Стомленасць Парыжам [Леанід Дранько-Майсюк] (fb2) читать постранично, страница - 47


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пілігрым,
    Святло вандроўнае ў нябеснай сферы.
А  Патрыятычны захапіў уздым,
    Парады, барабанныя шпалеры,
    Аднак душа — не ў гуле баявым,
    А ў шэпце космасу блакітна-шэрым.
Л  Казарма душыць. Роўнае крывым
    Тут робіцца ва ўсе стагоддзі, эры.
    Казарма — домам родным, дарагім
    Не можа стаць і ў сонечнай рыв'еры.
Л  Дом — дзе жанчына!.. Зброю — на кілім,
    Мундзір — на цвік, вайсковы дух за дзверы...
    Скарыцца!.. Стацца хлопчыкам малым!..
    Стаіцца ў захапленні і ў даверы!
I   Пасля, — застаўшыся амаль ні з чым, —
    Выхоўваць верш на ранішняй паперы.
    Так пасынка выхоўвае айчым
    То ласкаю, то зычэннем халеры.
Н  Пайшла... I застаецца дом пустым...
    А каб вярнуць, — хоць ветрам у парцьеры, —
    Ні сіла не паможа, ні інтым,
    Ні золатам паўнюткія галеры...
Э  На фронт паэт прыедзе халастым.
    Вайне такія любы кавалеры.
    Ад раны не ўратуе херувім
    I нават блізкія сябры-жаўнеры.
Р  Чым кроў паможа? Мусіць, што нічым,
    Адно што здзейсніць даўнія намеры
    Мець грамадзянства, каб сысці затым
    З французскім пашпартам да Люцыфера.
1 верасня 1989 — 7 кастрычніка 1990

1

Неафіцыйная назва Літаратурнага інстытута.

(обратно)

2

Радок Поля Верлена.

(обратно)

3

Жэтэмнай (ад фр. Je t’aime) — я цябе кахаю.

(обратно)

4

Валантэн Канрар (1603—1675) — пісьменнік, выдатны стыліст, сакратар Французскай Акадэміі.

(обратно)