Вітраж [Янка Брыль] (fb2) читать постранично, страница - 56


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

абрынуўся на яго густым, гвалтоўным шумам. Не касячком хвастаў, а проста зверху цабаніў, спяшаючыся выліць з хмары процьму нікому ўжо не патрэбнай вады.

Калі зусім праяснілася яго шэрасць, я ўбачыў, зноў стоячы перад акном, што на бурай, неданылай траве — паламанага крэсла ўжо не было...

Некалькі праўдаў адразу:

Першая праўда: сусед мой — хлапчына з найлепшымі рысамі рускага чалавека: добры, праўдзівы, высакародна сардэчны, а гэта — вельмі нямала i не так ужо часта трапляецца.

Другая праўда — трохі прасцейшая, нават са шчылінкамі для розных падтэкстаў ды скепсісаў: сусед заўважыў, што я чытаў яго новую кнігу...

I трэцяя, горкая праўда,— як мала мы, хто піша сам, чытаем адзін аднаго, як рэдка, як неахвотна гаворым другому пра шчасце, адчутае над яго старонкамі! I як такая абыякавасць яшчэ больш ледзяніць i хмарыць нашу адзіноту!..

Мае ўражанне ад суседавай кнігі я яму перадаў. Мы робім так узаемна i ўжо даволі даўно.

Думка, што пра старое крэсла на сцяжыне варта было б запісаць, спачатку прыпалохала мяне... немужчынскай сентыментальнасцю.

Падзякаваць за такую... ну, вельмі прыемную дробязь проста вось так, непасрэдна — я не змог.

Калі мы развіталіся на золкім аўтобусным прыпынку, я пажадаў яму як найхутчэй вярнуцца ў наш ціхі драўляны дом.

— Тады ўжо я прыму з-пад вашага акна вуголле.

Ён усміхнуўся.

Навошта толькі, дружа мой, так сумна?..

1

Scheda — спадчына (польск.)

(обратно)

2

Увечары чуваць у зарасніку шамаценне — цягне слонка...

(обратно)

3

Яўрэйскі паэт.

(обратно)

4

Рускі паэт Д. Кавалёў.

(обратно)

5

я паміраю.

(обратно)

6

О ты, мой ягнячы хвосцік!

(обратно)