жыццё з вялікай літары Ж [Павел Капанскі] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сумленне разам з гэтым алкашом.

— Пеця! Пеця, дзе ты? Пеця, я ўсё прашчу!

І што зараз? Ну, куды ж ты падзелася, сумленне, тваю маць? Ага, маўчыш. Канешне. Злучыць каханкаў у адным месцы? За што яе? За тое, што гатовая ўсё дараваць.

— Тут ён! — крычу.

А сам думаю: ну здалося мне гэтае правасуддзе! Вось сапраўды, усё пачынаецца з сумлення…


навагодняя гісторыя

Знянацку я зразумеў, што трахнуў фею.


Засунуў палец у рот і праверыў зубы. Усе на месцы. І чаму б ёй прыходзіць па мае зубы? Малочныя даўно выпалі, а цяпер я карыстаюся добрай зубной пастай.

Фея ляжала поруч і спала ціха-ціха. Не варухнулася ані разу. Я асцярожна агледзеў пакой — нічога новага. Ніякіх табе падарункаў, скрынак са стужкай ці новай тэхнікі. А хутка Новы год. Значыць, падарункаў яна таксама не прынесла. Але нічога і не спёрла.

Крыўдна, мне б прыдалася новая пральная машына. Альбо каб скралі стары тэлевізар. Моцы не стае, каб яго выкінуць.

На крэсле побач ляжала мая вопратка. Ейнай не было відаць. Можа быць, феі голыя лётаюць. Трэба будзе ў вікіпедыі зірнуць.

Вось жа, халера, забыўся, што і інтэрнэт у мяне даўно не працуе як след. Кожны месяц спраўна плачу грошы, а ён не працуе. Вось так прачынаешся ранкам і думаеш, што свет зрабіўся лепшы. А ён не зрабіўся. А ты трахнуў фею.

Учора бачыў, як стары мужчына купляў у абменніку даляры. Шэсць штук. Не штук, а штук. Хвілін пятнаццаць касір пералічваў беларускія грошы, а потым акуратненька перадаў яму шэсць штук. Мужчына паклаў даляры ва ўнутраную кішэню курткі і нават не пералічыў. Адразу пайшоў у аддзел з беляшамі. Напэўна, дахера беляшоў можна прыдбаць за такую суму. Але што гэта я, за даляры ў нашай краіне беляшоў не купіш. Нават за шэсць штук.

Я зноў паглядзеў на фею: светлыя валасы распаўзліся па падушцы. Як піць даць, потым гэтыя валасы можна будзе знайсці па ўсім ложку. Бляха, калі б так хацеў валасоў па ўсёй хаце, дык завёў бы коллі. Хаця не. Яе ж карміць трэба. А феі, напэўна ж, кормяцца неяк самі. Вось так заходзяць да каго па зубы, а выходзяць, катлет якіх пад’еўшы, пакуль усе дрыхнуць. Неблагая прафесія.

Я зазірнуў пад коўдру. Не дай бог падхапіць якую фейную заразу. Яшчэ раптам там у яе хвост ці што… Я ж ніколі ў жыцці не сустракаўся з феямі. З ведзьмамі ў прадуктовай краме — было, з кашчэямі па кабінетах розных дзяржаўных установаў — пару разоў. З феямі нешта не шэнціла.

Вось мой дзед, напрыклад, нябожчыка сустрэў. Дзед хадзіў ля чыгункі, бутэлькі збіраў (такая звычка ў яго з гадамі выпрацавалася) — і сустрэў нябожчыка. Той ляжаў голай дупай дагары і не варушыўся. Дзед яго палкай тыцнуў у пасінелую дупу і зразумеў, што нябожчык мёртвы.

А якая звычка ў мяне будзе, калі пастарэю? Я думаю, пачну збіраць ягады. Хадзіць па лесе з кошыкам і збіраць маліны. Ці гэтыя, блюбэры. Чорт іх дзяры, як жа, на халеру, гэта па-нашаму?

Тут фея перавярнулася на спіну, і я пабачыў яе твар.

Аднаго разу я быў каля Фінскага заліва. Сядзеў на лаўцы і глядзеў у бясконцую далячынь воднай прасторы. Да мяне падсела жанчына. Хвілінку мы сядзелі моўчкі, а потым яна расказала, як добра жыць на Салаўках і што мне абавязкова трэба туды патрапіць. На што я адказаў: «Лепей вы да нас на Магадан», — і рэціраваўся, так і не даслухаўшы, як ёй прысніўся Саламон, што душыць ільва.

Дык вось на твар феі можна было таксама глядзець гадзінамі. Толькі лаўкі ў маёй хаце няма. Хаця што гэта я, хата ж таксама не мая. Як казаў адзін мой знаёмы, на мне з майго толькі валасы на грудзях ды на нагах.

У феі былі дзіўныя вочы. Рознакаляровыя. Калі хто меў у дзяцінстве калейдаскоп, той ведае, што, зірнуўшы ў яго, можна было пабачыць безліч колераў. Адзінае што, калейдаскоп быў таксама не мой і глядзець у яго можна было толькі па чарзе, чакаючы, пакуль усе аднакласнікі засунуць туды сваё вока. Але ж, напэўна, фея таксама не мая.

Можа быць, я, калі нарадзіўся, мімаволі стаў у такую чаргу, каб паглядзець у вочы феі. Наўрад ці чарга так хутка б да мяне дайшла. Я ж памятаю, як доўга чакаў калейдаскопа.

Дарэчы, хваста ў феі не было. І крылаў таксама. Але гэта базіс для феяў. Ім дакладна павінны выдаваць такі рыштунак. Ці, прынамсі, бэйджык. А то як людзі зразумеюць, што фея — гэта фея?

Раней, калі я жыў з бацькамі, у нас быў музычны цэнтр. «Элджы». З таго часу ў мяне непрыязь да «Элджы», бо гэтая падла вельмі хутка перастала прайграваць дыскі. Затое лавіла радыё, нават калі была выключаная. Уначы можна было пачуць прызыўнае: «Матрёшкі, матрёшкі!», а праз некаторы час бадзёрае: «Адбой, кантора!»

Але ж не, матрошкі складаюцца. І раскладаюцца. І фэйс у іх намаляваны. Гэта ўсё-ткі мусіць быць фея.

Вельмі асцярожна я выслізнуў з-пад коўдры і хуценька сеў у крэсла, каб лепей прыгледзецца да пакоя і да феі.

Пакой — такі самы, як