Ноч маладзiка [Андрей Всеволодович Дмитрук] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

у золаце, з накладной барадой - забаўка хiтрых старых. Золата, спякота, духмянасць, ад якой чмурэеш, манатонны гук струны гэта Эгiпет. Сцены з размаляваных чарапоў, пыл на падстрыжанай траве свяшчэннага стадыёна, сонца i рэзкi цень пiрамiды, званочкi на шыях брудных ламаў. Быць сёння крывi. Жорсткiя i скрытныя дзецi - ацтэкi... Адпачнём на ўзбочыне дарогi пад мелавым схiлам, над бiрузовым шчытом мора. Разломiм наздраваты праснак, пакладзём на яго жоўты сыр... Вып'ем аскомiстага вiна, спачатку ўзлiўшы Хмараганiцелю. Элада...

Усё ж такi я - ускосны вiноўнiк прапажы сябра. Чытаючы на стэндзе вышуку спiс Сержавых прыкмет, я дайшоў да вопраткi. Джынсы старыя, гiмнасцёрка вайсковая, акуляры цёмныя сонцаахоўныя, сумка сiняя на рэменi цераз плячо, з надпiсам "Аэрафлот". Я адчуў на iмгненне непрытомнасць. Значыць, Серж адправiўся ў поле, i можна ўпэўнена сказаць куды.

Вядома ж, гэты маршрут упершыню паказаў iм я ў леташнiм чэрвенi. Не так ужо i далёка ад Горада: гадзiну з нечым на рэйсавым аўтобусе да апошняга прыпынку - маленечкага сельмага пасярод запыленай плошчы. Потым прасёлкам направа, па плацiне цераз возера, дзе ў цесным чароце стракатыя дзiкiя качкi дружаць з белымi свойскiмi. Ад плацiны - звiлiстай лясной дарогай...

...Калi выйшлi з лесу, у Iрыны i Сержа, хоць i падрыхтаваных маiм расказам, на хвiлiну перахапiла дыханне, а потым яны навыперадкi сталi захапляцца. Уздымаючы хрыбет на вышыню двухпавярховага дома, бурым тлустым драконам ляжаў сярод поля старажытны абаронны вал. Справа ён хаваўся ў сасновым бары, затое налева адыходзiў, як ахапiць вокам, па мiрным лёгкiм жыце. Каляiна, па якой мы прайшлi лес, цяснiнай прарэзвала вал.

Так, калiсьцi ў гэтым цiхiм, зялёным, хлебным краi, дзе патрыярхальна стракочуць трактары i ляжаць у цянi вала пярэстыя сонныя каровы, - калiсьцi ў гэтым краi кiпела вялiкая работа. Нашыя з вамi прашчуры, суровыя, гаспадарлiвыя, забабонныя славяне, ставiлi бар'ер перад драпежным, вераломным стэпам. Увесну рылi i цягалi зямлю; пабудаваўшы насып, часалi вострыя калы на агароджу па хрыбце, ставiлi вартаўнiчыя вежы. Потым колькi хочаш маглi налятаць стэпавiкi на каратканогiх кудлатых конiках, раўцi нялюдска, круцiць над галавой арканамi. За глыбокiм ровам, за крутым бокам дракона, на якi вершнiк не ўзбярэцца, а пешага сустрэнуць гартаванай стралой, гэтаксама, як сёння, цiха-мiрна каласiлася i выходзiла ў трубку жыта. Дымамi зямлянак курылiся гарадзiшчы. Жанчыны даiлi ўсё тых жа гнядых ды плямiстых, ганчары выраблялi ляпныя паяскi на вазах (так, у iх былi i вазы!), а кавалi па золаце набiвалi руку на фiбулах для плашчоў. Як доўга i добра жыла краiна за вялiкiм валам, сведчыць чорная, жоўтая, чырвоная керамiка. Мiрыяды асколкаў, якiя штолета выгортваюцца плугамi i вымываюцца дажджамi на раллю. Нават капаць не трэба.

Прайшоўшы кiламетры тры спякотным пыльным гасцiнцам уздоўж насыпу, Iра раптам абвясцiла прывал i рынулася на схiл, штурмуючы пахучую блытанiну жаўтазелю, пiжмы, бярозкi i пругкага белага дзяцельнiку. Уверсе, дзе калiсьцi за брустверам чакаў стэпавiкаў вастравокi лучнiк, расла моцная разгалiстая груша-дзiчка. Схаваныя мноствам дробнага лiсця i цвёрдых, быццам костка, пладоў, мы разгарнулi пакункi з ежай. Перад намi аж да самага далягляду грувасцiлiся хвалi рудой збажыны, а пасярод iх - шыза-зялёныя плямы капусных градак i лесаахоўныя палосы. Толькi падкрэслiваючы ўсеабдымную цiшыню, дзелавiта лескаталi конiкi, зароў у палёце грузны чмель ды недзе пад нерухомым небам вуркатала сенакасiлка. Я нацiраў радыску мокрай камякаватай соллю, жаваў булку з вяндлiнай i думаў, запiваючы ўсё гэта цёплым лiманадам з рыльца бутэлькi: гэтыя, не закаламучаныя мiтуснёю хвiлiны - цi не лепшыя ў маiм жыццi?

Перакусiўшы, Iра з Сержам яшчэ доўга качалiся б на траве i палiлi. Але я, нiбы фанабэрысты ўладальнiк калекцыi, прыспешваў iх з жаданнем як мага болей паказаць да цемнаты.

Гэта ў мяне атрымалася. Iра i Серж былi выдатныя хадакi...

Тады быў чэрвень. А на зыходзе жнiўня, у панядзелак, Серж выклiкаў мяне з iнстытута i прывёў на самую зацiшную лаўку ў блiжэйшым парку. Серж не ўмеў нi прыкiдвацца, нi гаварыць на нейтральныя тэмы, перш чым падысцi да галоўнай. Таму ён проста глядзеў на наскi туфляў, маўчаў i ламаў у пальцах пруток. Я пачакаў i невiнавата запытаўся, цi не пакахаў Серж, скажам, маю жонку i цi не хоча ён у гэтым прызнацца. Потым я запэўнiў яго, што трымаюся самых перадавых поглядаў i, калi ў яго са Светаю ўсё дагаворана, я перашкаджаць не буду.

Але Серж узняў на мяне бездапаможныя дакорлiвыя вочы, i я, убачыўшы цёмныя паўмесяцы пад iмi, зразумеў, што жарты не да месца.

- У мяне да цябе дзве просьбы.

- Адразу дзве? Ого! - не здолеў усё-такi ўстрымацца я.

- Ага, адразу дзве. Урэшце, калi ты не хочаш, я магу...

- Хачу, хачу! Лiчы, што я iх ужо выканаў. Толькi кажы хутчэй, у чым праблема.

- Тады, першае, нiчога не расказвай Iрцы. Другое, не перапыняй мяне i не старайся растлумачыць, не даслухаўшы да канца. I ўвогуле, не спяшайся з высновамi. Добра?

Я абяцаў, заiнтрыгаваны такiм пачаткам. Серж адшпурнуў паламаны пруток гэты жэст здаўся мне iстэрычным - i