Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... [Рыгор Барадулін] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

горачку,
Пагляджу я ў даліначку.
Аж мой мілы ў даліне спіць,
У правай руцы каня дзяржыць.
Пастаяла, падумала,
Як мілога разбудзіць.
— Устань, мілы, татар едзіць,
Татар едзіць — вайна будзіць,
Татар едзіць — вайна будзіць,
Цябе заб'юць — мне жаль будзіць.
— Мусіць, ты мяне разлюбіш,
Што раненька гэтак будзіш.
— Каб цябе я не любіла,
Я б раненька не будзіла.

* * *
Ох ты, ціхенькі Дунай,
Паціхусеньку гуляй.
Там удоўка хадзіла,
Пару сыноў радзіла,
Пару сыноў радзіла,
У карабель усадзіла.
У ціхі Дунай пусціла.
Ох ты, ціхенькі Дунай,
Паціхусеньку гуляй.
Ах ты, ціхенькі Дунай,
Калышы маіх дзяцей.
Ах ты, жоўты пясочак,
Накармі маіх дзяцей.
Ах ты, шэрая зязюля,
Забаўляй маіх дзяцей.
Ах ты, ніцая лаза,
Вочы дзецям не калі.
Ах ты, ціхенькі Дунай,
Паціхусеньку гуляй.
Цераз колькі год удоўка
Пайшла ў Дунай ваду браць.
Удовачка ваду браць,
Карабельчык падплываць.
Як у тым караблі
Два малойчыкі былі.
Стала ўдовачка, стаіць,
На малойчыкаў глядзіць.
— Ох, за аднаго сама йду,
За другога дачку аддам.
— Ох, дзе ж гэта чутана,
Каб брат з сястрой жэнены?
Каб родную маці
Сабе ў жонкі браці?
Ідзі, сястра, ў зялён луг,
Будзіць табе мілы друг.
Ідзі, мамка, ў цёмны лес,
Няхай цябе хоць воўк з'есь!
Дунай, Дунай, Дунаёчак.

* * *
A ў ляску, ў ляску на жоўтым
пяску
А там сталяры цэркву стаўлялі.
Цэркву стаўлялі з трыма вакнамі.
Праз адно вакно соўнейка
ўзыйшло,
Ў другое вакно месяц засвяціў,
Ў трыццяе вакно сакол уляцеў.
Сакол уляцеў, сам Бог паглядзеў.
Сам Бог паглядзеў, слязінку
ўраніў.
A з той слязінкі як пайшлі рэкі,
Рэкі быстрыя, беражыстыя.
А там дзяўчына платкі мыла.
Платкі мыла, персцень ураніла.
А рыбаловы рыбу лавілі.
— Рыбалоўчыкі, мае малойчыкі,
Вы закідайце шаўковы сеці,
А вы паймайце залаты персцень.
Дарам не хачу, я вам заплачу.
Аднаму я дам сятковы паяс,
А другому дам шаўкову хусту,
А трэццяму дам залаты персцень,
А к чацвёртаму я сама пайду.

* * *
У цёмны лесік я ў грыбы пайшла.
З грыбоў ішла i я ў пір зайшла.
У пірушачцы загулялася,
Дамоў ісці пабаялася.
Пятух пяець — я дамоў не йду,
Другі пяець — я не думаю.
Зара ўзыйшла — я дамоў пайшла.
Вароцечкі распіраюцца,
Мой міленькі прачыхаецца,
Мой міленькі прачыхаецца,
У мяне млодай пытаецца:
— Мая міла, дзе ўсю ноч была?
— Мой міленькі, за табой спала.
Ці ж ты, мілы мой, адурачыўся,
У сю ноч ка мне не адварачаваўся.
Я малодачка, я салодачка,
А ты ляжыш, як калодачка.

* * *
А ў чыстым полі,
Ай, пасець Раман коні.
Там дзяўчына жыта жала
I з Раманам размаўляла.
— Кідай, дзеўка, жыта жаці,
Хадзі ка мне коні пасціць.
— А, Раман, а, Раманька,
Мая маці ліхая.
— Я, дзяўчына, наўчу цябе,
А як маці адказаці:
Шэры гусі ляцелі
I вадзіцу намуцілі.
Я малада пасядзела,
Пакуль вада пасвятлела,
Я малада пастаяла,
Пакуль вада светла стала.

* * *
Дзяўчыначка, люблю цябе,
Не так цябе, як вочачкі,
Не спаў з табой ні ночачкі.
Не спаў з табой,
Спаць не буду,
Можа, скарэй прызабуду.

ВЯЛІКАДНЕ

Вялічка прыйшло,

Яечка знясло...


* * *
Вялічка ідзець, нечага надзець.
Хрыстос васкрос, сын Божы!
Шапка-лапырка, пасярод дзірка.
Хрыстос васкрос, сын Божы!
Ў насаўку крушна, ў сярмяжцы
душна.
Хрыстос васкрос, сын Божы!
Усе прыборы — лапці й аборы.
Хрыстос васкрос, сын Божы!
Вялічка прыйшло, яечка знясло.
Хрыстос васкрос, сын Божы!

* * *
A ў полі дубок тонак i вісок.
Хрыстос васкрос, сын Божы!
А на тым дубку сядзіць галубок.
Хрыстос васкрос, сын Божы!
А там жа ехаў слічны