Выбраныя творы [Эліза Ажэшка] (fb2) читать постранично, страница - 235


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

беларускай інсцэніроўкі - Вацлаў Ластоўскі (1913 г.).

Спалучэнне паэзіі зімовай вечарынкі з трагічнай праўдай сялянскага сына, катаржніка Бонка, які раптоўна з'явіўся сярод моладзі, пакідае моцнае ўражанне. Выратаваны бацькам і адпраўлены з хаты, чалавек застаецца адзін на адзін з людзьмі і светам.

Апавяданне стаіць каля вытокаў беларускага прафесійнага тэатра. Спектаклем «У зімовы вечар» 14 верасня 1921 года адкрыўся Беларускі Дзяржаўны тэатр (рэжысёр Ф.Ждановіч). У 1923 годзе пад назвай «Рысь» драматычную інсцэніроўку апавядання паставіла трупа Ул.Галубка.


Тадэвуш

Пераклад Янкі Брыля. Апавяданне напісана ўлетку 1884 г. З'явілася ў друку ў 1885 г. («Kurjer Codzienny»), у кніжным выданні ў 1888 г. Друкуецца паводле выд.: Эліза Ажэшка. «Выбранае», с.66-82.

1 Чварак - памяшканне для батракоў.


Людзі і кветкі над Нёманам

Пераклад Галіны Тычкі. Нарысы друкаваліся толькі аднойчы ў навукова-этнаграфічным часопісе Яна Карловіча «Wisla» ў 1888-1891 гг.

У нарысах пісьменніца прыводзіць у нязначнай апрацоўцы, апрача змешчаных у прыведзеным тэксце, наступныя песні: «Ой, матка сына ажаніла...», «Матка сына паціху навучае...», «Устала матка рана, сынаву збудзіла...», «Чаму, коніку, вады не п'еш».