Акропаль [Леанід Дранько-Майсюк] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (45) »
Леанід Дранько-Майсюк АКРОПАЛЬ
Паэзія. ЭсэПадрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, Акропаль: Паэзія. Эсэ — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. 190 с.
Рэдактар: Р. I. Барадулін
© OCR: Камунікат.org, 2010 © Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010
РАТАВАННЕ ГРЭЦЫЯЙ
Ратаванне Грэцыяй EGO ESSAI
I табе, напэўна ж, вядома гэтае вісельнае адчуванне, калі на самым досвітку, на самай першай дрыготкай залацінцы дня, — спіцца і не спіцца, сон прыходзіць і няма ніякага сну; калі раптам няма чым дыхаць і табе пачынае здавацца, што сэрца распухае, пачварна разрастаецца, робіцца вялізным і балотна-мяккім, як тая (дзіцячы ўспамін) чырвоная падушка, што выпала з цыганскага воза і, нікому ўжо не патрэбная, абскубленая вераб'ямі і абсмоктаная жабамі, ляжыць у калюзе, набракае вільгаццю і небам;
калі хрчацца крыкнуць пра сваё сэрца: яно мяне душыць! Але замест крыку няцямлівыя вусны зусім спакойна вышэптваюць амаль фатальную фразу: «Дык гэта ж і ёсць яно, набліжэнне да смерці...» Каб пазбавіцца і ад гэтага ледзянога адчування, мы ляцім у Грэцыю, у кананічную для ўсёй Еўропы Грэцыю;
мы ляцім на поўдзень — на сваю святочную прарадзіму. Нашы целы ператворацца ў самыя тонкія струны, а душы — у самыя пранікнёныя гукі. Усе альфы смутку стануць амегамі радасці; усе здзіўленыя воклічы забудуцца, акрамя самага чыстага здзіўлення: «Божа...» Як малое лашчыцца да маці, шукае абароны і цеплыні, так будзённая Еўропа — гэтае звышцывілізаванае дзіця — туліцца да святочнай Грэцыі, да яе прыцягальнай даўніны, ратуючыся ад духоўнай пагібелі. Еўропа малітоўным шэптам успамінае запаветы Элады: культуру трэба ставіць вышэй за цывілізацыю, а цудоўнае ахоўваць ад звычайнага. I мы, трывалая часцінка будзённай Еўропы, ляцім у Грэцыю, каб яшчэ і пакаяцца, па-дзіцячы прызнацца, што часцей за свечку запальваем электрычную лямпачку, часцей за Евангелле чытаем газету. Пані Грэцыя, даруй нам і, як вуснам даеш каханыя вусны, — дай нашым душам цудоўнае. Цэлафанава патрэскваючы, у нашу кроў паволі ўваходзіць дзесяцікіламетровая вышыня. Усе яе марозныя туманы, ледзяныя воблакі і паветраныя плыні задушліва падступаюць да пацяжэлых скроняў. Прэм'ерныя каўнерыкі сцюардаў і дымна-касметычная элегантнасць сцюардэс дбайна ствараюць напаўсонны цывілізаваны нябыт. Наша стомленасць і наш вандроўны неспакой, імгненні, што прамінулі, і тыя імгненні, якія не паспелі надысці, — плаваюць у каламутным акварыуме гэтага нябыту, трывожна пабліскваючы, як луска падманутай залатой рыбінкі. Чалавек на зямлі і чалавек у небе — розныя істоты; на зямлі — ён гаспадар, у небе — госць. Яго мала суцяшае большая цывілізаванасць неба, заснаваная на біблейным сведчанні: згодна першай кнігі Майсеевай, Бог спачатку стварыў неба, адкуль і вынікае, што засваенне неба пачалося раней, чым каланізацыя зямлі... Мы — у небе. Ты просіш цыгарэту, і мне здаецца, што на сапфіравы агеньчык запальнічкі набяжыць эгейская хваля. Далёка ўнізе — мора. Высокі голас эгейскае вады перамагае свой уласны шум, нібыта яна, цёплая марская вада, вымаўляе санорныя зычныя. Надыходзіць небаструннае заспакаенне, і я пачынаю прывыкаць, паступова прызвычайвацца да цябе, да твайго навальнічнага водару. Але ж не, гэта не толькі твой водар, не адной табе ахвяраваны абставінамі журботны пах. Так пахне і маладое бярозавае лісце, гвалтоўна кінутае ветрам на сірочы алтар пакінутай палескай цэркаўкі. I гэтак жа пахне святло кожнай нараўлянскай раніцы. Гнанае паляшуцкім болем, ляціць яно за Карпаты, за Альпы і дзе-небудзь у Верхняй Савоі зіхотка падае на старанна дагледжаны, некалі працавіты нож музейнае гільяціны. Ды не пра яе, далёкую музейную гільяціну (тое далёкае яшчэ будзе), — я апавядаю пра блізкае, роднаснае нашаму вандроўнаму настрою. Пра жнівеньскую веранду, у якой стаяць на падлозе, дарэмна чакаюць людзей, ужо нікому не патрэбныя слоікі з малінавым сокам, а за тонкай, як струна, сцяною ў мядовым гародчыку, паміраючы, зламаная сцяблінка вербены жаліцца соннай кітайскай ружы на свайго няшчырага каханка, на п'янага Палевіка — нябачнага чалавечаму воку палескага фаўна. Ен толькі што быў у гародчыку, але нават і не зірнуў на няшчасную вербену, адно патаптаўся на градзе і, пакінуўшы ў паветры пякучы пылок смутку, скокнуў на высокі плот — паляцеў адпачываць у свае любыя палі. У гародчык вярнуліся напалоханыя матылі, а сонная кітайская ружа так і не прачнулася, так і не пачула перадсмяротнае жальбы безнадзейна закаханай вербены. Я апавядаю, але ты не слухаеш, і не глядзіш на мяне, і не адчуваеш майго шалёнага спакою. Тысячы феерычных слоў нараджаюцца ўва мне, тысячы неверагодных вобразаў. І ўсё гэта адначасова. Я разгублены, я згубіў іхнія таленавітыя
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (45) »
Последние комментарии
1 час 14 минут назад
1 час 34 минут назад
2 часов 8 секунд назад
2 часов 3 минут назад
11 часов 34 минут назад
11 часов 38 минут назад