Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918) Автор: Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч Жанр: История: прочее https://pda.coollib.net/b/334793-uladzimir-arlow-dzesyats-vyakow-belaruskay-gistoryii-862-1918 Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаеца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя раздзелы: «Старажытныя беларускія княствы», «Вялікае Княства Літоўскае», «Беларусь у Рэчы Паспалітай» і «Беларусь у Расейскай імпэрыі». Чытачу прапануюцца храналягічныя табліцы, дзе даты беларускай мінуўшчыны падаюцца параўнальна з падзеямі сусьветнай гісторыі. Кніга багата ілюстраваная мініяцюрамі летапісаў, сярэднявечнымі гравюрамі зь беларускіх і заходнеэўрапейскіх старадрукаў, рэдкімі фотаздымкамі. https://pda.coollib.net/i/93/334793/cover.jpg