Мы з Санькам у тыле ворага [Іван Сяркоў] (fb2) читать постранично, страница - 2
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- . . .
- последняя (66) »
2. Гэй, па дарозе...
Наша з Санькам парта самая лепшая ў класе: яна стаіць каля акна. Сядзець тут намнога цікавей, чым у любым іншым месцы. Пройдзе хто-небудзь цераз школьны двор, праедзе па дарозе грузавік ці падвода, сядзе ў сваё гняздо бусел — усё мы бачым. Затое і заўвагі Антаніны Аляксандраўны сыплюцца на нашы галовы, як гарох. — Макавей, не круціся! Гэта Санька загледзеўся на бязногага каваля дзеда Цімоха, які пад'ехаў на сваёй трохколавай «лісапеце» да сельмага. — Сырцоў, табе на ўроку нецікава? Гэта ўжо я назіраю, як рудая кошка школьнай прыбіралыпчыцы цёткі Мар'і ціхенька падкрадаецца да вераб'я. А сёння нам і зусім не сядзіцца: хутка празвініць апошні званок, пасля якога мы на ўсё лета станем вольнымі арламі. Заўтра ўжо канікулы! У Антаніны Аляксандраўны таксама прыўзняты настрой. Яна прыйшла ў клас урачыстая і радасная. У яе гладка прычасаных валасах сёння быццам менш сівізны, быццам разгладзіліся і маршчыны на твары. У новай сіняй сукенцы, дробненькая, худзенькая, яна ходзіць паміж парт і шчабеча тонкім галаском: — Дарагія мае хлопчыкі і дзяўчынкі! Вось прайшоў і яшчэ адзін год. Мы з вамі, ідучы да вяршынь навукі, узняліся яшчэ на адзін прыгорачак. Няхай сабе ён невялічкі, але... Па-святочнаму зіхацяць шкельцы яе акуляраў, якія неяк самі сабой, без аглобелек, трымаюцца на носе. У нас з Санькам так не выходзіць. Шмат разоў мы рабілі з тонкіх медных дроцікаў такія акуляры — і ўсё дарэмна. Толькі начэпіш іх на нос, яны тут жа і зваляцца на зямлю. — ...але і на канікулах не забывайце, што вы школьнікі,— працягвае шчабятаць Антаніна Аляксандраўна, а Санька штурхае мяне локцем у бок і паказвае вачыма на акно. Там, на вуліцы, каля трансфарматарнай будкі, якую нядаўна пабудавалі побач са школай, ходзіць калгасны электраманцёр Іван Буслік. Каб і хацеў, дык Бусліку лепшага прозвішча не прыдумаеш. Ногі ў яго тонкія, доўгія, як аглоблі. Ен крок зробіць, а звычайны чалавек — два. Буслік высока задзірае галаву і нешта разглядае ўверсе, у перапляценні правадоў. На поясе ў яго шырокая папруга з ланцугом, а на плячы жалезныя кіпцюры, якія ён заўсёды прымацоўвае да сваіў даўжэзных ног, калі хоча залезці на слуп. Электрычнасць для нас яшчэ навінка, нейкае незразумелае цуда. Яе правялі ў вёску з паўгода назад, і ўсе мы, дзеці і дарослыя, дзіву даёмся, як гэта па жалезным дроце бяжыць агонь, як ён залазіць у лямпачку і гарыць там без газы і чаду. Мая бабуля дык толькі плячыма паціскае: — I прыдумаюць жа... А Івану Бусліку ўсё гэта зразумела як пяць пальцаў. Вось чаму ён бадай што самы паважаны чалавек у вачах вясковых хлапчукоў. Вось чаму мы заўсёды, затаіўшы дыханне, сочым, калі ён лазіць на слуп або адчыняе дзверы трансфарматарнай будкі. Зайсці б туды самому ды паглядзець, хоць адным вокам, што- 1
- 2
- 3
- 4
- . . .
- последняя (66) »
Последние комментарии
23 часов 6 минут назад
1 день 9 часов назад
1 день 21 часов назад
2 дней 5 часов назад
2 дней 6 часов назад
2 дней 7 часов назад