Вераніка Автор: Іван Навуменка Жанр: Советская проза https://pda.coollib.net/b/510562-ivan-navumenka-veranika Наш дзесяты клас быў гераічны. Нас у класе было шаснаццаць хлопцаў, і амаль усе мы марылі пра подзвігі. Чатырнаццаць з шаснаццаці збіраліся паступаць толькі ў ваенныя вучылішчы. Астатніх дваіх — Федзю Пячкура і Валерыя Самасада, якія разлічвалі трапіць у «цывільныя» інстытуты, мы за вочы называлі дэзерцірамі. Адносна Федзі думкі, праўда, крыху разыходзіліся. Федзяў бацька, стрэлачнік, сагітаваў сына прабівацца ў чыгуначны інстытут. Ён даказваў што інжынер-чыгуначнік — самая лепшая прафесія на свеце. Федзя, які жыў ля самай чыгункі і іншы раз дапамагаў бацьку чысціць стрэлкі, пагаджаўся з гэтым, за што мы і лічылі яго адступнікам, бо яшчэ год назад Федзя таксама стаяў за ваеннае вучылішча. Усё ж Федзі рабілася сякая-такая скідка. У ваенны час чыгуначнікам таксама прыходзіцца нялёгка, гэта мы добра ведалі. https://pda.coollib.neti/62/510562/cover45.jpg