Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] [Янка Брыль] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (103) »
Янка Брыль ПІШУ ЯК ЖЫВУ
Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ
Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Пішу як жыву. Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 363 с.
Рэдактар: В. I. Рабкевіч
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
МУШТУК I ПАПКА
АповесцьДЗВЕ ПАХАРОНКІ
У жніўні сорак дзевятага, калi я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім нас, мяне i жонку з нашай малою дачкой, знаёміла ўдава майго найстарэйшага брата. Таго амаль легендарнага Валодзі, які павінен быў забраць мяне з заходнебеларускай вёскі ў савецкі горад, як толькі я падрасту, а брат, закончыўшы свой сельгасінстытут, усталюецца ў пэўную самастойнасць. З гэтым не атрымалася... А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе. Братавая Надзя да сваіх сарака чатырох пастарэла ў злыбедах жонкі «ворага народа», працавала кандуктарам трамвая, жыла ў пакойчыку старога дома з падлеткам сынам. На гэты дзень яна ўзяла адгул. Калі мы селі ў трамвай i я хацеў узяць білеты, Надзея Іванаўна шапнула: — Не надо, Ваничка. Кондуктор — моя знакомая, проедем и так. Усмешка яе бядняцкай задаволенасці, што можа вось i так яшчэ пачаставаць дарагіх гасцей, запомнілася мне ледзь не поруч з яе расказам пра першае i адзінае спатканне з арыштаваным мужам. Познім зімовым вечарам, нарэшце падпільнаваўшы, дачакаўшыся таго, ад каго гэта залежала, яна ўпала перад ім на калені, у снег, i ён — надзіва — дазволіў спатканне. Валодзя быў скатаваны, у пашматаным, выбруджаным адзенні, i ён здолеў неяк шапнуць ёй: — Я ничего не подписал. У вёсцы маці расказвала мне, хлапчуку, што ён быў гарачы i горды... Згадаю дзве паперыны. Рабочы хлопец, шафёр аўтобуса, наведаў мяне ў бальніцы. Усім, хто прыходзіў, я быў, вядома, рады, аднак з асаблівай удзячнасцю, з прыемным здзіўленнем сустрэў гэтага госця. Мы зрэдку перазвоньваліся, сустракаліся яшчэ радзей, але ж вось ён дачуўся, сабраўся i перадачку прынёс. Я памятаю яго яшчэ няўрымслівым падшпаркам, у апошнім ваенным годзе; сустракаўся з яго старэйшым братам, прыгожым, выхаваным юнакбм, перад самым яго адыходам у армію; ведаў іхнюю маці, прыбіральшчыцу, ціхую, цягавітую кабеціну з дабрадушнай усмешкай. I ў беднасці, i ў ваенным ліхалецці яна здолела падняць сваіх гарушчых мальцаў людскімі ды не распуснымі, як i хацеў бы ix бацька, які прапаў недзе ў лагеры. Калі мы з маім нечаканым госцем, я лежачы, ён седзячы, гутарылі паціху, між іншым успамінаючы яго маму i брата, ён дастаў партманэ, пашукаў у ім i падаў мне паперыну. Так я i ўбачыў першую пахаронку. У маім Загоры з франтоў не вярнулася трыццаць чалавек. У старэйшай сястры загінуў адзіны сын. Аднак такой паперкі мне ўбачыць не прыйшлося. Ніхто не паказаў, а сам жа не будзеш прасіць. Нават у сястры не змог. А тут я трымаў яе ў руках i праз тры дзесяткі гадоў бачыў i таго, хто не вярнуўся, i тую, што плакала да апошняга дня. Мне стала сцішна, уявіўшы, як ён, гэты шматок казённай паперы, быў прачытаны найбліжэйшымі першы раз... Значна раней за тую ціхую гутарку ў бальніцы я таксама ўпершыню, i толькі яе адзіную, убачыў іншую «пахаронку» — даведку пра пасмяротную рэабілітацыю. Еалі дакладней, дык копію з яе, прысланую мне братавай. На танна-жаўтлявым лістку не вельмі спраўна было надрукавана, што ваенны трыбунал Кіеўскай ваеннай акругі 8 студзеня 1957 года пераглядзеў справу па абвінавачанні майго брата i вырашыў, што «постановление Тройки (так яно там — з вялікай літары!) при Киевском Облуправлении НКВД УССР от 28-го сентября 1938 года в отношении Бриля Владимира Антоновича отменено (тут i далей падкрэслена машыністкай) и дело о нем производством прекращено за отсутствием состава преступления». Гэта ўжо не падкрэслена. «Ён быў, сынок мой, гарачы i горды...» A ўжо не з матчыных слоў, а з братавага пісьма памятаю такое. Вясной трыццатага года па нашых мясцінах прайшоў вялікі градабой, i мы пра гэтую бяду напісалі братам за мяжу. Бо ix жа там было ў нас два. Уладзімір i Ігнат. Выразна помніцца, як адказаў нам Валодзя,— тыя словы з яго пісьма, што тады не здаваліся мне, дый старэйшым у нашай сям'і, небяспечнай неасцярожнасцю: «Вы пишете, что у вас побил град. А кто у нас побил — черт его знает». I гэта, відаць, пра «год вялікага пералому», а то ўжо i пра набліжэнне смяротнага голаду на хлебароднай Украіне?.. Нядаўна я прачытаў у газеце такое выказванне: «Усе асобы, якія абвінавачваліся ў шпіянажы, асуджаліся толькі ваенным трыбуналам. У адпаведнасці з законам перагляд гэтых спраў, а ix была пераважная большасць, аказаўся ў кампетэнцыі галоўнай ваеннай пракуратуры». Асуджанага «тройкай» рэабілітаваў ваенны трыбунал. Значыцца, i тут хвароба часу — шпіёнаманія. Не абмінула гэта, як віна, i Валодзю. А Надзя казала, што яго судзілі — так гаварылася ў саўгасе, пакуль яе з- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (103) »
Последние комментарии
14 часов 47 минут назад
23 часов 39 минут назад
23 часов 42 минут назад
3 дней 6 часов назад
3 дней 10 часов назад
3 дней 12 часов назад