Евангелле ад Мамы [Рыгор Барадулін] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гарнiтур ад madame «Мастацкая лiтаратура», бо вось ужо i чытачы новыя падаспелi, i паэты маладыя падраслi, многiя-многiя з якiх выцацканы i выняньчаны на руках у таго ж дзядзькi Рыгора, ужо i за бараду патузваюць, ужо i сiлаю мераюцца-паталань iм доля пераўзысцi настаўнiка! — улiчым i тое, што нашы ўзростава-настальгiчныя прыдыханнi iм анi не абыходзяць i што моладзь мае поўнае права вылушчыць паэта з хвалёнай эпохi i ўзважыць паэтаў даробак на шалях сваёй нэааб’ектыўнасцi, — дык вось без шматтомнiка не абысцiся. I м, новым чытачам — гэтыя тамы, а нам, равеснiкам, — той жыццёва-кнiжны кiрамаш, на якiм мы жылi, бузавалi i былi героямi мiнулых барадулiнскiх твораў…

А будучых?..

А заўтра будзе, як i сёння, як i ўчора — будзе вечна пераменлiвы калейдаскоп новых твораў,- каб жа я ведаў, якiх? каб жа я ведаў, што паэту ў хвасце завiне? Адно скажу напэўна: усё новае будзе odi et amo! — ненавiджу i люблю. I, мабыць, гэта i ёсць ягонае Евангелле ад Мамы: люблю — ўсё тое, што ў нас, беларусаў, ад Бога i ад Мамы, што ў нас святое; ненавiджу — фарысейства i юдаў грэх перад сваiм народам. У Барадулiна ўсё ад гэтых полюсаў магнiцiцца, а не ад экватара, не ад раўнадушнасцi. Так у ягонай паэзii, так у ягоным жыццi!

А ў паэзii — колькi ж, колькi таго, што не ўмясцiлася ў запланаваную гармонiю пяцi тамоў (вось вам другi недахоп выдання)! Як нешта другараднае, неабавязковае. Мне асаблiва горка вымаўляць у гэтым кантэксце слова — пераклады. Не скажу вам, што гэта такое, бо не ведаю, хоць сам iмi ўсё жыццё займаюся. Але калi я люблю паэзiю Федэрыка Гарсiя Лоркi, не прачытаўшы нiводнага радка па-iспанску, дык любоў — ад перакладчыка, ад яго — лiцадзея Барадулiна, якi аддае свой талент чужамоўнаму, але духароднаму генiю другога народа- якi светлы i ўзнёслы нацыяналiзм! Пералiчваць усе аб’екты Рыгоравай перакладчыцкай любовi — няма нiякага сэнсу, бо не ўвайшлi яны ў гэты пяцiтомнiк. Пашкадуем, але плакаць не будзем, пачакаем, калi на дзень займацца пачне… У рэальным жыццi так не бывае, каб любiць з чужых слоў, па просьбе, па сватаннi, а ў перакладзе — калi ласка, ад майстэрства свата залежыць любоў! Ад сватавай шчырасцi! Ад сватавай абаяльнасцi! Ад чысцiнi ягоных намераў! Ад меры чытацкага даверу свату! I — ад таго, як у свата язык падвешаны! Хто-хто, а Рыгор умее, бо ён — сват жаданы, зычлiвы, рука ў яго лёгкая! Ён — перакладчык, якi любiць сваё рамяство!

А найбольшая любоў у Рыгора — Дамiнiка, хай свецяцца вочкi яе!

А найбольшая нялюбасць — да начальстваў i да тых, якiя пiшуць лепш за Купалу i Багдановiча, за ўсiх папярэднiкаў… да тых, каму толькi дзве мовы ў свеце найбагацейшыя, бо для Барадулiна толькi ж адна — беларуская! Ён любiў сваю маму Кулiну, i цяпер любiць светлы вобраз яе!

Ён любiць Ушаччыну, а маю Пружану — таксама любiць, i тваю… i тваю… i тваю…

А я люблю паэзiю Барадулiна, а самаго Рыгора за тое, што ён пiша горш за Янку і Максіма, малюе горш за Дамiнiку, — хай свецяцца вочкi яе!

I яшчэ за тое, што такi беларус вельмi нязручны стабiльнаму ў сваёй вечнай пераменлiвасцi (каб не сказаць- прадажнасцi) палiтычнаму iстэблiшменту нашай старажытна-маладой краiны, якi, «iстэблiшмент», «не павядзе свой народ за цывiлiзаванымi краiнамi». Ну, не павядзе i не трэба, нам не па дарозе, мы сваю дарогу самыя знойдзем, i паэзiя Барадулiна ў гэтым дапаможа. Бо, станецца-такi так, што, калi сёння, у мiжчассе, на момант выхаду першага тома гэтага Збору твораў народнага паэта яго, паэта, не пускаюць у салоны ўрадавай элiты, што якраз робiць гонар паэту, бо не дай Бог, каб пускалi i запрашалi, дык я ўпэўныны, што апошнi том упiшацца ў iншы час, калi, як пра тое пяецца ў Давiдавай псальме, блiзкай паэтаваму сэрцу i ягонай душы: «ласка й iсьцiна стрэнуцца, праўда i мiр пацалуюцца; iсьцiна ўзьнiкне зь зямлi, i праўда прыхiлiцца зь неба; i Гасподзь дасьць дабро, i зямля наша дасьць плод свой; праўда пойдзе перад I м, i на дарогу паставiць свае ступакi».

1994 г.

P. S.: Гэта кароткае слова пісалася да першага тома планаванага пяцітомніка твораў паэта. Нядаўна выйшаў з друку чацьвёрты том. Любоў да паэта такая ўсеўладная, што баюся сказаць нешта пэўнае за пяты… Але веру — «Гасподзь дасць дабро, і зямля наша дасць плод свой …»

В. Сёмуха

* * * Як у сцюдзёную раку…

Як у сцюдзёную раку,
Памалу ў Біблію заходжу,
Бо веру, што душу злагоджу,
I думаю, бяду ўраку.
Плыве ўладарыста рака,
Развітваецца з берагамі.
I змарнаваных дзён пергамент
Жаўцее ў крылах ветрака.
Ніякавее парахня,
У прах ператварыўшы порах.
Глушэе боль,
Маўчыць брахня,
I страх не варухнецца ў норах.
Свяжэе потых сівярка,
Чужэе цесната людская.
Душу спакоем абмывае,
Як свет, глыбокая рака.

Трыкірый

Адгалоссе

Трыкірый —