Сарочае радыё Автор: Кацярына Оаро Жанр: Современная проза https://pda.coollib.net/b/339376-katsyaryina-oaro-sarochae-radyiyo У аповесці "Сарочае радыё. Лісты падзякі" апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца. Першая кніга Кацярыны Оаро — маладой беларускай аўтаркі, якая цяпер жыве і працуе ў Францыі — сталася дзясятым выпускам серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аповесць выйшла напрыканцы мінулага года ў выдавецтве "Кнігазбор". Увазе чытачоў — "свежая" проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі "Пункт адліку", прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку.  Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.   https://pda.coollib.net/i/76/339376/cover.jpg