Тут [Леанід Дранько-Майсюк] (fb2) читать постранично, страница - 45


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

варыянт знешняга выгляду немцаў?). Іх абмінуў гамлетызм нашага часу з яго спадчыннымі рысамі — смеласцю думкі і няздатнасцю да дзеяння. I ніякай тэатральнай хваравітасці не было ў іхніх паставах, і ніхто з гэтай моладзі не «ганарыўся» — не зневажаў сваёй галавы нават бутафорскай каскай. На спадзе стагоддзя ім усё-ткі ўнушылі, што адзін радок Гётэ даражэй за перамогі ўсіх армій свету. I сярод настаўнікаў, што прывялі моладзь да гэтай дзіцячай ісціны, быў і доктар Хамерштайн, былы дырэктар евангелічнай акадэміі...

Пра ісціну ты сказаў — дзіцячая. З табой згадзілася цагляна-гатычнае нямецкае неба. I нават двайнік, твой упарты апанент, згадзіўся таксама — сапраўды, усё мудрае і ёсць дзіцячае.

Ты зрабіў круг.

З музейнай Лансштрасэ выйшаў на Фабекштрасэ, далей на чыгуначную (у даліне гулі электрычкі) Брумерштрасэ, а пасля павярнуў на прыцемненую баскетамі Ялцінштрасэ і, пакінуўшы злева рэстаран «Задыяк», вярнуўся да музея. Цябе ўжо чакаў, непакоіўся доктар Хамерштайн...

Ці трэба казаць, што ты адпачыў — улагодзіў самога сябе? Ці трэба тлумачыць, як па-святочнаму можа радаваць на чужыне самота, калі раптам, дзякуючы ёй, чужое пачынае рабіцца зразумелым.

Не, не трэба.

Трэба толькі паспець завязаць на памяць вузельчык на трывалай пітцы сваёй узнёслае самоты.

1989


* * *


Там — хлопчык Біблію гартае.
I голас Ірадаў дрыжыць,
Стаяць з засмяглымі іртамі
Ерусалімскія крыжы.
I там — як кацяня, рахмана,
З гарынскіх выбраўшыся крыніц.
Вада святая Іардана
Да ног дзіцячых кладзецца ніц.

* * *


Захочацца сказаць пра хараство.
А слоў няма, а калі ёсць — не тыя.
А то зусім яны абы-якія.
Не словы — смецце. Не святло, а тло.
Тады маўчу. У горле — цішыня,
А ў сэрцы — толькі водгалас гучання.
I ўсё тужэй пятля майго маўчання.
I ўсё даўжэй мой цень на схіле дня,
I ўсё цяжэй маўчаць і разумець,
Што хараству — у кожны міг ягоны —
Ні гімны не патрэбны, ні праклёны
I ні жыццё тваё і нават смерць.

1

З пачатку 1919 года ў Гародні выходзіла пяць беларускіх газет: «Бацькаўшчына», «Беларусь», «Зорка», «Родны край» і «Беларускі народ». Апошняя выдавалася на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Пасля акупацыі горада белапалякамі гэтыя газеты былі закрыты.

(обратно)

2

Нарыс прафесара М. В. Доўпар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» быў выдадзепы брашурай па-беларуску, па-руску і па-польску ў Гародні ў 1919 годзе.

(обратно)

3

Пасля ўчыненага рабунку гаспадар цукерні Е. Ф. Грыцук скардзіўся ў гарадзенскі губернскі цэнтральны камітэ аб'яднаных грамадскіх арганізацый. Камітэт пераслаў ягоную скаргу каменданту гарадзенскай крэпасці генералу Фалевічу. Адказ генерала невядомы.

(обратно)

4

Лёс беларускіх афіцэраў, якія не ўцяклі з месцаў часовага ўвязнення, драматычны — у закрытых арыштанцкіх вагонах, амаль без ежы і санітарнага догляду, іх звозілі ў лагер ваеннапалонных у Домбе, непадалёк ад Кракава.

(обратно)

5

Казачны фламандскі кароль, вынаходнік піва.

(обратно)

6

Кіраўнік клуба «Younost». Гэты клуб уваходзіць у таварыства «СССР — Бельгія».

(обратно)

7

Vlak – цягнік (славацк.)

(обратно)

8

Старшыня калгаса «17 верасня» Столінскага раёна.

(обратно)