае месца. Паабапал яе два бел-чырвона-белыя сцягі. Пад Пагоняй вялі надпіс: “Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка!”. Вакол на сценах прыбраныя партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: Купалы, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Бядулі і іншых.

Угодкі незалежнасці Беларусі ўрачыста святкаваліся гімназіяй штогод. Ад пачатку яе заснавання. Але 1929 год адзначаўся асабліва ўрачыста па дзвюх прычынах. Першая, у гэтым годзе рыхтаваўся выпуск 16 васьмікласнікаў, у тым ліку і аўтар гэтых успамінаў. Другая, у той час Клецкая беларуская гімназія мела добры струнны аркестр і надзвычайна моцны і прыгожы хор пад кіраўніцтвам вядомага беларускага дырыгента-кампазітара Антона Валынчыка.

У дзве гадзіны дня пачалася акадэмія. Паміж грамады 180 вучняў прайшоў педагагічны персанал, які заняў месца ў прэзідыуме… Акадэмію адкрыў дырэктар гімназіі Рыгор Якубёнак, які коратка праінфармаваў ўсіх аб беларускім свяце незалежнасці. Магутны і прыгожы хор выканаў нацыянальны гімн “Не пагаснуць зоркі ў небе…”. Глыбока запалі ў душу моладзі словы “Не загіне край забраны, пакуль будуць людзі”. Пасля гімна дырэктар расказаў аб гістарычных падзеях і Акце 25 Сакавіка.

Пасля ўрачыстай часткі