Калядныя апавяданні [Леанід Дранько-Майсюк] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

кані? — ужо стоячы ў парозе, пацікавіўся Пісьменнік.

— Каб не забываць паэзію, — хітра ўхмыльнуўся Афіцэр…

Калі Пісьменнік адчыніў дзверы ў свой пад’езд, то пачуў песню (якраз у двары заспявалі):

На Каляды, на Каляды
Чарку з верхам выпіць рады
Хлопец з дзеўкай, з братам брат,
З бабай дзед, са сватам сват,
А з суседкаю сусед
Ну, а з намі цэлы свет!..
«I песня добрая, і жыць яшчэ можна, і ў міліцыі неблагія людзі ёсьцека, і зрэшты ўсё добра… Трэба толькі памірыцца з жонкай, дачкой і сынам… Якія ні ёсць, а ўсё ж такі родныя… Трэба як-небудзь намагнуцца і на стары Новы год купіць ім іхнія падарункі…» — думаючы так, Пісьменнік паволі падымаўся на свой паверх, усміхаўся самому сабе, крыху саромеўся, што стукнуў Вулічніка, і крыху шкадаваў, што ня даў Абакрадзенаму грошай на білет да Слоніму.


1 красавіка 2004