Маладыя гады [Генрых Вацлававіч Далідовіч] (fb2) читать постранично, страница - 101


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сеў.— Давай пагаворым папраўдзе. Так, я не думаў з табою жаніцца, намякаў пра гэта, каб не напалохаць цябе... Ну, што з таго, што мы пажэнімся? Дзеці, наша плата... Будзем гібець век, жыць ад платы да платы... Я бяру замуж дачку Івана Аляксеевіча... Гэта яшчэ новая кватэра, машына, цесцеў вялікі аклад... Але я яе не люблю. Люблю цябе i гатоў любіць цябе ўсё жыццё... I гэта выдатна. Ты толькі не бойся такога жыцця, падумай, колькі яно дае волі.

— Не, — ціха, але настойліва прамовіла яна.

— Значыць, ты ўсяго не зразумела... Дык зразумей: мы ніколі не надакучым адно аднаму, заўсёды будзем адно аднаму радыя.

— Не, — яшчэ раз паўтарыла яна.— Шукайце другую на гэтую роль. Я на яе не падыходжу.

— I дарэмна, — сказаў ён, устаў.— А я цябе, так па рабоце праславіў бы... Раз не, дык застанешся ў цяні: не такая ты ўжо i выдатная. Звычайная настаўніца...

— Якая ёсць, — адказала яна, узяла журнал, сшыткі. Падалася з класа.



14...

Лістапад выдаўся надта ж зменлівы: на адзін дзень па некалькі разоў i ішоў дождж, i выблісквала сонца, i цямнела неба, нарываўся снег. Вільготны, цяжкі, падаў долу i тут жа раставаў, рабіў яшчэ болей хлёпанкі.

А потым, недзе ў сярэдзіне месяца, нечакана морась пераціхла, выяснілася, пахаладнела — сцялася вада, падшурхла зямля, выбелілася інеем. I стаяла вось такое няпэўнае надвор'е.

Антаніна прыехала ў горад. Хацела купіць таго-сяго з харчу — мелася справіць Сяргейкавы імяніны.

Купіла тое-сёе i ішла да аўтастанцыі. Прыпынілася на рагу вуліцы: усё ішлі i ішлі машыны. Гудзелі, пыхкалі дымам — аж балела галава.

Пасля, як праехалі грузавікі, памкнулася пераходзіць коўзкую вуліцу. Тут жа з вулачкі, што была за густымі нізкімі кустамі — наверсе ix ляжаў шапкаю іней, — выпаўзла жоўценькая лёгкавушка.

Антаніна не ведала, што рабіць: ці перабягаць, ці вярнуцца назад? Аж затрымалася пасярод вуліцы. Машына амаль ля самай яе піскнула тармазамі, прасунулася, з'ехала ўбок. Стала ледзь не ўпоперак вуліцы.

— Ты што? — крыкнуў на яе шафёр вельмі знаёмым голасам.— Жыць не хочаш?

Ён адчыніў дзверцы, высунуўся. Быў у паліто з пышным каўняром, у бабровай шапцы. Міхаіл Іванавіч.

I ён яе — цяпер у зімовым паліто, у белай пуховай хустцы — пазнаў, заціх. Каўзануў назад у кабіну. Да жанчыны. Тая — у сіняй шапачцы, у кажушку — сядзела побач. Вольга Аляксандраўна. Цяпер яна, напалоханая, разгубілася. З машыны не выходзіла.

Антаніна як анямела, i яны маўчалі, ціха сядзелі.

«Эх, Вольга Аляксандраўна! Так ты нічаму i не навучылася! Як ты магла?!»

Апамятаўшыся, Антаніна пайшла далей. Да тратуара.

Праз хвіліну загудзела i машына, дагнала яе, мінула, пыхнула горкім сіне-белым дымам.

1974-1975

1

Камасацыя — хутарызацыя

(обратно)

2

Давай, давай хутчэй!.. (ням.)

(обратно)

3

— Ну, Хойзер, што тут у цябе? (ням.)

(обратно)

4

— Пан лейтэнант, дазвольце далажыць... (ням.)

(обратно)

5

— Заткніся... Давай, давай! Хутчэй, чорт вазьмі! (ням.)

(обратно)

6

— Хутка, хутка! Выходзьце ўсе! (ням.)

(обратно)

7

— Хутка! Bось цяпер толькі нацерад! У Янковічы!.. (ням.)

(обратно)

8

— Пасля ўсяго, што сёння нарабілася, i звар'яцець можна... (ням.)

(обратно)

9

— Ну, ну, Хойзер! Сціхні, а то застрэлю, як здрадніка! I я хворы. I стаміўся... Але мы нямецкія салдаты... Разумееш? Хутка! ( ням.)

(обратно)

10

— Прэч! У Янковічы... (ням.)

(обратно)

11

— Гатова! I цудоўна! (ням.)

(обратно)

12

Шчыра дзякую, ласкавая пані... Вялікае дзякуй! (ням.)

(обратно)