«Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу Автор: Анатоль Сідарэвіч Жанр: Старинная литература https://pda.coollib.net/b/415074-anatol-sidarevich-saprawdyi-lenin-dumaw-pra-belarus-abo-sa-sferyi-idealogii-i-emotsyiy-u-navukovuyu-_ Калі наступіла гарбачоўская перабудова і калі стала модна быць антыкамуністам, не адзін фацэт іранізаваў і кпіў з Генадзя Бураўкіна, аўтара паэмы “Ленін думае пра Беларусь”. І вось, на пачатку ХХІ стагоддзя доктар гістарычных навук, прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Рыгор Лазько, як бы палемізуючы з тымі, хто кпіў з паэта і з Леніна, піша: сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь. І сказ завярашае клічнікам. І заклікае сваіх чытачоў са сферы ідэалогіі і эмоцый перайсці ў навуковую сферу і кіравацца фактамі.