Сабакі Эўропы Автор: Альгерд Бахарэвіч Жанр: Современные любовные романы https://pda.coollib.net/b/495410-algerd-baharevich-sabaki-ewropyi Гэта кніга складаецца зь некалькіх частак. Шэсьць гісторый вядуць празь яе пакручастых. У гісторыі першай стварае ўласную мову мянчук непакорны — І канланг пачынае круціцца, як чортавы жорны. У другой — мы ў будучым. Як ратавацца Хлапчуку, што жыве ў паселішчы “Белыя Росы-13”? А ў трэцяй старая ў хустцы пярэстай На цудоўную выспу трапляе маркотнай нявестай. У наступнай героем — сьпякотнае менскае лета. Там блукае па горадзе вольны гультай з таямнічым пакетам. Пра людзей, што ядуць камяні, і пра капсулу часу Кажа пятая частка і курчыць дурныя грымасы. Пачынаецца шостая ў танным бэрлінскім гатэлі. У сярэдзіне веку — таго, што нядаўна сустрэлі. Частак шэсьць, і ня важна, зь якой ты пачнеш падарожжа. Можа, пятая выведзе ў першую — яна і ня гэткае можа. А яшчэ ў гэтай кнізе ёсьць вершы і слоўнік. Брэх сабакаў І рэха ўначы, І сьвятло эўрапейскае поўні. https://pda.coollib.net/i/10/495410/_0.jpg